Архіў навін

Магілёўскі абласны камітэт ГА «БРСМ» у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям» у Магілёўскай вобласці правядзе «Тыдзень дабра». Пра гэта паведаміла прадстаўнік арганізацыі Анжаліка Яўных. «Дабрачынныя мерапрыемствы пройдуць з 15 да 22 мая і ахопяць раёны Магілёўскай вобласці, – заўважыла суразмоўца. – Валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» акажуць адрасную бязвыплатную дапамогу адзінокім людзям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы I і II групы».
Многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэставання адмянілі раней запланаваныя на май сеансы ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэставання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме.
Быхаў упрыгожылі новымі зялёнымі насаджэннямі. Сёлета ў райцэнтры вырашылі прымяніць свежае рашэнне для ландшафтнага дызайну. Для гэтага ў цэнтральнай частцы горада высадзілі туі розных геаметрычных формаў. Каля 3 тысяч аб’ектаў расліннага свету высадзілі ў Быхаўскім раёне. Каб раённы цэнтр стаў больш прывабным, сёлета цэнтральныя клумбы горада вырашылі ўпрыгожыць туямі. На моднае азеляненне горада накіравалі сродкі, якія фарміруюцца з кампенсацыйных выплат за выдаленыя аб’екты расліннасці.
Пуцеправод па Першамайскай вуліцы ў Магілёве праверылі на трываласць. Як стала вядома, да канца 2020 года ў Магілёўскай вобласці плануюць адрамантаваць пяць мастоў. Для выпрабавання пуцеправода ў Магілёў прыбыла спецыяльная брыгада дзяржаўнага прадпрыемства «БелдарНДІ». Рух на гэтым адрэзку ад цэнтра горада ў бок чыгуначнага вакзала перакрылі на 4 гадзіны, была задзейнічана буйнагабарытная тэхніка. Вынікі выпрабаванняў апраўдалі чаканні.
Дзень піянерскай дружбы святкуюць сёння ў Беларусі, як паведаміла старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў указ № 168 «Аб Адзіным рэестры маёмасці», накіраваны на ўдасканаленне ўліку і кіравання дзяржаўнай маёмасцю, маёмасцю юрыдычных асоб з удзелам дзяржавы і Саюзнай дзяржавы, а таксама механізму кантролю за яго выкарыстаннем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У адпаведнасці з дакументам, на існуючай базе Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці, уладальнікам якога з’яўляецца Дзяржкаммаёмасць, створана дзяржаўная інфармацыйная сістэма «Адзіны рэестр маёмасці».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты парламентам закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў», як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Амністыя з’яўляецца праявай гуманізму з боку дзяржавы да грамадзян, якія ўчынілі злачынствы, і аб’яўляецца, як правіла, у сувязі з асабліва памятнымі падзеямі ў гісторыі краіны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указам прадугледжана з 1 студзеня 2021 года жанчынам, якія нарадзілі чацвярых дзяцей, залічваць у працоўны стаж для прызначэння пенсіі час знаходжання ў адпачынку па доглядзе дзіцяці працягласцю да 12 гадоў у агульнай складанасці (зараз – 9 гадоў). Прызначаць ім працоўныя пенсіі пры наяўнасці стажу працы не менш за 20 гадоў і страхавога стажу не менш за 10 гадоў (зараз – 17 гадоў 6 месяцаў).
Дзе можна ўбачыць зуброў? На гэтае пытанне без запінкі адкажа любы суайчыннік – у Белавежскай пушчы. Невялікія папуляцыі ёсць і ў іншых рэгіёнах, а яшчэ – у Магілёўскім заасадзе. Але мала хто ў курсе, што самыя першыя ў нашай краіне зубры з’явіліся ў Горацкім раёне. З той пары тут і жывуць. Толькі не ў лесе або асобна ўзятай прасторнай вальеры, а на звычайных сельскіх падворках. Зубры – так клічуць сябе людзі з аднайменнай вёскі, заснаванай у далёкім 1622 годзе.
Маладая дызайнерка з Магілёва Лэла Квасціяні разам з камандай аднадумцаў арганізавала пашыў шматразовых касцюмаў для медыкаў з тканіны са спецыяльнай антыбактэрыйнай прапіткай. Касцюмы ў модным сягоння памеры оверсайз спакойнага прыроднага колеру цалкам маглі б быць новай дызайнерскай калекцыяй. Калі не ўлічваць іх галоўную ідэю, пашытыя яны для медыкаў са спецыяльнай тканіны з антыбактэрыйнай прапіткай. Камплекты шматразовыя. Можна мыць і апрацоўваць – вытрымаюць усе выпрабаванні. Партыя з больш за дзесятак касцюмаў ужо дайшла да адрасатаў.
Жыхар Клічаўскага аграгарадка Колбча Андрэй Малашкевіч заняўся пчалярствам пасля траўмы спіны. Стаць рамеснікам яму дапамог Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва: субсідыя на развіццё бізнесу амаль у Br3,5 тысячы дала магчымасць купіць станкі і абсталяванне.
Юбілейную дату – 80 гадоў з дня са дня ўтварэння – адзначыў 13 мая абласны орган кіравання лясной гаспадаркай Магілёўшчыны. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным лесагаспадарчым аб’яднанні.
Дзень адчыненых дзвярэй анлайн правядзе 23 мая факультэт эканомікі і права МДУ імя А. А. Куляшова. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Паводле слоў суразмоўцаў, сёлета ўпершыню факультэцкае жыццё будзе прадстаўлена як адукацыйны і сацыяльны праект.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўская цэнтральная паліклініка атрымала ад валанцёраў «Добрае сэрца» 80 літровых бутэлек антысептычнага сродку для рук. Медыкі кажуць, што ім хопіць на месяц.
