Архіў навін
Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» пройдзе з 20 па 27 сакавіка ў Магілёве. Маштабнае мерапрыемства адбудзецца ў 19–ы раз і збярэ на адной пляцоўцы творчыя калектывы з Беларусі, Расіі і Казахстана. Акрамя асноўнай праграмы, на фестывалі анансуюць спецыяльную – для акцёраў, рэжысёраў, студэнтаў і выкладчыкаў тэатральных аддзяленняў.
У Магілёве 20 сакавіка стартуе Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт». Цягам тыдня можна будзе наведваць спектаклі калектываў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Акрамя асноўнай праграмы, на форуме запланаваны і іншыя творчыя актыўнасці. Госці фестывалю змогуць наведаць майстар–класы, абмеркаваць пастаноўкі з рэжысёрамі, а таксама паглядзець эскізы спектакляў маладых рэжысёраў.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка ў час Адзінага дня інфармавання паразмаўляў з калектывам ААТ «Магілёўскі металургічны завод».
Выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 26 сакавіка ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце будзе праводзіць старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі (канцэрна «Белнафтахім») Ілья Валер'евіч Ікан.
Прыём будзе здзяйсняцца з 10.00 да 11.00 па адрасе: Магілёў, Першамайская, 71.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (0222) 75–05–51, 8 (0222) 75–23–55.
Рэд.
На калегіі галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама 18 сакавіка абмеркавалі вынікі працы структурных падраздзяленняў землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама і гаррайвыканкамаў за 2025 год і задачах на 2026 год.
8 сакавіка ўнутраныя войскі МУС Беларусі адзначылі 108–ю гадавіну з дня ўтварэння. З нагоды гэтай даты ў вайсковай часці 6713 г. прайшло ўрачыстае мерапрыемства.
ТРК «Магілёў»
Переводчик