Архіў навін

У РЦАП «Стайкі» пад Мінскам адбыўся Кубак Беларусі па самба. У турніры ўдзельнічалі наймацнейшыя майстры гэтага віду спорту сярод мужчын і сярод жанчын. На рахунку самбістаў Магілёўскай вобласці 2 залатыя, 1 сярэбраная, 5 бронзавых узнагарод. Уладальнікамі «золата» сталі Анастасія Скварцова (72 кг) і Анастасія Грышчанка (+80 кг). «Серабро» на рахунку Валерыі Хрушчовай (+80 кг). Бронзавыя медалі выйгралі Ігар Бацішча(79 кг), Дзіяна Пачарняева (50 кг), Паліна Бурачкова (54 кг), Анастасія Рагоўская (59 кг), Наталля Уласава (65 кг).
21 лістапада «Белшына» на сваім полі разграміла ФК «Ліда» з лікам 5:1. Другое месца ў турнірнай табліцы дазволіла клубу з берагоў Бярэзіны заваяваць запаветную пуцёўку ў вышэйшую лігу. Магілёўскі«Днепр», саступіўшы гомельскаму «Лакаматыву» з лікам 0:1, страціў шанцы на ТОП-3. mogilevnews.by
Цэнтральныя раённыя бальніцы Краснаполля, Дрыбіна і Слаўгарада вяртаюцца да аказання планавай дапамогі з сённяшняга дня. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
У Магілёве 23–24 лістапада адбудзецца беларуска-расійскі моладзевы форум «PROдвижение». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». Так, у аўторак у БРУ пройдзе два навучальныя семінары: для ўдзельнікаў абласнога тура рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» і валанцёраў руху БРСМ «Добрае сэрца». Дзеці прымуць удзел у тэматычных майстар-класах, трэнінгах, абмяркуюць праблемныя пытанні. Пачатак – у 11.00.
У Магілёве стартавалі Сіманаўскія чытанні, розныя конкурсы, экскурсіі і акцыі пройдуць як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую трыццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 24 лістапада (14.00, зала селектарных нарад аблвыканкама, ДУ «Дом Саветаў»). На сесію запрашаюцца: дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў; члены аблвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, абласных арганізацый і службаў; прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе ўшаноўвалі сёння ў Магілёве.
Магілёўшчына сёлета вяла наймацнейшую бітву за ўраджай. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, адкрываючы сёння ўшанаванне работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК рэгіёна ў малой зале Палаца культуры вобласці. Узнагароджанне стала часткай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».
Сёння Магілёў стаў аграрнай сталіцай рэгіёна – тут праходзіць яркае, маляўнічае, а галоўнае, такое цёплае свята – «Дажынкі-2021». Кіраўнікі раёнаў і гаспадарак, механізатары і аператары зернесушыльных комплексаў, вадзіцелі – гэта галоўныя героі дня. Павіншаваць працаўнікоў вёскі з іх прафесійнымі дасягненнямі прыехаў у Магілёў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка.
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве, сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2021» у Магілёве з галоўным святам хлебаробаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «Спакон веку чалавек, заняты нялёгкай сялянскай працай, карыстаўся ў грамадстве вялікай павагай. І сёння менавіта ад вас, працаўнікоў зямлі, залежыць харчовая бяспека Беларусі», – канстатаваў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні аграрыям Магілёўскай вобласці.
Фруктовы сад з’явіўся на тэрыторыі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Больш за 7,5 тыс.жыхароў Магілёўскай вобласці прайшлі рэвакцынацыю ад COVID-19. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэгіёна Святлана Нячай.
Выстава-кірмаш «Народныя брэнды Магілёўшчыны» будзе працаваць у Магілёве 19–20 лістапада. Яна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Па выніках XXVII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2021», якая адбылася ў Мінску, кампанія «Бабушкина крынка» ўдастоена адразу 4 Гран-пры. А ў конкурсе «Найлепшая прадукцыя года-2021» адразу 22 малочныя прадукты ўдастоеныя дыпломаў пераможцы. Судзейскай калегіі «Прадэкспа» асабліва прыйшліся даспадобы мяккі сыр «Буррата» 45%, смятана 25%, ёгурт двухслаёвы з фруктовым напаўняльнікам «Черника-чиа» 2%, сыр плаўлены з белымі грыбамі 50%. Залатым медалём быў адзначаны кефір 3,2%.
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з в.а. канцлера Германіі Ангелай Меркель, як і было дамоўлена раней, адбылася сёння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Гарадская дабрачынная акцыя «Калядная рукавічка» стартуе ў Магілёве ў снежні. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Лілія Кавалёва. «Штогадовая акцыя праходзіць ва ўстановах адукацыі горада. Аб’яўляецца дабрачынны збор: кожны жадаючы можа прынесці школьныя і канцылярскія прыналежнасці, спартыўны інвентар, наборы для творчасці, гульні, кнігі, сувеніры і іншыя падарункі. Усе яны будуць перададзены напярэдадні навагодніх і калядных святаў дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю», – растлумачыла Лілія Кавалёва.
