Архіў навін

Канстытуцыйнай камісіяй, створанай у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 15 сакавіка 2021 г. № 105, арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым партале. Усе прапановы неабходна накіраваць у Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі: – па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; – у пісьмовым выглядзе па адрасе 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з пазнакай «Канстытуцыя».
Адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прыморскай дэлегацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Яно атрымалася даволі прадуктыўным. Абмяркоўваўся шэраг напрамкаў па далейшым развіцці гандлёва-эканамічных адносін.
Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі ў перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка. Сёлета адораныя школьнікі 8–11 класаў павінны будуць прадэманстраваць веды па 18 вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Пытанне паставак беларускай прадукцыі ў Прымор’е і наадварот абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко і губернатара Прыморскага краю Алега Кажамякі ў Мінску.
За 2,5 месяца бягучага года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br180 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ўстановы. Як адзначылі суразмоўцы, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года лічба вырасла ў 3,6 раза.
Пытанні электрыфікацыі дачных дамоў, стан дарог, транспартныя зносіны вёсак з абласным цэнтрам – з такімі пытаннямі на прыём да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – звярнуліся сёння жыхары Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 27 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР. У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
Інклюзіўная выстава-кірмаш «Гуканне вясны» пройдзе 26 сакавіка з 10.00 да 15.00 на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання УСЗ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска». Тут будуць прадстаўлены сувеніры, вырабленыя людзьмі з інваліднасцю ў працоўнай майстэрні і рамеснікамі, якія стаяць на ўліку ў аддзяленні. Ред.
Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 29 сакавіка дасць старт анлайн-праекту «Бітва розумаў», паведаміла кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Рыта Арцёмава.
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк заклікаў жыхароў рэгіёна не паддавацца на заклікі да парушэння грамадскага парадку. Ён папярэдзіў аб узмацненні жорсткасці і няўхільнасці пакарання.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае магілёўцаў паўдзельнічаць у праекце «Weekend у музеі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Як адзначылі арганізатары, госці атрымаюць вычарпальныя адказы на пытанні, якія тычацца сферы мастацтва, а таксама пазнаёмяцца з творчым жыццём Паўла Васільевіча Масленікава.
Жилой комплекс с зоной отдыха на крыше здания планируют построить в Могилеве в границах улиц Крупской, Стасова, Гришина, Калужской с благоустройством прилегающей территории. Об этом рассказали в отделе строительства Могилевского горисполкома.
Могилевская государственная гимназия-колледж искусств имени Евгения Глебова с 16 по 21 марта радовала жителей города на Днепре разнообразными культурными мероприятиями в рамках ежегодного фестиваля «Дни Могилевского баяна и аккордеона». Об этом рассказала заместитель директора по учебной работе специального цикла Наталья Алисеева.
У лабараторыі на кафедры тэхналогіі хлебапрадуктаў Магілёўскага дзяржуніверсітэта харчавання студэнты працуюць над функцыянальнымі прадуктамі харчавання. Функцыянальныя – гэта значыць узбагачаныя карыснымі інгрэдыентамі.
У Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві з пачатку пандэміі нарыхтавалі 165 літраў імуннай антыкавіднай плазмы. Такой колькасці донарскага прэпарату дастаткова, каб пры неабходнасці аказаць дапамогу 800 пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй.
Выпускнікі школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» пачынаюць рэалізацыю грамадскай кампаніі «Паркуйся правільна». Яе мэта – змяніць паводзіны кіроўцаў не інвалідаў на паркоўках, прызначаных для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Як паказвае практыка, многія аўтаўладальнікі карыстаюцца гэтымі месцамі, не маючы на тое права (яны не з’яўляюцца інвалідамі, іх аўтамабілі не пазначаны спецыяльнымі знакамі).
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) 9 красавіка з 10.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян Малдовы будзе праводзіць консульскі супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Малдова Ана Райку. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 23 02 55, 32 67 21, 32 67 43. Рэд.
