Архіў навін

Больш за 500 казачных паказаў пройдзе ў Магілёве падчас навагодніх і калядных святаў. Пра гэта падчас нарады ў Магілёўскім гарвыканкаме паведаміла начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Марына Клепчукова.
Рэгіянальны моладзевы конкурс «Разам дзеля жыцця» праходзіць на Магілёўшчыне з 15 лістапада. Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» Магілёўскага абласнога камітэта. Як расказалі суразмоўцы, конкурс прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Прыняць удзел у ім можа моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года. Маладыя людзі могуць паспаборнічаць у трох намінацыях:
Восень 2021 года стала па-сапраўднаму залатой для навучэнцаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава. Адзін за адным яе выхаванцы атрымалі высокія ўзнагароды на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах.
Спартыўны клас для асаблівых дзяцей адкрыўся ў Бабруйску. Ён працуе ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі слыху. Гэта шосты клас, і ў ім толькі 6 вучняў – 5 хлопчыкаў і адна адважная дзяўчынка. Усе яны мараць быць як паралімпіец Ігар Бокій і бяруць са знакамітага земляка прыклад. Будучыя чэмпіёны трэніруюцца ў трэнажорнай зале і ў басейне. Яны гатовы вучыцца, трэніравацца і развівацца, каб звязаць сваё жыццё з вялікім спортам.
У Клічаве зараз робяць унутранае аздабленне новага дома. Ён будзе ацяпляцца з дапамогай электрычнай энергіі. Усяго 2 212 новых кватэр за 9 месяцаў 2021 года пабудавалі ў Магілёўскай вобласці. Чацвёртая частка жылых метраў уведзена для шматдзетных сем’яў. ТРК «Магілёў»
Праект «Навагодняя майстэрня» стартуе ў выхадныя ў Магілёўскім абласным музеі імя П. В. Масленнікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Вядома, што свята прыносіць шмат прыемных і незабыўных успамінаў, і нашы заняткі дапамогуць падрыхтавацца да гэтай чароўнай падзеі, – адзначылі суразмоўцы. – У спецыяльнай майстэрні можна будзе запазычыць шмат ідэй: як упрыгожыць інтэр’ер, зрабіць арыгінальныя ёлачныя ўпрыгожванні, віншавальныя навагоднія паштоўкі і падарункі».
У Магілёўскай вобласці поўным ходам вакцынуюць ад грыпу, а таксама пачалі рэвакцынацыю супраць Covid-19. Медыкі нагадваюць пра калектыўны імунітэт – толькі ён абароніць ад эпідэміі.
Аграрыі Магілёўскай вобласці падвялі канчатковыя вынікі жніва 2021 года. У палях працавала больш за 1000 экіпажаў камбайнераў. Першы экіпаж-тысячнік быў у Кіраўскім раёне. Магілёўскі раён намалаціў 100 тысяч тон збожжа. А лідарам па сярэдняй ураджайнасці – у 37,8 цэнтнераў з гектара – сталі аграрыі Шклоўскай зямлі.
Ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці на дыялогавых пляцоўках абмяркуюць праект праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гады. Палілогі адбудуцца з прывабліваннем шырокага кола грамадскасці. Абласная дыялогавая пляцоўка пройдзе сёння ў 15.00 ва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій». Рэд.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
У Ташкенце (Узбекістан) завяршыўся чэмпіянат свету па спартыўным і баявым самба. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з 50 краін. На рахунку беларускіх самбістаў 3 залатыя і 5 бронзавых узнагарод. Чэмпіёнкай свету ў вагавой катэгорыі 50 кг стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Анфіса Капаева. На шляху да п’едэстала яна выйграла ў саперніц з Манголіі, Казахстана, Расіі і ў фінальным паядынку за «золата» атрымала перамогу над Сабінай Даўлатавай (Узбекістан).
Спаборніцтвы прайшлі ў Будве (Чарнагорыя). Айхан Сафараў у групе старэйшых юніёраў (К-1 і вагавая катэгорыя да 91 кг) перамог саперніка з Харватыі. Усяго беларуская зборная па кікбоксінгу на чэмпіянаце заваявала 10 узнагарод: 3 «золаты», 3 «срэбры»і 4 «бронзы». mogilevnews.by
Жыхары Магілёва не маглі застацца абыякавымі да таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і сабралі для бежанцаў гуманітарную дапамогу. У скрынках і мяшках – цёплыя рэчы, прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці і нават дзіцячыя цацкі. Усяго ў суботу ў Гродзенскую вобласць адправілі больш за тону каштоўнага грузу.
Для тых, хто пакуль не працаўладкаваны, арганізаваныя службамі занятасці паездкі на сельгаспрадпрыемствы – выдатны выхад. Колькі там плацяць?
