16.03.2021 - 09:30
З 6 красавіка па 13 мая цэнтр экспарту Магілёўскай вобласці, які функцыянуе на базе ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», дае старт адукацыйнаму праекту «Школа экспарцёра», які прадугледжвае бясплатнае навучанне асновам экспартнай дзейнасці для прадстаўнікоў прадпрымальніцтва, арганізацый і прадпрыемстваў.
12.03.2021 - 13:36
У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «СодаСтрым». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.
12.03.2021 - 12:44
У 2020 годзе 3497 суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці ажыццяўлялі дзейнасць па перавозцы грузаў аўтамабільным транспартам, з іх – 622 арганізацыі, 2875 індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Усяго ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у бюджэт паступіла Br7,7 млн. падаткаў і іншых плацяжоў, у тым ліку: ад арганізацый – Br2,9 млн., ад ІП – Br4,8млн.
11.03.2021 - 12:03
Прамую лінію правядзе 12 сакавіка намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 03 яна адкажа на пытанні жыхароў вобласці, звязаныя з дзейнасцю мытні.
11.03.2021 - 10:38
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у ААТ «Будаўнічы трэст № 13». З калектывам прадпрыемства правёў сустрэчу міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч. На сходзе прысутнічалі таксама намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў і першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель.
Галоўнай тэмай абмеркавання сталі вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, найбольш пільная ўвага – будаўнічай сферы.
09.03.2021 - 10:46
У Беларусі з’явіцца новы дрэваапрацоўчы холдынг. Ён будзе створаны ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу».
19.02.2021 - 17:31
«Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» Беларускай чыгункі вырабіла і адправіла на Беларускую антарктычную станцыю канструкцыю з двух кантэйнераў-цыстэрнаў, якія будуць выкарыстаны для захоўвання дызельнага паліва і сілкавання электрастанцыі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
19.02.2021 - 14:58
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую дваццаць сёмую сесію 25 лютага (14.00, Дом Саветаў, канферэнц-зала аблвыканкама).
Разглядваюцца пытанні:
«Справаздача аб рабоце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці ў 2020 годзе»;
19.02.2021 - 10:08
Семінар на тэму «Аб зменах у падатковым заканадаўстве ў 2021 годзе» адбыўся ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
19.02.2021 - 09:39
На прадпрыемстве «Бабруйскаграмаш» падвялі вынікі дзейнасці па навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных распрацоўках новай тэхнікі, яе асваенні ў вытворчасці ў мінулым годзе.
18.02.2021 - 13:48
У Магілёве з-за парушэнняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза прыпынена праца сеткі буйных гандлёвых аб’ектаў «Планета Адзенне Абутак». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.
18.02.2021 - 10:36
За вялікі ўклад у развіццё эканомікі Ленінскага раёна ў 2020 годзе ААТ «Ольса» занесена на Дошку гонару Ленінскага раёна.
Як прадпрыемства ў няпростых эканамічных умовах здолела не толькі застацца на плаву, але і ўводзіць у эксплуатацыю новае абсталяванне, выпускаць і рэалізоўваць новыя віды прадукцыі, пашыраць рынкі збыту, нарошчваць экспартны патэнцыял, мы даведаліся, пазнаёміўшыся з магілёўскай вытворчасцю і вытворцамі.
Па прынцыпе айкідо
17.02.2021 - 15:24
У Магілёве для суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу 18 лютага правядуць семінар «Аб зменах у падатковым заканадаўстве ў 2021 годзе».
У ліку спікераў на мерапрыемстве заяўленыя кіраўнікі выступоўцаў арганізатарамі структур: генеральны дырэктар Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Віктар Красоўскі і дырэктар ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» Яўген Якімаў. Таксама ў якасці экспертаў прымуць удзел прадстаўнікі ІМПЗ па Магілёўскай вобласці. Яны растлумачаць шэраг пытанняў:
16.02.2021 - 10:54
У мінулым годзе на ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах пачаліся прамысловыя выпрабаванні па падборы эфектыўных інтэнсіфікатараў памолу цэменту. Мэта – атрымліваць высокамарачны хуткацвярдзеючы матэрыял адпаведнай якасці пры мінімальных энергазатратах, паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі.
10.02.2021 - 10:57
Па выніках працы за 2020 год забяспечана стабільнае функцыянаванне сістэмы сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка падчас выніковай калегіі камітэта.
05.02.2021 - 12:34
Магілёўскае аддзяленне БелГПП і Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве. Пра гэта ішла размова падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў палат, якая адбылася 4 лютага ў рэжыме анлайн, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення БелГПП.
04.02.2021 - 10:14
Па выніках студзеня насельніцтва Магілёўскай вобласці здало ў банкі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты на суму $ 28,4 млн. у эквіваленце, а купіла – Br28, 2 млн. Такім чынам, чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $0,2 млн.
Значная частка валютна-абменных аперацый – гэта аперацыі з наяўнай замежнай валютай: у студзені яе продаж фізічнымі асобамі склаў $24,9 млн., купля – $22,4 млн.
Рэд.
03.02.2021 - 16:24
У Магілёўскай мытні ў 2020 годзе доля партый тавараў, што змяшчаюцца пад мытную працэдуру мытнага транзіту, час выпуску якіх не перавысіў 10 хвілін, склала 98,7%. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай мытні.
У ведамстве падкрэслілі, што скарачэнне часу выканання мытных фармальнасцяў спрыяе развіццю знешнегандлёвых сувязяў, стварэнню безбар’ернага асяроддзя для бізнесу, а таксама спрыяе паляпшэнню транзітнай прывабнасці Беларусі.
Рэд.
03.02.2021 - 15:53
Першы мільярд кВт/г электраэнергіі з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі.
01.02.2021 - 12:10
Экспарт прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці за 11 месяцаў 2020 года склаў $ 1,760 млрд. У сваім развіцці магілёўскае прадпрыемства «Магатэкс» робіць стаўку на пашырэнне экспарту. Больш за 80% прадукцыі тут адпраўляюць за межы краіны.
Сёння шлях развіцця дыктуе мадэрнізацыя. Вялікае абнаўленне стала лейтматывам мінулай пяцігодкі. Агульная сума інвестыцый – Br76 млн. Як вынік – тканіны шырынёй больш за 3 метраў. З колерам працуюць толькі камп’ютары.