Архіў навін

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў асабісты прыём грамадзян у Магілёве.
Магілёўцаў запрашаюць далучыцца да акцыі «Беларусь памятае», якая адбудзецца 9 мая ў 10.00 на плошчы Славы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Беларусь памятае»– акцыя, закліканая захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, аб кожным, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы, – падкрэслілі суразмоўцы. – Кожны жадаючы – прадпрыемствы, арганізацыі, гараджане – у памяць пра франтавікоў могуць вырабіць транспаранты з фотаздымкамі тых, хто абараняў родную зямлю, але не дажыў да гэтай даты, і прыняць удзел у акцыі».
Дзяржаўных узнагарод удастоена 47 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці 6 мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу агітбрыгад «Думай! Дзейнічай! Стварай!», а таксама святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ўстановы дадатковай адукацыі Алена Кавалёва. Як патлумачыла суразмоўніца, конкурс праводзіўся з 15 сакавіка па 30 красавіка ў межах рэгіянальнага праекта «# Мая_Зямля_Прыдняпроўе». У спаборніцтве прынялі ўдзел 73 агітбрыгады.
Кубак Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня», а таксама рэспубліканскія спаборніцтвы па эстафетным бегу памяці заслужанага трэнера Беларусі Аляксандра Кіцэнкі адбудуцца ў Магілёве 7 мая.У праграму кросавых спаборніцтваў увойдуць наступныя дыстанцыі: 1 км–юнакі і дзяўчаты 2006–2007 гг. н., 2 км–юнакі і дзяўчаты 2004–2005 гг. н., 3 км–юніёры і юніёркі 2002–2003 гг. н, 5 км–мужчыны і жанчыны 2001 г.н. і старэйшыя.
У Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» з’явіўся свой сімвал – статуэтка. З гэтага года ён стане ўзнагародай для журналістаў рэгіёна ў намінацыі «За вернасць прафесіі». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў» Святлана Шутава.
Ваенна-патрыятычнае свята «Пакаленне Перамогі» пройдзе ў Магілёўскім інстытуце МУС 5 мая. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка. Удзельнікамі мерапрыемства стануць 8 каманд (у кожнай да 10 хлопцаў ва ўзросце 16–18 гадоў). З іх пяць будзе сфарміравана з курсантаў 1 курса факультэта міліцыі інстытута, тры прадставяць выхаванцы Магілёўскага праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Пересвет», навучэнцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча і патрыятычных класаў ДУА «КПК дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12».
Свайго дзядзьку Мішу Уладзімір Градусаў з Чэрыкава бачыў толькі на фота. На пажоўклым ад часу здымку –прыгожы малады хлопец у марской форме. Пра яго Уладзіміру расказваў бацька, які таксама ваяваў і вярнуўся дадому. А на яго роднага брата ў 1944-м маці атрымала пахаванку: «Ваш сын Міхаіл гераічна загінуў у Эстоніі». Дзе менавіта быў апошні бой сына і дзе пахавалі чырвонаармейца, там не значылася.
Абласная музычна-тэарэтычная алімпіяда адбудзецца 6 мая на базе Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. А. Рымскага-Корсакава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Спаборніцтвы пройдуць па дзвюх намінацыях: «Тэорыя музыкі (сальфеджыа)» і «Музычная літаратура». Мэта творчага спаборніцтва–выяўленне і падтрымка адораных навучэнцаў Магілёўскай вобласці, развіццё іх здольнасцей. Рэд.
Абласная гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны» стартуе ў Магілёве 5 мая. У межах VII Магілёўскага фестывалю навукі, які пройдзе ў Беларуска-Расійскім універсітэце 5–7 мая, адбудзецца гістарычная інтэрнэт-алімпіяда «Доўгія вёрсты вайны», прысвечаная 80-годдзю абароны Магілёва. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца 9–11-класнікі з усёй вобласці.
Праграмай мерапрыемства запланавана правядзенне разнастайных алімпіяд: фізіка-матэматычнай і хіміка-біялагічнай, па фінансавай граматнасці, фінансавым рынку і абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы аўдыту эфектыўнасці выкарыстання дзяржсродкаў у сферы занятасці насельніцтва рэгіёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Калегіяй адзначана, што ў вобласці ў цэлым прыняты меры па выкананні паказчыкаў Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016–2020 гады. Разам з тым застаецца напружанай сітуацыя на рынку працы, захоўваецца тэндэнцыя скарачэння колькасці занятага ў эканоміцы насельніцтва.
