Архіў навін

Абласны этап рэспубліканскай акцыі «Разам у будучыню!», прымеркаваны да святкавання Дня народнага адзінства і пераемнасці пакаленняў, пройдзе 10 верасня ў Магілёў. Пра гэта распавялі ў Магілёўскім абласным камітэце Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Пад скляпеннямі Музея Славы Магілёўшчыны збяруцца актывісты ГА «БРПА», ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь».
Ужо сёння, 9 верасня, спартыўны комплекс «Алімпіец» стане галоўнай арэнай адной з самых чаканых спартыўных падзей восені. Тут стартуе турнір па валейболе на прызы Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, які праходзіць у рамках круглагадовай спартакіяды. За званне мацнейшых будуць змагацца 15 зборных каманд галіновых прафсаюзаў вобласці, а ўсяго на пляцоўку выйдуць 120 спартсменаў–аматараў.
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» атрымаў дзве перамогі ў двух хатніх матчах на старце рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай хакейнай лігі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка дэталёва пацікавіўся вынікамі ўборкі збожжавых каласавых у Магілёўскай вобласці. У час даклада асобная ўвага была ўдзелена тром гаспадаркам рэгіёна, якія ўбіраюць апошнія гектары позніх пасеваў.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 верасня падпісаў указ №305, якім актуалізаваны палажэнні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе беларускага лідара.
У Магілёўскай вобласці з 8 па 11 верасня праходзіць 25–ы рэспубліканскі агляд–конкурс прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў дарожна–патрульнай службы Дзяржаўтаінспекцыі. У ім акрамя Беларусі бяруць удзел каманды з Азербайджана і Расіі.
Пластычная хірургія сёння актыўна развіваецца не толькі ў прыватных клініках, але і ў буйных дзяржаўных стацыянарах. У Магілёўскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі закупілі новае абсталяванне для ліпасакцыі. Чаму важна развіваць такія паслугі – у сюжэце ТРК «Магілёў».
Акцыя «Марафон працаўладкавання студэнцкай моладзі» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў рамках рэспубліканскай ініцыятывы «Вучыся і працуй». Чатыры ВНУ арганізуюць кірмашы вакансій. Студэнты змогуць асабіста абмеркаваць умовы працаўладкавання, задаць пытанні прадстаўнікам прадпрыемстваў і падаць заяўку на ўдзел у праекце.
Лагістычны цэнтр электроннага гандлю «Кітай – Беларусь» з'явіцца ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 14 верасня будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – старшыня камітэта Шапнеўская Марыя Уладзіміраўна з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 29;
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў. Прыём будзе праводзіцца з 12.00 да 13.00 па адрасе: г. Клімавічы, пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д. 2, каб.103. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45. Рэд.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з афіцыйнай дэлегацыяй Сурхандар'інскай вобласці Рэспублікі Узбекістан на чале з хакімам Сурхандар'інскай вобласці Улугбекам Косімавым.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе дэпутатаў на ўважлівы і крытычны разгляд бюджэтна–падатковага пакета на 2027 год. Аб гэтым па выніках даклада кіраўніку дзяржавы заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурных конкурсаў «І кружыцца планета Куляшова» і «З табой маё слова, Радзіма» прайшла сёння на галоўнай сцэне XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Карціна БЕЛТА да Года беларускай жанчыны перададзена Касцюковіцкаму краязнаўчаму музею.
Унікальныя рамёствы, сакрэты народнага арнаменту і атмасфера творчага адзінства пануюць у горадзе майстроў у Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Дзень беларускага пісьменства ў 2027 годзе пройдзе ў Маладзечне. Аб гэтым стала вядома ў час гала–канцэрта XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Маладыя беларускія аўтары ўносяць новыя традыцыі і свае адценні ў сучасную літаратуру. Такой думкай з журналістамі падзялілася намеснік прэм'ер–міністра Наталля Пяткевіч у час XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі назвалі ў Касцюковічах на XXXIII Дні беларускага пісьменства.
Дзень беларускага пісьменства прызначаны аб'ядноўваць людзей, паказваць беларускую духоўнасць і звязваць пакаленні словам. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на ўрачыстым адкрыцці XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства з гэтым традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры, багатай духоўнай спадчыны. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы. «Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей», – гаворыцца ў віншаванні.
Сезон масавага ўборання цукровых буракоў у Магілёўскай вобласці ў самым разгары. Першыя вынікі ёсць: накапалі 37 тысяч тон салодкіх караняплодаў. Як праходзіць уборка ў ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна – даведаліся нашы карэспандэнты.
Выставачны праект «Магілёўшчына партызанская», прысвечаны руху народных мсціўцаў у Прыдняпроўскім краі, адкрыўся ў выставачнай зале Музея Славы Магілёўшчыны.
Касцюковічы гатовы сустракаць гасцей XXXIII Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым заявіла старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская падчас пресс–тура, прымеркаванага да маштабнага нацыянальнага свята. Яна адзначыла:
Выступленне на саміце ШАС у Бішкеку, закладка агародніны новага ўраджаю ў стабілізацыйныя фонды, кадравая работа з маладымі спецыялістамі, перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Карэспандэнт «НГ» паразмаўляла з жыхарамі Магілёўскай вобласці, каб даведацца пра іх меркаванні на гэты конт.
Слаўгарад адсвяткуе 12 верасня 890–годдзе. Да юбілею горад прыхарошваецца: абнавілі цэнтральную плошчу перад райвыканкамам, у скверы на вуліцы Кастрычніцкай урачыста адкрыюць манумент. Якім ён будзе, мясцовыя ўлады пакуль трымаюць у сакрэце, каб не сапсаваць землякам сюрпрыз. Вядома адно: на адкрыцці закладуць капсулу часу.
Якія традыцыі захоўвае Дзень беларускага пісьменства, журналістам расказаў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі.
Прэм'ера кнігі, карціна па нумарах, хіты на цымбалах і аўтограф–сесіі вядомых артыстаў – усё гэта чакае вас у суботу, 5 верасня, у павільёне БЕЛТА на Дні беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Такое сапраўды нельга прапусціць! Расказваем важныя падрабязнасці.
Урачыстае адкрыццё XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах аб'яднае на галоўнай сцэне каля 600 артыстаў. Падрабязнасці маючай адбыцца маштабнай святочнай праграмы раскрыў галоўны рэжысёр Магілёўскай абласной філармоніі Міхаіл Нікалаенка.
Футбол – гэта не толькі галы, перамогі і турнірныя табліцы. Гэта яшчэ і ўменне аб'ядноўваць людзей вакол добрых спраў. У гэтым у чарговы раз пераканаліся ўсе, хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам», якую футбольны клуб «Днепр–Магілёў» правёў пры падтрымцы сваіх верных балельшчыкаў.