Архіў навін

Больш за 100 школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны з'едуцца ў Горкі для ўдзелу ў фінале рэспубліканскага этапа міжнароднага конкурсу «Агрантры–Беларусь». Мерапрыемства пройдзе на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з 17 да 19 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі ў акадэміі.
Эксклюзіўныя вечарыны для дваіх, квэсты сярод карцін і персанальныя экскурсіі ад супрацоўніка ў вобразе мастака – незвычайны фармат вольнага часу прапануюць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава. Пра гэта распавёў дырэктар установы Яўген Белавусаў.
У Бабруйскім раёне ля аграгарадка Целуша адкрылі пасля рэканструкцыі малочнатаварны комплекс філіяла «Харчавік–Агра» ААТ «Чырвоны харчавік–АграСэрвіс».
Лагер «Юны эколаг» працуе ў сярэдняй школе №27 г. Магілёва. Наведваюць яго вучні пачатковай школы. Гэта сумесная ініцыятыва ўстановы адукацыі і Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ліку юных эколагаў – каля 70 навучэнцаў.
У Магілёве на базе вайсковай часці 6713 унутраных войскаў МУС паспяхова завяршыўся дзесяцідзённы ваенна–палявы збор. Яго ўдзельнікамі сталі каля 70 падлеткаў, сярод якіх выхаванцы ваенна–патрыятычнага клуба «Абароннік», навучэнцы Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС і дзеці са шматдзетных сем'яў ваеннаслужачых.
Укараненне методык прамысловай псіхалогіі для павышэння прадукцыйнасці працы – пілотны праект СЭЗ «Магілёў». Як паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны, ужо сёлета праект пачне працаваць. Кіраўнік СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка расказаў:
Лепшыя аратыя ў краіне — у Магілёўскай вобласці. На міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра–2026» падвялі рэспубліканскага агляду–конкурсу «Лепшы араты». Работнікі ААТ «Агракамбінат Горкі» Іван Гернут і Сяргей Дарошкаў вызначаны лепшымі ў сваёй прафесіі!
Корманарыхтоўцы ў Чавускім раёне гэтымі днямі надаюць павышаную ўвагу. План касьбы траў першага ўкосу выканалі амаль напалову. Убрана каля 85 працэнтаў ад скошанага. Сярод сельгаспрадпрыемстваў, якія паказваюць высокія тэмпы работ, – ААТ «Сасновы бор г. Чавусы».
Новую школу на 1020 месцаў па вул.Гагарына ў Магілёве плануюць адкрыць да 1 верасня. Пра гэта расказаў начальнік аддзела па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Юрый Волкаў.
У Мсціславе стартавала будаўніцтва новага дзіцячага сада з басейнам. Дашкольная ўстанова размесціцца ў маладым мікрараёне Паўднёва–Заходні, які актыўна развіваецца. Пра гэта расказалі ў Мсціслаўскім райвыканкаме. Гэта будзе першы дзіцячы садок з басейнам у райцэнтры. Ён разлічаны на 50 малых. Згодна з праектам, тут створаць самыя камфортныя ўмовы для дзяцей і правядуць сучаснае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.
ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» прапрацоўвае пастаўкі грузавых вагонаў у Афрыку. Аб гэтым паведаміў у час прэс–туру на прадпрыемства дырэктар завода Мірза Чалаян.
У Беларусі плануюць пашырыць пералік спецыяльнасцей з аплатнымі практыкамі ў каледжах. Аб гэтым расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі – начальнік упраўлення прафесійна–тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў расказалі, калі з'явяцца рэзультаты цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах. Рэзультаты цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах, якое прайшло 2 чэрвеня, у форме СМС–апавяшчэння стануць вядомы 16 чэрвеня з 15.00 да 20.00. Рэзультаты цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах, якое прайшло 5 чэрвеня, абітурыенты даведаюцца 18 чэрвеня з 15.00 да 20.00.
За пяць месяцаў 2026 года лясгасамі Магілёўскага ДВЛГА на экспарт пастаўлена 71,5 тысячы кубічных метраў піламатэрыялаў. Такія лічбы агучылі на абласным семінары з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага ДВЛГА, дырэктараў, іх намеснікаў і галоўных інжынераў лясгасаў, які прайшоў на базе дрэваапрацоўчага цэха «Вільчыцы» Магілёўскага лясгаса.
У Магілёўскім аблвыканкаме прайшло чарговае паседжанне абласной працоўнай групы па вывучэнні стану працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні, а менавіта ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці.