Гісторыка-патрыятычны марафон «Я пішу табе з 41...»праходзіць у бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса. «Да 9 мая для жыхароў і гасцей Магілёва ў бібліятэках горада будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Праходзіць яны будуць як у афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках, так і непасрэдна ў бібліятэках», – адзначылі арганізатары.
Міністэрства інфармацыі аб’яўляе конкурс на самае лепшае асвятленне тэматыкі Года народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў ведамстве. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сродкі масавай інфармацыі, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага, радыёвяшчальнага, друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.
Архіўныя звесткі могуць стаць асновай устанаўлення новых фактаў і месцаў расстрэлаў мірных жыхароў у гады вайны. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас чарговага пасяджэння абласной рабочай групы па расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзяцінства – самая яркая, вясёлая і бесклапотная пара жыцця. Падрастаючы, дзеці адаптуюцца ў навакольным свеце, дзень за днём спазнаючы нешта новае. Як у побыце, так і на вуліцы, іх, нароўні з цікавымі адкрыццямі, чакаюць шматлікія небяспекі. Своечасова навучыць дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях – значыць зрабіць іх дзяцінства бяспечным.
Прамую тэлефонную лінію 8 мая правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Анлайн-акцыя «Песня Перамогі» стартуе ў Магілёве сёння. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна. Магілёў-2021. Пераможная» пройдзе ў абласным цэнтры 8 мая. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі сёння ў горадзе на Дняпры. Уладальнікамі высокай узнагароды сталі больш за 30 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, журналісты і спартсмены.
Сёння ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся прадстаўнікі шасці грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх ветэранскае і маладзёжнае крыло, прафсаюзы. Прадстаўнікі магілёўскіх гарадскіх арганізацый падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. У адной звязцы ў Год народнага адзінства будуць працаваць гарадскія арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, БРСМ, аб’яднання прафсаюзаў «Белай Русі», Беларускага саюза жанчын і Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Пад знакам Года народнага адзінства 6 мая ў 15.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі». Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ва ўстанове культуры.
У горадзе на Бярэзіне адкрылі транспартна-лагістычны цэнтр «Бабруйск-Белмытнясэрвіс». Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Іваноў, а таксама кіраўніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс». Гэта другі транспартна-лагістычны цэнтр, размешчаны ў Магілёўскай вобласці. Першым у лютым 2016 года быў адкрыты ТЛЦ «Магілёў-Белмытнясэрвіс».
У Горках стартавала абласная дабрачынная акцыя па аднаўленні святынь. Больш за сорак удзельнікаў–студэнты Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, прадстаўнікі абкама і райкама БРСМ–добраўпарадкоўвалі тэрыторыю набажэнскай капліцы прыходу ўсіх Беларускіх Святых, якая будуецца ў Горках. Хлопцы і дзяўчаты прыбралі будаўнічае смецце, зрабілі траншэі для кладкі асвятляльнага кабель-канала, устанавілі лаўкі.
На баскетбольным чэмпіянаце Беларусі сярод мужчынскіх каманд стартавала паўфінальная стадыя. Баскетбалісты Магілёўскага «Барысфена» на пляцоўцы спарткомплексу «Алімпіец» перайгралі гасцей з «Гродна-93» з перавагай у дзесяць ачкоў – 87:77 (24:7, 25:18, 19:31, 19:21). Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Дзюпры Макбраер, які набраў 19 ачкоў, столькі ж балаў у актыве абаронцы гродзенскай каманды Максіма Мірашнічэнкі. Заўтра сапернікі зноў сустрэнуцца ў Магілёве, а 6 мая згуляюць у Гродне.
Творчы праект «Дзеці малююць Першамай» упершыню рэалізуюць у Магілёве. Мастацкая майстэрня будзе працаваць 1 мая з 10.00 да 12.00 на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці, расказала галоўны спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму Ірына Пятніцкая.
Мільён кветак упрыгожыць клумбы Магілёва гэтай вясной. Выгадаваныя работніцамі прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» кветкі можна будзе ўбачыць на выставе ля Палаца культуры вобласці 1 мая.
У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2020 год. Цырымонія ўшанавання адбылася сёння падчас правядзення чарговай дваццаць восьмай сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе па ўсёй рэспубліцы праводзіцца акцыя «Чысты вадаём». Удзельнікі прыводзяць у парадак прыбярэжныя зоны і тэрыторыі паблізу вадаёмаў.
Беларусь выбрала правільную стратэгію па развіцці пацярпелых ад выбуху на ЧАЭС раёнаў. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас мітынгу-рэквіема, прысвечанага 35-ай гадавіне выбуху на Чарнобыльскай АЭС, які прайшоў сёння ў Быхаве.