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Шэньсі падпісалі пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін і дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва на 2021–2023 гады. Зацвердзілі дакументы старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і губернатар правінцыі Шэньсі Чжаа Ідэ. Цырымонія адбылася сёння ў фармаце анлайн.
Ні адзін беларус не можа абыякава глядзець на сітуацыю з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, які сёння далучыўся да неабыякавых жыхароў Прыдняпроўскага краю, якія ўдзельнічаюць у зборы гуманітарнай дапамогі.
У Брэсце завяршыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. За ўзнагароды змагалася больш за 320 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана.
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава паспяхова выступілі на VIII Міжнародным конкурсе юных піяністаў, прысвечаным Леанасу Павілайцісу (Літва, г. Вільнюс). Пра гэта паведаміла старшыня цыклавой камісіі фартэпіяна ўстановы адукацыі Наталля Блашкова. Як расказала суразмоўца, ва ўмовах пандэміі конкурс праводзіўся анлайн па відэазапісах. Неабходнай умовай удзелу было выкананне твора літоўскага кампазітара Л. Павілайціса, з чым юныя магілёўскія музыкі справіліся паспяхова.
У Дрыбінскім раёне фермеры развіваюць малочную жывёлагадоўлю і будуюць новыя фермы. Усяго ж у Магілёўскай вобласці працуе больш за 500 фермерскіх гаспадарак.
Пошукавікі ўстанавілі месца бітвы, з якога пачалася абарона Магілёва летам 1941 года. Каля ракі Вепрынка ў Кіраўскім раёне падчас пошукавай разведкі выявілі пазіцыю савецкіх кулямётчыкаў. З архіўных дакументаў вядома: на дарозе Бабруйск–Магілёў 3 ліпеня 1941 года чырвонаармейцы ўзарвалі мост праз Вепрынку. Падбіўшы нямецкую тэхніку, у тым ліку два танкі, яны змаглі затрымаць наступленне нямецкіх войскаў. Пасля больш за 25 гадоў «разведкі» пошукавікі знайшлі дакладную пазіцыю савецкіх кулямётчыкаў.
Кіраўніцтва і калектывы структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама, дэпутацкі корпус рэгіёна, прадстаўнікі абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, Магілёўскага РУП «Фармацыя» не маглі застацца абыякавымі да таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы, і сёння сабралі для бежанцаў гуманітарную дапамогу. У скрынках і мяшках – цёплыя рэчы, абутак, прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і вырабы медыцынскага прызначэння.
Пажар у Магілёўскім раёне ледзь не скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўцы на чатыры дні змогуць пагрузіцца ў прагляд індыйскіх фільмаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». Паводле слоў арганізатараў, дні індыйскага кіно пройдуць з 25 па 28 лістапада ў кінатэатры «Радзіма» пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь. У праграме запланаваны паказы дзевяці разнажанравых кінакарцін (12+, 16+). Акрамя таго, у фае ўстановы культуры ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з фотаработамі «Падарожжа па Індыі» Аляксандра Ліціна.
Гуманітарную харчовую дапамогу для бежанцаў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, перадала Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» сумесна з прадпрыемствамі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» і ААТ «Бабушкина крынка».
Светлавыя інсталяцыі, тэматычныя фотазоны – на нарадзе ў гарвыканкаме абмеркавалі ўпрыгожванне горада да навагодніх і калядных святаў. Сёлета ў Магілёве плануюць устанавіць аб’ёмныя фігуры тыграў, тэматычныя фотазоны і многае іншае. Як адзначыў падчас нарады старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, зараз неабходна прывесці ў парадак усе канструкцыі, якія ўжо ёсць у распараджэнні горада. «У навагоднія і калядныя святы горад павінен ззяць, ствараючы магілёўцам і гасцям святочны настрой», – падкрэсліў ён.
У Магілёве некаторыя аддзяленні абласной бальніцы і абласнога шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны пачалі прымаць пацыентаў па профілі, паведамляецца ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. У прыватнасці, у Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы вярнуліся да аказання медыцынскай дапамогі пацыентам гематалагічнага і рэўматалагічнага профілю. Раней тут правялі мерапрыемствы па дэзынфекцыі. Пацыенты анкалагічнага профілю ўжо могуць атрымліваць меддапамогу ў Магілёўскім абласным і Бабруйскім міжраённым анкалагічных дыспансерах.
Валанцёры Магілёўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа даставілі гуманітарную дапамогу бежанцам, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі і Польшчы. Больш за тону грузу – гэта цёплыя рэчы і абутак, прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, дзіцячыя цацкі. Сярод партнёраў акцыі – булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», «Бабушкина крынка», хрысціянская дабрачынная грамадская арганізацыя «Табея», абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын і іншыя.