Архіў навін
У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу на самую лепшую эмблему нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі». З 357 прадстаўленых прац журы адабрала 10 найлепшых – для ўдзелу ў фінале. Пераможцу вызначылі шляхам інтэрнэт-галасавання на інфармацыйным партале «Здаровыя людзі». У галасаванні прыняло ўдзел больш за 1670 чалавек.
Найлепшай была прызнана праца Святланы Бувінай, рэдактара аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ў 2021 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 12 красавіка 2021 года № 64, паведамляецца са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Неабходна граматна падыходзіць да рэалізацыі праграм па развіцці рэгіёнаў. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі.
У сувязі з наяўнай пажаранебяспечнай абстаноўкай у экасістэмах, а таксама ў перадпачатку працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Галоўная мэта мерапрыемства –праз гумар, логіку і фантазію дастукацца да кожнага і растлумачыць, чым небяспечныя пажары сухой расліннасці, да якіх трагічных наступстваў для прыроды і людзей яны могуць прывесці.
Алея ў гонар Года народнага адзінства з’явілася сёння ў Слаўгарадзе. У яе закладцы прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Памятная алея размясцілася ў мікрараёне Маладзёжны. Побач знаходзіцца сучасны дзіцячы садок. Як расказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, месца для закладкі алеі было абрана невыпадкова. «Раён малады і працягвае будавацца. Зараз тут узводзіцца новы 20-кватэрны дом. Шмат маладых і шматдзетных сем’яў, – адзначыла яна. – У нас тут працягваюцца работы па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый».
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава азнаёмілася з перспектывамі развіцця ўстаноў дашкольнай адукацыі ў Слаўгарадзе і наведала новыя яслі-сад № 2, якія былі пабудаваны ў мікрараёне Маладзёжны летась. Тут кіраўнік Савета Рэспублікі пазнаёмілася з умовамі для выхавання дашкалят, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем сада. Члены Савета Рэспублікі прыехалі да дзяцей не з пустымі рукамі –- падарылі дзіцячаму саду камплект цацак. Для гасцей у сваю чаргу дзеці таксама падрыхтавалі сюрпрыз –выканалі музычную кампазіцыю.
У беларускіх прадпрыемстваў ёсць усё неабходнае для стварэння канкурэнтаздольнай прадукцыі. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас наведвання УП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад».
Ірына Курачкіна забяспечыла сабе медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе. Сёння на кантынентальным форуме ў Варшаве наша атлетка паспрачаецца за золата з прадстаўніцай Польшчы Ангелінай Лысак у вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў. Менавіта Ірына ў гэтай вазе раней прынесла нашай зборнай неіменную алімпійскую ліцэнзію ў Токіа. Курачкіна, дарэчы, ужо станавілася чэмпіёнкай Еўропы тры гады таму.
Відэа ў крыніцы
Прэзідэнт Беларусі 21 красавіка падпісаў распараджэнне «Аб будаўніцтве аб’екта “Паўднёва-заходні абход г.Магілёва”». Згодна з дакументам, будаўніцтва аб’екта неабходна ажыццявіць да 31 снежня 2023 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №158 «Аб занясенні на рэспубліканскую Дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2016–2020 гады і за 2020 год». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лясгасы Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць 2,5 тыс. тон бярозавага соку. Каштоўны напой паступае на перапрацоўку для прадпрыемстваў, прадаецца насельніцтву, экспартуецца.
Камітэт дзяржаўнага кантролю запрашае да ўдзелу ў апытанні аб эфектыўнасці падтрымкі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Магілёўскай вобласці, паведамляецца ў Telegram-канале ведамства.
Інтэрнэт-апытанне праводзіцца на сайце кантрольнага ведамства з 19 красавіка па 21 мая.
Наш рэгіён значна вырас за нядзелю. Пасеяна амаль 5,5 працэнта плошчаў. Аднак нават унутры рэгіёна становішча не аднолькавае.