З 11 па 14 мая 2020 года ў Беларусі праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах для навучэнцаў XI класаў. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным Тelegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі. У заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды прынялі ўдзел 504 навучэнцы XI класаў з усіх рэгіёнаў краіны, у тым ліку з дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах сталі 233 удзельнікі.
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ будзе скарэктаваны. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка.
У Магілёўскім раёне знайшлі спосаб больш эфектыўнага выкарыстання зямель. Аграрыі пачалі ўборку кулісных пасеваў – гэта азімае жыта і свірэпіца на корм жывёлам. Потым палі адразу ж засеяць кукурузай. Гэта дазволіць за адзін год сабраць ураджай кармавых. Аграрыі таксама адзначылі, што выдаткі такіх пасеваў мінімальныя. Укосная плошча ў Магілёўскім раёне складае 14 з паловай тысяч гектараў. Убраць сянаж плануюць за 10 дзён.
Каля сотні месцаў масавага адпачынку ля вады рыхтуюць да лета ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена Тамашова. Адказныя арганізацыі ўстанаўліваюць або прыводзяць у парадак альтанкі, лаўкі, урны і кантэйнеры для смецця, прыбіральні, падрыхтоўваюць стаянкі для аўтатранспарту.
Асноўным пытаннем пасяджэння чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў было выкананне бюджэту Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе. Як паведаміў начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Юрый Ільюшчыц, даходная частка бюджэту была выканана ў памеры 1,475 млрд. рублёў, а расходная – у аб’ёме 1,471 млрд. рублёў.
Сёння, 15 мая, на прамую тэлефонную лінію да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна – паступіла 24 звароты. Большасць з абласнога цэнтра. На кантроль прасілі ўзяць пытанні, якія тычацца няўзгодненасці арганізацыі з жыхарамі рамонту пад’езда, адсутнасці асвятлення на вуліцах, рамонту дарог, выратавання парку, экалагічнай сітуацыі ў раёне, працы фізкабінетаў у паліклініцы і нават аднаўлення добрага імя загінулага сына.
Супрацоўнікі падраздзяленняў Дэпартамента аховы Магілёўскай вобласці ўзялі ўдзел у патрыятычнай акцыі #75кмзаперамогу. Свой спартыўны шлях яны пачалі ля помніка байцам батальёна міліцыі капітана К. Р. Уладзімірава, затым накіраваліся да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Па шляху руху спартсмены рабілі прыпынкі ля манументаў, устаноўленых у памяць аб перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, і выказвалі словы падзякі за гонар і адвагу, доблесць і бясстрашнасць, чыстае неба над галавой, за тое, што мы жывём у свабоднай краіне і не ведаем жахаў вайны.
У Беларусі 15 мая завяршаецца падача заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты. У складзе ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 100 чалавек. ЦВК разглядае пытанне аб яе рэгістрацыі ў пяцідзённы тэрмін з дня паступлення дакументаў.
У Беларусі зменяць тэрміны уступнай кампаніі. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца з 25 чэрвеня, у той час як раней яно павінна было стартаваць 13 чэрвеня. «У найбліжэйшы час мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, – гэта дакладна», – заявіў міністр.
Імёны кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі стануць вядомыя ў ліпені, заявіла сёння старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Сябры ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты будуць збіраць подпісы з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна. Падпісныя лісты правяраюцца 20 дзён. «У перыяд з 5 па 14 ліпеня Цэнтральная камісія правядзе пасяджэнне, і тады народ даведаецца кандыдатаў у Прэзідэнты.
Музей гісторыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці папоўніўся новымі экспанатамі. Зараз тут можна ўбачыць медыцынскія прылады, якімі карысталіся, напрыклад, партызанскія ўрачы. Выстава прымеркавана да 75-годдзя Перамогі. Праца ваенных медыкаў – гэта асобная старонка ў ваеннай гісторыі. Подзвіг многіх з магілёўскіх урачоў і медсясцёр увекавечылі фатаграфіі. Наведвальнікам будзе цікава паслухаць, напрыклад, што ў партызанскіх атрадах замест ваты карысталіся мохам.
З нагоды Міжнароднага дня музеяў музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве прадставіць святочную праграму. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. Сваё свята музей адзначыць 17 мая. Дасць старт святочнай праграме ў 14.00 на пляцоўцы (перад уваходам) вернісаж «Паслядоўнікі Бялыніцкага-Бірулі» (копіі твораў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, выкананыя прафесійнымі і юнымі мастакамі Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў).
У сувязі з сітуацыяй з каранавірусам жыхары Магілёўскай вобласці сталі часцей купляць прадукцыю пчалярства, – паведаміў старшыня рэспубліканскай асацыяцыі пчаляроў «Пчала і мёд» Андрэй Шушаначоў.
Па двух гуртах у 350 галоў, якія знаходзяцца на кругласутачнай пашы, у ААТ «Фірма “Кадзіна”» Магілёўскага раёна сутачныя надоі плюсуюць па 1,7 кілаграма малака ад каровы. А да 1 чэрвеня, паводле слоў намесніка дырэктара Генадзя Разганава, чакаюць прыбаўку да 3 кілаграмаў. Вядома, расце прадукцыйнасць і на малочна-таварным комплексе «Кадзіна», дзе таксама ўключаны зялёны канвеер.
Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі. «Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы прымаюцца да 22 мая. Раённы (гарадскі) і абласны этапы прайшлі ў лютым–красавіку гэтага года», – адзначылі ў ведамстве.