RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 2023

10 Май

У Магілёўскай вобласці ў святкаваннях 9 Мая прынялі ўдзел амаль 150 тыс. чалавек

У Магілёўскай вобласці ў святкаваннях 9 Мая прынялі ўдзел амаль 150 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Волкаў.

Перамога з'яўляецца нашым нацыянальным гонарам і найвялікшым здабыткам - старшыня Магілёўскага райвыканкама

Сотні магіляўчан сабраў сёння мітынг-рэквіем ля мемарыяла на Буйніцкім полі. Як адзначыў старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, сёння мы, удзячныя нашчадкі, схіляемся перад гераічным ратным і працоўным подзвігам, доблесцю і духоўнай веліччу пакалення пераможцаў, якое паказала ўсяму свету, наколькі магутнымі могуць быць воля і дух народа, аб'яднаныя святой мэтай.

Усё арганізавана на вышэйшым узроўні - сям'я з Санкт-Пецярбурга на святкаванні Дня Перамогі ў Магілёве

Ганна і Мікалай Зялінскія з Санкт-Пецярбурга разам з сямігадовым сынам Кірылам святкаванне Дня Перамогі пачалі з наведвання Буйніцкага поля. Усклалі кветкі, ушанавалі загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
 
9 Май

Анатоль Ісачанка: памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і яе праўдзе - гэта наша адказнасць

Святкаванне 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў абласным цэнтры пачалося з урачыстага маршу воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна.

Ігар Каско: Дзень Перамогі - адно з асноўных святаў незалежнай Беларусі

Дзень Перамогі - адно з асноўных свят незалежнай Беларусі. Такім меркаваннем падзяліўся галоўны ўрач Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы, член Савета Рэспублікі Ігар Каско падчас акцыі «Пераможны вальс» каля Магілёўскага спецыяльнага дома для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў.

5 Май

Ірына Раінчык: вынік працы павінен быць у наяўнасці - гэта камфортныя, утульныя населеныя пункты

Пасяджэнне пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы і абласнога штаба па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў прайшло 5 мая з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык, першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Савіцкага.

Пад гукі свята Перамогі: у Магілёве павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

У Магілёве ў адным з двароў па вуліцы Першамайскай пад гукі свята Перамогі і з урачыстым маршам павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Цімафеевіча Андрэйчыкава і Міхаіла Антонавіча Цітова. Абодва прайшлі вайну, унеслі свой уклад у перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а пасля аднаўлялі з руін нашу краіну.

Леанід Мартынюк на прыёме грамадзян: работа па павышэнні якасці жыцця людзей павінна быць толькі сумеснай

Праца па павышэнні якасці жыцця людзей павінна быць толькі сумеснай, прычым яе эфектыўнасць залежыць як ад саміх грамадзян, так і ад прадстаўнікоў улады. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас прыёму грамадзян у Пашкоўскім сельсавеце.

«Жыць трэба ў міры, дабрыні і стварэнні». У Магілёўскім раёне ўшаноўвалі 100-гадовага ветэрана

У вёсцы Засценкі Магілёўскага раёна напярэдадні 9 Мая ўшаноўвалі 100-гадовага ветэрана Васіля Васільевіча Сінкевіча. З віншаваннямі і словамі падзякі да яго прыехаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.

4 Май

Удзельнікі саюзнага патрыятычнага маршу-эстафеты «Наша Вялікая Радзіма» наведалі Магілёў

Маштабную копію Сцяга Перамогі разгарнулі сёння на плошчы Славы ў абласным цэнтры. Магіляўчане прымалі актывістаў саюзнага патрыятычнага маршу-эстафеты расійскага праекта «Наша Вялікая Радзіма».

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Перамогі, пройдзе ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 5 мая

Урачыстае мерапрыемства «Памяці загінуўшых будзем вартыя», прымеркаванае да Дня Перамогі, пройдзе 5 мая ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта расказалі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

Падчас мерапрыемства пройдзе ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла «Дзецям вайны».

30-годдзе Узорнай студыі класічнай гітары «Рэнесанс» адзначаць у Магілёве 12 мая

Юбілейная канцэртная праграма «Свет музыкі - мастацтва чараўніцтва», прысвечаная 30-годдзю Узорнай студыі класічнай гітары «Рэнесанс» адбудзецца 12 мая ў 18.00 у актавай зале ГУДА «Цэнтр творчасці «Эверэст» Магілёва. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі.

3 Май

Помнік загінуламу ў баях герою ўстанавілі ў Краснапольскім раёне (відэа)

Супрацоўнікі Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў дапамаглі ўсталяваць помнік ураджэнцу Краснапольскага раёна, які загінуў у баях за вызваленне Беларусі. Помнік чырвонаармейцу з'явіўся на могілках каля вёскі Забор'е.

Музей Масленікава запрашае ў выходныя дні на інтэрактыўныя заняткі

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на «Музейныя сустрэчы па выхадных».

У суботу, 6 мая з 13:00 да 14:00 пройдзе інтэрактыўны занятак «Што мы ведаем пра грошы?» (6+).

Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў будуць сфарміраваны да 1 лістапада

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка расказаў журналістам аб падрыхтоўцы да Адзінага дня галасавання.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19

Міністэрства аховы здароўя заявіла аб завяршэнні перыяду ўздыму захваральнасці на ВРІ і COVID-19. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.

Выстаўка «Памяць пакаленняў» пачне работу ў музеі Масленікава 5 мая.

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.У. Масленікава 5 мая пачне работу выстава «Памяць пакаленняў».

Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

Дзяржаўных узнагарод удастоены 56 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 128 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.