Адзінаццаць пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Чэрыкаве пры райветстанцыі неўзабаве запрацуе гасцініца для хатніх гадаванцаў. Пад рэалізацыю мясцовай ініцыятывы Банк развіцця вылучыў 5000 еўра на рамонт памяшкання і закупку абсталявання. Галоўны ветурач Кацярына Лаберка ўпэўнена, што новая паслуга будзе запатрабавана ў райцэнтры:
На днях жыхароў Радамлі і Каменкі Чавускага раёна парадавалі: па падпраграме «Чыстая вада» тут адкрыліся станцыі абезжалезвання. Неабходнасць у будаўніцтве была выклікана тым, што ў гэтых аграгарадках у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза і вяскоўцам даводзілася яе кіпяціць, каб пазбавіцца ад асадка і паху. Начальнік водаправодна-каналізацыйнага ўчастка Чавускага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» Васіль Ларчанка адзначыў, што станцыя ў Радамлі даводзіць якасць пітной вады да нарматыўных паказчыкаў:
На базе медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё» прайшоў форум маладых журналістаў, які сабраў прадстаўнікоў СМІ з розных куткоў Магілёўшчыны і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Галоўная тэма абмеркавання – «Новая медыяпрастора: выклікі і магчымасці».
Шэсцьдзесят гадоў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт рыхтуе інжынерную эліту краіны. Сёння ў ВНУ адбылося мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце. Ва ўрачыстай абстаноўцы прагучалі цёплыя і душэўныя словы віншаванняў, былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі.
Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння пяці раёнаў Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас трэцяга рэгіянальнага форума, які прайшоў у Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміла каардынатар праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Ірына Марціновіч.
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа збірае гуманітарную дапамогу для бежанцаў, якія ўжо амаль тыдзень знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Машына з каштоўным грузам выедзе з Магілёва ў Гродна заўтра раніцай. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Адначасова ў суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх гаррайвыканкамах Магілёўскай вобласці. Пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:
Напярэдадні біятлоннага сезона, які стартуе праз два тыдні, Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў успомніць мінулую зіму. Ён правёў цікавае галасаванне сярод балелшчыкаў і папрасіў іх выбраць топ галоўных нечаканасцей мінулага сезона. У тройцы апынулася наша Дзінара Алімбекава. Вышэй за яе прыхільнікі паставілі толькі расіяніна Эдуарда Латыпава і нарвежца Стурла Холм Лагрэйда, яны занялі другое і першае месца адпаведна. Нагадаем, у сезоне 2020/21 Дзінара выйграла залік сярод спартсменак да 25 гадоў, а ўвогуле размясцілася на сёмым месцы.
Магілёўскі заасад актыўна рыхтуецца да халадоў: рамантуюцца вальеры і хованкі, нарыхтоўваюцца кармы і сена, ветэрынары штодня аглядаюць жывёл. Пра гэта паведаміў дырэктар магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Міхаіл Сасонка.
У Клімавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Звянчатка: знікла яго 61-гадовая маці. Яна пайшла на працу напярэдадні раніцай і не вярнулася.
Новы магазін у абласным цэнтры адкрыў Магілёўскі мясакамбінат. Гэта яшчэ адзін крок у развіцці фірменнага гандлю айчынных прадпрыемстваў. Магілёўскі мясакамбінат – адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў мясной прамысловасці Беларусі. Заснаваны ў 1905 годзе. У вобласці працуюць 33 фірменныя гандлёвыя кропкі. Адкрыццё новай крамы ў Магілёве – сапраўднае свята як для прадпрыемства, так і для пакупнікоў. На дэгустацыйных пляцоўках купаты, стэйкі і катлеты для бургераў.
Геаграфія продажу прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка» распаўсюджваецца далёка за межы Беларусі. Яе ведаюць у Расійскай Федэрацыі, Украіне, Казахстане, Германіі, Кітаі і іншых краінах. Кампанія пастаянна пашырае геаграфію паставак, асартымент тавараў, вытворчыя магутнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў паставіў задачы па найбольш актуальных і вострых тэмах парадку дня. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, паставіў задачы перад аграрным сектарам, выказаўся аб вострай сітуацыі на граніцы з мігрантамі, даў даручэнні па рэагаванні на санкцыі Захаду ў адносінах да Беларусі, выказаўся на тэму лячэння ў Беларусі пацыентаў ад каранавіруса. На нараду быў вынесены і шэраг іншых пытанняў, у тым ліку па рэфармаванні прадпрымальніцкай дзейнасці.
Закладка новага інтэнсіўнага саду ідзе ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» ў Кіраўскім раёне. На 5 гектарах высаджваюць 7,5 тысяч яблынь.
Цэнтр рускай мовы і культуры «Пушкінскі цэнтр» адкрыецца да 60‑годдзя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пра гэта расказала прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Наталля Валогіна.