У Магілёве актыўна стартаваў трэці працоўны семестр: на розных аб'ектах горада працуюць ужо 40 студэнцкіх атрадаў, якія аб'ядналі 500 юнакоў і дзяўчат. Моладзь працуе па шасці ключавых напрамках, а яркім сімвалам сезона стаў унікальны жаночы будаўнічы атрад «Умелец», задзейнічаны на аздабленні гарадской новабудоўлі. Пра гэта распавялі ў Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».
Больш за 100 творчых нумароў прадстаўляюць калектывы і індывідуальныя выканаўцы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на абласным фестывалі «Разам мы зможам больш» 10 чэрвеня ў Магілёве.
У рэгіёне актыўнымі тэмпамі ідзе падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава.
У зоне асаблівай увагі – бяспека людзей! У перыяд летніх канікулаў прафілактычная работа вядзецца па ўсіх напрамках. У тым ліку па прафілактыцы правапарушэнняў і зніжэнні колькасці дарожна–транспартных здарэнняў. ТРК «Магілёў»
Ад Горак да «Хатыні» на ровары – Магілёўшчына далучылася да рэспубліканскага велапрабегу. Яго ўдзельнікі выехалі з усіх рэгіёнаў краіны ў напрамку Мінскай вобласці. Прадстаўнікі Магілёўшчыны стартавалі з Горкі. ТРК «Магілёў»
У Круглым Магілёўскай вобласці ідзе рэканструкцыя парка культуры і адпачынку, закліканая пераасэнсаваць прастору сем гектараў. Ініцыяваную мясцовай моладдзю канцэпцыю з акцэнтам на шматфункцыянальнасць і камфорт падтрымалі кіраўніцтва горада, дэпутацкі корпус і выдзелілі неабходныя рэсурсы для рэалізацыі праекта. Частку грошай сабралі мясцовыя жыхары, якія ўключыліся ў працэс добраўпарадкавання. Агульная задача – стварыць месца, дзе цікава будзе праводзіць час дзецям, падлеткам і старэйшаму пакаленню.
Майстры з амаль 30 рэгіёнаў Расіі прыедуць на свята «Купалле» ў Александрыі. Аб гэтым журналістам расказаў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун. Па традыцыі сэрцам «Купаля» ў Александрыі стане выстава–кірмаш вырабаў майстроў з розных куткоў Магілёўскай вобласці, Беларусі і Расіі. Яны прадставяць вырабы ручной работы, якія адлюстроўваюць рэгіянальны каларыт і асаблівасці, пазнаёмяць гасцей свята з традыцыямі і звычаямі свайго краю.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе 11 ліпеня на беразе Дняпра ў Шклоўскім раёне, сёлета ставіць новыя рэкорды міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Мерапрыемства ўжо чацвёрты раз пройдзе ў пашыраным фармаце за кошт маштабнай праграмы Саюзнай дзяржавы. На Магілёўшчыну з'едуцца дзясяткі ўмельцаў і артыстаў з самых розных куткоў Расіі.
Новае кольца на скрыжаванні праспекта Міра, вуліц Касманаўтаў і Якубоўскага ў Магілёве ўжо набыло свае абрысы. Выкладзены па крузе бардзюр, кладуць асфальт. Плануецца, што рух запусцяць у канцы чэрвеня. ТРК «Магілёў»
Стратэгія развіцця СЭЗ «Магілёў» да 2030 года абапіраецца на існуючыя напрацоўкі і развіццё дзеючых інвестпраектаў. Для СЭЗ выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі – важнейшы прыярытэт. Так, у 2025 годзе 16 рэзідэнтамі СЭЗ «Магілёў» забяспечаны выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі, уключанай у 24 таварныя групы на суму звыш 455 мільёнаў долараў ЗША. У параўнанні з 2024–м годам вытворчасць такой прадукцыі вырасла на 4,9 працэнта.
У Беларусі аб'яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта аспірантам на 2027 год. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Нацыянальнай акадэміі навук. Першы этап для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія вучацца ў навуковых арганізацыях НАН, праводзіцца ў Акадэміі навук. Заявачныя дакументы афармляюцца ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі.
Прамую тэлефонную лінію 13 чэрвеня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Алег Уладзіміравіч Сцельмашок. З 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 50–18–69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з саветнікам–пасланнікам Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімірам Ваньке і кіраўніком аддзялення Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Магілёве Уладзіславам Дэйнега.
На якія выпадкі ў Беларусі пашырана зямельная амністыя, расказалі ў пресс–службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
У Беларусі скарэкціраваны парадак рэгістрацыі грамадзян, якія звярнуліся ў службу занятасці. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.