Архіў навін

У Магілёве 30 і 31 студзеня пакажуць прэм'еру спектакля «Трыбунал» паводле культавай п'есы класіка беларускай літаратуры Андрэя Макаёнка. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Пастаноўка створана ў жанры народнага лубка, узроставае абмежаванне - 16+. «Трыбунал» - гэта выбух эмоцый, апантаная энергія і глыбіня, ад якой сціскаецца сэрца.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян.Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра.
Міністэрства інфармацыі аб'явіла старт прыёму заявак на 65-ы нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі». Конкурс накіраваны на вызначэнне лепшых выдавецкіх праектаў нацыянальнага кнігавыдання за 2025 год, павышэнне мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшае развіццё кніжнага мастацтва. Уладальнік Гран-пры - пераможца ў намінацыі «Трыумф» атрымае дыплом імя Ф.Скарыны і памятны знак-сімвал «Вялікі залаты фаліянт».
У адным з самых яркіх матчаў аўторка, 6 студзеня, у чэмпіянаце краіны па хакеі «Магілёў» зламаў супраціўленне маладзечанскага «Дынама» — 5:4 (па булітах). Каманда Дзмітрыя Рылькова атрымала другую перамогу запар.
У Горацкім раёне прайшоў абласны форум сельскай працуючай моладзі «Сяло - тэрыторыя развіцця», які аб'яднаў 40 маладых спецыялістаў, занятых у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці. Пляцоўка форуму стала прасторай для прафесійнага дыялога, абмену вопытам і абмеркавання перспектыў аграрнай галіны з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, навукі і вытворчасці.
На базе Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы сёння адкрыўся новы корпус фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб удасканаленні ўступнай кампаніі». Дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі пры справядлівым конкурсным адборы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі ўведзена ліцэнзаванне вывазу адходаў шкла. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2025 года нумар 822, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Вываз з краіны такой прадукцыі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях незалежна ад яе паходжання (у дзяржавы па-за ЕАЭС - пры змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй і рээкспартам).
Прямую тэлефонную лінію 10 студзеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 адказвае на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму «Здароўе нацыі» на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Дзевяць сучасных малочнатаварных комплексаў з'явіліся ў гаспадарках Магілёўскай вобласці сёлета. Пра гэта падчас адкрыцця МТК на 1,2 тыс. галоў у СЗАТ «Горы» ў Горацкім раёне расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў SuperПРОФІ-2025.Цырымонія ўзнагароджання найлепшых маладых спецыялістаў сёлетняга конкурсу прайшла ў Мінску. У гэтым годзе на конкурс SuperПРОФІ-2025 паступіла больш за 900 заявак.
На VIII Рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» выбралі лепшыя беларускія спектаклі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Напярэдадні навагодніх і калядных свят у Магілёве па традыцыі разгорнецца шырокі тэматычны гандаль. Пра тое, дзе размесцяцца кірмашы і што там можна будзе набыць, расказала намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.
Каля 19,5 тыс. навагодніх дрэў плануюць рэалізаваць у Магілёўскай вобласці да свят. Пра гэта падчас прэс-тура ў Чавускі лясгас журналістам расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага ДВЛГА Ірына Цысельская. У гэтым годзе ёлачныя кірмашы ў рэгіёне будуць працаваць з 20 па 31 снежня.
На пасяджэнні Савета Магілёўскага абласнога аб'яднання прафзвязаў абралі новага старшыню. Ім стаў Ігар Станкевіч, які змяніў на гэтай пасадзе Уладзіміра Цумарава.
На паседжанні Рады Магілёўскага абласнога аб'яднання прафзвязаў падвялі вынікі дзейнасці за 2025 год. Старшыня аб'яднання Уладзімір Цумараў падкрэсліў, што прафсаюзы вобласці працягваюць выконваць сваю галоўную місію - абараняць сацыяльна-працоўныя правы грамадзян. Ён дадаў:
Атрымаць запатрабаваныя прафесіі. Сёння, 5 снежня, завяршаецца прыём дакументаў на завочнае навучанне ў сельскагаспадарчыя ВНУ. Уступныя іспыты пройдуць з 6 па 15 снежня.
Магілёўскія «Тэхнаёлкі» адправіліся пакараць сталіцу. Напярэдадні завяршыўся абласны этап штогадовага рэспубліканскага конкурса. Здымачнай групе ТРК «Магілёў» удалося акунуцца ў атмасферу Новага года і чараўніцтва. ТРК «Магілёў»
Штогод 5 снежня ў свеце адзначаецца Дзень валанцёра, ці, як яго яшчэ называюць, Міжнародны дзень добраахвотнікаў. Напярэдадні свята Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адзначыла найлепшых валанцёраў.
Лідары жаночай нацыянальнай каманды па біятлоне сталі прызёрамі першай гонкі другога этапу Кубка Садружнасці ў Ханты-Мансійску.
Супрацоўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення аховы на чале з часова выконваючым абавязкі па пасадзе начальніка Аляксандрам Дубінчыкам у Дзень інвалідаў прыехалі ў госці да ветэранаў службы. Ад імя афіцэрскага сходу ахоўнікам сярэбранага ўзросту была аказана матэрыяльная дапамога.
Вяскоўцы з Магілёўскага раёна, якія ў гады Вялікай Айчыннай былі дзецьмі, на свае вочы бачылі, што тварылі на іх роднай зямлі акупанты, напісалі кнігу «Лёсы жыхароў Семукацкага сельсавета ў гады ліхалецця». На пачатак вайны ў сельсавеце, паводле слоў старшыні сельвыканкама Тамары Укружскай, налічвалася 33 вёскі, не лічачы хутароў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў, якой скарэкціраваны асобныя нормы цэнавага рэгулявання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ўрада. У мэтах недапушчэння спекулятыўнага і неабгрунтаванага росту цэн урадам узята на кантроль павышэнне вытворцамі цэн на агуркі і памідоры. Далейшае павышэнне цэн на гэтыя тавары звыш 0,3 працэнта ў месяц неабходна абгрунтаваць Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў.
У Магілёўскім аблвыканкаме 9 снежня пройдзе тэматычная гарачая лінія па пытаннях якасці аказання паслуг насельніцтву Магілёўскай вобласці. Прапановы прымаюцца з 09.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 71 32 55. Рэд.
55-ы традыцыйны міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе праходзіць з 3 па 5 снежня ў спартыўным комплексе «Алімпіец». У спаборніцтвах бяруць удзел каля 150 юных тэнісістаў з Беларусі і Расіі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 2007-2010 гадоў нараджэння, 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сёння, 3 снежня. Звароты жыхароў рэгіёну датычыліся пытанняў выкупу службовага жылля і падлучэння каналізацыі да прыватнага жылога дома.
Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі. Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі: пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).
Палата прадстаўнікоў сёння на чарговым пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання завяршыла разгляд бюджэтна-падатковага пакета законапраектаў на 2026 год. Раней, 24 лістапада, дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраекты аб карэкціроўцы Падатковага кодэкса, а таксама рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.
Месцы рассялення чырвонакніжных дзікіх жывёл у Чавускім раёне перададзены пад ахову. Рашэнне райвыканкама ад 6 лістапада 2025 года №22-46 «Аб перадачы пад ахову месцаў пражывання дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь» апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У дакуменце падрабязна ўказаны падставы, пералічаны віды жывёл, выяўленыя месцы іх пражывання і адказныя за ахову тэрыторый.