Прамую тэлефонную лінію 27 сакавіка правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Кіраўская каманда па пляжным футболе «ЦОР-Мasita», якая прадстаўляе Магілёўскую вобласць, прыняла ўдзел у першых у 2021 годзе афіцыйных спаборніцтвах – I-м Міжнародным Кубку Расійскай Нацыянальнай лігі пляжнага футбола (НЛПФ), які праходзіў у падмаскоўных Хімках. У прэстыжных спаборніцтвах высокага ў пляжным футболе рангу нашы землякі заваявалі бронзавыя ўзнагароды.
У венгерскай сталіцы Будапешце прайшоў адборачны еўрапейскі кваліфікацыйны турнір да Алімпійскіх гульняў па ўсіх відах барацьбы. Фіналісты атрымалі пуцёўку для сваёй краіны на алімпіяду. У турніры па жаночай барацьбе ўладальніцай сярэбранага медаля і алімпійскай ліцэнзіі стала прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ванэса Каладзінская (53 кг). На шляху да фіналу яна выйграла ў азербайджанскай і малдаўскай спартсменак, і ў фінальным паядынку саступіла шведцы Сафіі Матсан. Усяго беларускія спартсмены заваявалі ў Будапешце 5 алімпійскіх ліцэнзій па вольнай і жаночай барацьбе.
У ААТ «Белшына» пастаянна ідзе праца над укараненнем у вытворчасць новых лінеек і тыпапамераў шын, паколькі аксіёмай любой развітай вытворчасці ў сучасным свеце з’яўляецца павелічэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі, што дазваляе павялічваць аб’ёмы продажаў.
У трэці заключны этап моднага конкурсу «Млын моды–2021»трапілі абедзве калекцыі ўзорнай студыі юнага мадэльера«Жамчужына» з Кіраўска. ТРК "Магілёў"
У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Успамінаючы Хатынь, мы ўзгадваеем тысячы іншых беларускіх вёсак, па-зверску знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Урачысты сход, прысвечаны 15-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», прайшоў сёння ў МДУ імя А. А. Куляшова. Павіншаваць творчых людзей з юбілеем прыехалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Анатоль Мацвіенка, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк і інш.
В 2021 году деятельность Могилевской областной организации РОО «Белая Русь» будет нацелена на консолидацию общества. На это обратил внимание председатель организации Александр Горошкин во время расширенного заседания, которое состоялось сегодня в МГУ имени А.А. Кулешова.
Жыхароў абласнога цэнтра 20 сакавіка запрашаюць далучыцца да аўтапрабегу «Магілёў – Боркі». Мерапрыемства стане часткай маштабнай патрыятычнай акцыі «Памяць», прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава сёння адкрылася фотавыстава Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой». Экспазіцыя ўключае 50 работ, якія адлюстроўваюць прыгажосць беларускай прыроды, знаёмяць з унікальнымі месцамі, старадаўняй і сучаснай архітэктурай, прыгожымі душой і справамі людзьмі.
Моладзь і актыўныя жыхары Быхаўскага раёна далучыліся да акцыі па навядзенні парадку каля памятных знакаў спаленым вёскам. Сёння займаліся добраўпарадкаваннем ля мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Красніца. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Тамара Сямёнава.
Члены грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру» Дрыбінскага раёна далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі. Актывісты добраўпарадкавалі тэрыторыю брацкай магілы загінулых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Дрыбіне. Увосень 1943 года войскі Заходняга фронту выйшлі на мяжу Ляды–Леніна–Дрыбін. У выніку наступальнай аперацыі 2 кастрычніка яны вызвалілі Дрыбін і частку Дрыбінскага раёна.
Інфекцыйны корпус, які маюць намер пабудаваць на тэрыторыі Магілёўскай бальніцы № 1, будзе шасціпавярховым. Гэта паказана ў звестках аб плануемай дзейнасці папярэдняга інфармавання жыхароў Магілёва аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гэтага праекта, які размешчаны на сайце Магілёўскага гарвыканкама.