Архіў навін

Пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з’яўленне магазіна крокавай даступнасці і закрыццё дзіцячага садка – з такімі праблемамі звярнуліся жыхары Клічаўскага і Кіраўскага раёнаў да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – падчас выязнога прыёму грамадзян у Клічаве.
Міністэрства інфармацыі запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным конкурсе на самы лепшы сімвал (лагатып) Года народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць новы лес на плошчы 4400 гектараў. Што тычыцца пасадачнага матэрыялу з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі, то яго вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках з адборачнага насення. Такі падыход у далейшым уплывае на якасць драўніны. Добрым зачынам у планах лясгасаў рэгіёна стаў Тыдзень лесу: у вобласці ў ім прыняло ўдзел больш за 9000 чалавек, у мінулым годзе–6000. Аб’ём выкананых работ таксама вырас з 600 гектараў да 900.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц павіншаваў архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія з 70-годдзем. «Духоўнасць–гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх, хто пражывае ў нашай цудоўнай краіне. Праз духоўнасць мы павінны знайсці тыя ключыкі да патаемных дзвярэй, якія змогуць адкрыць кірунак яднання народа незалежна ад поглядаў і перакананняў», – адзначыў Леанід Заяц.
Памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці ЛеанідМартынюк – сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства ТАА «Махіна-ТСТ». Ён азнаёміўся з асаблівасцямі працы арганізацыі, якая спецыялізуецца на вытворчасці геасінтэтычных і фасадных сетак, якія выкарыстоўваюцца ў дарожным будаўніцтве.
Школьнікі пасёлка Леніна Горацкага раёна з дапамогай QR-кодаў стварылі жывую карту роднага краю. Яна расказвае пра гісторыю аграгарадка і будні мясцовых жыхароў. Інтэрактыўны праект ужо адзначылі на рэспубліканскім конкурсе «Тэхнаінтэлект», і школьная IT-каманда вырашыла пайсці далей.
У Сафіі (Балгарыя) завяршыўся трэці этап Кубка свету па сучасным пяціборъі. Спартсмены змагаліся ў плаванні, фехтаванні, верхавой яздзе і лазер-ране (бег + стральба). У мужчынскім турніры адзіным з беларусаў з тых, хто трапіўу лік 36 фіналістаў, стаў магілёвец Ілья Палазкоў. Перад заключным відам спаборніцтваў–лазер-ранам – ён быў лідарам, але ў выніку заваяваў бронзавую ўзнагароду. На рахунку беларускай зборнай таксама «серабро» ў змешанай эстафеце. mogilevnews.by
Супрацоўнікі ўпраўлення Следчага камітэта і Магілёўскага міжраённага аддзела на завяршальным этапе далучыліся да штогадовай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2021». Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч. Удзельнікамі акцыі сталі 35 следчых, кіраўнікоў і курсанты следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС. Яны высадзілі маладыя саджанцы хвоі, елкі і бярозы на плошчы больш за 3,5 га ў Вендаражскім лясніцтве Магілёўскага лясгаса.
Абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя» стартуе ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Першы этап мерапрыемства пад назвай «Галасы Падняпроўя» пройдзе 15 красавіка ў 17.30 у канцэртнай зале «Магілёў». У ім возьмуць удзел дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы, а таксама салісты ўстаноў культуры вобласці.
Шклоўскае ААТ «Папяровая фабрыка Спартак» асвоіла вытворчасць новага віду прадукцыі–кардонных каробак для піцы. Да гэтай прадукцыі прад’яўляецца шырокі шэраг патрабаванняў: скрынкі павінны быць тэрмаўстойлівымі, трывалымі, валодаць устойлівасцю да тлушчаў, да ўздзеяння вільгаці. Таму яны вырабляюцца са спецыяльнага кардону. Асартымент вырабаў, як паведамілі на прадпрыемстве, прадстаўлены бурымі і белымі скрынкамі. Па жаданні заказчыкаў на фабрыцы могуць нанесці малюнак да двух колераў (флексадрук).
Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2020 года. Рашэнне камісіі па прысуджэнні прэмій зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 9 красавіка 2021 года № 215. За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія ў ліку іншых прысуджана ВРУП «Магілёўаблгаз». Званне лаўрэата прэміі пацвердзіў Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў. Рэд.
Прамую тэлефонную лінію 17 красавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Першы семінар з серыі «Экспарт у ЕС» быў арганізаваны ў фармаце відэаканферэнцыі пастаянным прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Каралеўстве Бельгія. Экспертную падтрымку мерапрыемству аказалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі, а таксама беларускія дыппрадстаўніцтвы ў дзяржавах Еўрапейскага Саюза.
