Архіў навін

Прыём дакументаў будучых першакласнікаў пачнецца ў школах Беларусі з 12 чэрвеня. Пра гэта распавялі ў пресс–службе Міністэрствы адукацыі.
У Магілёве сёлета высадзяць больш за мільён кветак і тысячы дрэў. Пра гэта расказалі ў камунальным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Магілёўзелянбуд». Як адзначылі ў прадпрыемстве, азеляненне горада – гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне зялёных насаджэнняў у гарадскім асяроддзі. Гэты працэс уключае ў сябе мноства аспектаў – ад планавання да практычнага ўвасаблення і догляду.
Адукацыйны праект «Школа экспарцёра» стартуе ў Магілёве 2 красавіка. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця. Арганізатары пачынаюць серыю семінараў па экспартнай дзейнасці ў рамках адукацыйнага праекта «Школа экспарцёра», які прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў.
У Беларусі ўстаноўлены новы памер базавай арэнднай велічыні. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада. З улікам велічыні індэкса спажывецкіх цэн за 2025 год у адносінах да 2024 года з 1 красавіка 2026 года базавая арэндная велічыня ўстаноўлена ў памеры 20 рублёў 3 капейкі, што на 1,26 рубля больш за дзеючую да 1 красавіка 2026 года велічыню (18 рублёў 77 капеек).
Барыс і Ніна Любімавы – гучныя імёны ў гісторыі прафесійнага спорту Беларусі. Пераехаўшы з Башкартастана больш за 40 гадоў таму, яны не проста змянілі месца жыхарства, а заклалі фундамент школы стральбы з лука ў Магілёве
У Сусветны дзень тэатра, 27 сакавіка, у Магілёве завяршыўся XIX Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.@rt.кантакт». На працягу тыдня на фестывальных пляцоўках горада паказалі 17 пастановак з трох краін – Беларусі, Расіі і Казахстана.