Прамую тэлефонную лінію 24 красавіка правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўскія будаўнікі ўзводзяць школу ў Варонежскай вобласці Расіі анлайн. Ужо ў верасні новая школа прыме паўтысячы вучняў. Гэта пілотны праект будтрэста № 12 і расійскай кампаніі.
У Брэсце правялі Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы «Нашы надзеі» па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах удзельнічалі наймацнейшыя спартсмены краіны ў розных узроставых катэгорыях.
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу грацыі і таленту «Каралева Студэнцтва-2021» адбудзецца 21 красавіка ў Магілёве на пляцоўцы культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Пасяўная ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. У гэтым сезоне аграрыі робяць стаўку на высокарэнтабельныя культуры: рапс, ячмень, пшаніцу і цукровыя буракі.
ТРК «Магілёў»
Другі этап комплекснай праверкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці пройдзе з 19 па 30 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прымае ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які сёлета праводзіцца 17 красавіка. Кіраўнік дзяржавы працуе на сваёй малой радзіме – у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ў гэтым годзе стартуе 2 мая і скончыцца 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.
На тэрыторыі Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы падчас правядзення рэспубліканскага суботніка 17 красавіка з’явіцца алея маладых спецыялістаў. Пра гэта паведаміў старшыня моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік.
Жыхары Магілёўскай вобласці 17 красавіка выйдуць на рэспубліканскі суботнік. Яны будуць працаваць на сваіх працоўных месцах, удзельнічаць у работах па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, наводзіць парадак на тэрыторыях населеных пунктаў.
У Магілёве 22 красавіка пройдзе кірмаш валанцёрскіх вакансій. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
На адной пляцоўцы збяруцца прадстаўнікі вядучых добраахвотніцкіх арганізацый і ініцыятыў абласнога цэнтра. Яны раскажуць аб актуальных валанцёрскіх праектах і вакансіях, падзеляцца вопытам і натхняць гасцей сустрэчы гісторыямі поспеху.
Амаль 5 тыс. чалавек знаходзяцца ў добраахвотных дружынах у Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«Усяго ў Магілёўскай вобласці створаны 603 добраахвотныя дружыны з агульнай колькасцю амаль 5 тыс. чалавек. У сельскай мясцовасці функцыянуе амаль 130 такіх дружын, – адзначылі ва УУС. – У склад добраахвотных дружын уваходзяць людзі, якія не могуць заставацца ў баку ад навакольных падзей, і дапамагаюць міліцыі ў навядзенні парадку ў населеных пунктах».
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём». Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Мерапрыемства пройдзе з 16 па 24 красавіка. Акцыя, у першую чаргу, накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
На Асіповіцкім палігоне пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Уладзіміра Кулажына прайшло батальённае тактычнае вучэнне (БТВ) з вайскоўцамі запасу, закліканымі на збор у 72-й гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Заявак ад сельгасарганізацый было значна больш. Якія сённяшнія чаканні адзін ад аднаго працадаўцаў і без пяці хвілін маладых спецыялістаў у аграрнай сферы? І чаму прыезд студатрада ў адну з гаспадарак абмяркоўвала ўся вёска?
Сем раёнаў Магілёўшчыны не толькі ў дзяржаўным маштабе, але і ў розумах людзей маюць асаблівы статус
Сем раёнаў паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці ўжо шмат гадоў павольна, але дакладна адраджаецца. Каб людзі маглі тут працаваць, гадаваць дзяцей. Прэзідэнт надае гэтай тэме павышаную ўвагу. Як следства–два ўказы, накіраваныя на развіццё тэрыторый: № 235, а затым № 177, які будзе дзейнічаць да 2025 года.
Вакцыну «Спутник V» («Гам Ковід Вак»), разліў якой праводзіўся на РУП «Белмедпрэпараты», адобрыла Міністэрства аховы здароўя, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Рашэнне прынята па выніках усебаковай экспертнай ацэнкі матэрыялаў рэгістрацыйнага дасье, праведзенай спецыялістамі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, РНПЦ мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.
Переводчик