Могилев готовится к общегородскому субботнику. Он станет первой после зимы масштабной уборкой. Наведение порядка планируют на важных социальных объектах.
У Магілёўскай вобласці ідзе сяўба ранніх яравых культур. Свае карэктывы ўнесла позняя вясна. У ЗАТ «Вялікія Славені» Шклоўскага раёна тэхніка таксама выйшла ў палі. ТРК «Магілёў»
Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2021”», паведамляецца на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. «Галоўнае адрозненне прэміі 2021 года – у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання». Інтэрнэт-сайты канкурсантаў будуць разглядацца згодна з крытэрамі ацэнкі функцыянавання інтэрнэт-сайтаў органаў дзяржкіравання, распрацаваных навукова-даследчым інстытутам тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце сумесна з Мінсувязі і факультэтам журналістыкі БДУ», – гаворыцца ў паведамленні.
Зніклыя баявыя ўзнагароды магілёўца воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Бяссонава праз 22 гады перадалі яго маме. З гэтай мэтай Магілёў 7 красавіка наведаў пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч. Ён разам са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам пабываў у гасцях у Яўгеніі Рыгораўны Бяссонавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 13 красавіка будзе праводзіцца гарачая лінія з насельніцтвам рэгіёна на тэму «Аб якасці аказваемых Магілёўскім філіялам РУП «Белтэлекам» паслуг, своечасовым рэагаванні філіялам на крытычныя заўвагі і канструктыўныя прапановы насельніцтва аб удасканаленні яго працы».
Пытанні добраўпарадкавання тэрыторыі, рамонту дарог і транспартныя зносіны пасёлка з абласным цэнтрам. З такімі пытаннямі звярталіся жыхары Магілёўскага раёна да старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца падчас асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў сёння ў абласным цэнтры.
Сёння малочна-таварная ферма «Свіслач» КСУП «Вязаўніца-Агра» Асіповіцкага раёна сімвалічна стала пляцоўкай для ўрачыстасці. Найлепшых работнікаў МТФ адзначылі на абласным і раённым узроўнях. Выбар кіраўніцтва рэгіёна ўпаў менавіта на гэтую ферму невыпадкова: за мінулы год тут надаілі 10,6 тысяч кілаграмаў малака на карову.
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў–Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэта свята ўстаноўлена ў памяць пра дзень, калі Дзеве Марыі з’явіўся пасланы Богам Архангел Гаўрыіл і абвясціў: «Не бойся, Марыя, бо ты здабыла міласць у Бога. Ты народзіш Сына і дасі імя яму Ісус. Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга, і Царству яго не будзе канца». Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень на Марыю сышоў Дух Святы і яна зачала Богадзіцяці Ісуса.
Працягваецца прыём заявак на XVІI Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Парк атракцыёнаў у Магілёве плануе пачаць працу ўжо ў гэтым месяцы. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка. Зараз у парку ідуць падрыхтоўчыя работы да новага сезона: фарбуюць абсталяванне, прыводзяць у парадак прылеглую тэрыторыю. «Плануем прыняць першых наведвальнікаў ужо ў гэтым месяцы. Аднак многае будзе залежаць ад умоў надвор’я», – расказаў Юрый Мышэйка.
Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Са слоў суразмоўцаў, да канца месяца валанцёры руху «Добрае сэрца» плануюць прывесці ў парадак рэлігійныя аб’екты рэгіёна.
Дрыбінскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Моладзь раёна дапамагла навесці парадак на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы, аб чым паведаміў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.
Сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі і алімпійскай чэмпіёнкі Дзінары Алімбекавай.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю сумесна з іншымі зацікаўленымі запланавана вывучэнне стану аб’ектаў устаноў дашкольнай адукацыі. У мэтах усебаковага вывучэння сітуацыі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 12–13 красавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемы і недахопы пры ўтрыманні аб’ектаў дашкольнай адукацыі Магілёўскай вобласці».
Жыхары Магілёўскай вобласці актыўна запісваюцца і робяць супрацькавідныя прышчэпкі. Як адзначаюць у абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, звыш 7 тыс. чалавек у рэгіёне атрымалі першы кампанент прышчэпкі расійскай вытворчасці і больш за 3,5 тыс. прышчапілася кітайскай вакцынай.
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды амаль 40 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі. Усіх, хто атрымаў высокую ўзнагароду, аб’ядноўвае высокі ўзровень майстэрства, уменне працаваць з поўнай самааддачай і, што самае галоўнае, дамагацца пастаўленых мэтаў, што падкрэсліў Раман Галоўчанка.
Прамую тэлефонную лінію 10 красавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.