RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

31.05.2019 - 09:58

У рэгіёне больш за 2,9 тыс. фізічных асоб ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У студзені-красавіку 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага іх колькасць вырасла на 1 159 чалавек або ў 1,6 раза, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Паступленні адзінага падатку ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыліся на 59,7%, або на Br 104,4 тыс. у фактычным вылічэнні, і склалі Br 279,4 тыс.

30.05.2019 - 16:08

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-красавік 2019 года паступіла Br 443,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 7,5%, або на Br 30,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br144,6 млн. (32,6%), падатку на дабаўленую вартасць – Br79,6 млн. (18,0%), падатку на прыбытак – Br44,8 млн. (10,1%), акцызаў – Br28, 5 млн. (6,4%).

24.05.2019 - 11:23

Малочная прадукцыя «Бабушкиной крынки» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу – пабраціма Магілёўскай вобласці, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

У канцы красавіка першы кантэйнер пітнога малака магілёўскага прадпрыемства прыбыў у адміністрацыйны цэнтр правінцыі – горад Нанкін, а ўжо ў маі малако паступіла на прылаўкі чатырох магазінаў карпарацыі «Суга Супермаркет».

24.05.2019 - 09:12

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года» адбылася ў Мінску ў малой зале Палаца Рэспублікі. У конкурсе, які праходзіў дванаццаты год запар, найлепшымі сталі 22 прадпрыемствы. У іх ліку наша ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”».

Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў удастоены заахвочвальных дыпломаў. Гэта РВУП «Завод газетнай паперы», ЗТАА «ВМГ Індустры», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», «Беларускі цэментны завод», сялянская (фермерская) гаспадарка «Дзіяна».

24.05.2019 - 08:57

У студзені-красавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1 126 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 85,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 47,2 тыс. кв. м, або 55,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 37,3 тыс. кв. м.

23.05.2019 - 08:30

Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.

22.05.2019 - 14:27

Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Магілёўскай мытні створаныя аператыўна-інфармацыйныя групы для інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб.

З 7 чэрвеня па 7 ліпеня інфармацыю аб парадку перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза можна даведацца па нумарах тэлефонаў:

– аператыўна-інфармацыйная група Магілёўскай мытні: 8 (0222) 29 90 09 (кругласутачна).

22.05.2019 - 09:53

Бясплатны семінар па актуальных пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, арганізуюць 28 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва, які выступае арганізатарам мерапрыемства.

Зацікаўленых чакаюць у 10.00 у канферэнц-зале УКП «Магілёўскі ГЦРМП» (вул. Ленінская, 21, 3 паверх). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (80222) 23 09 21, 23 08 63.

 

22.05.2019 - 07:59

У Беларусі распрацаваны праекты ўказа Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў, якія прадугледжваюць ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі. Пілотныя праекты плануецца рэалізаваць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка на адкрыцці Міжнароднага навучальнага семінара па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.

20.05.2019 - 15:52

У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2018 года.

Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Яго пераможцамі па выніках 2018 года сталі 173 прадпрыемствы і арганізацыі, а 274 тавары прызнаныя найлепшымі, з іх 29 вырабляюцца ў Магілёўскай вобласці.

20.05.2019 - 15:43

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведала кітайскі горад Цяньцзінь. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

17.05.2019 - 08:37

Новыя магутнасці створаны на тэрыторыі ЗТАА «Кровельны завод “Тэхнаніколь”» (уваходзіць у склад карпарацыі «Тэхнаніколь»). Гэта ўжо трэцяя вытворчасць тут і 8 завод па выпуску экструзійнага пенапалістыролу (XPS) карпарацыі ў свеце. Сюды інвеставана 800 млн расійскіх рублёў і створана дадаткова 30 новых высокааплатных працоўных месцаў. Гэта вытворчасць адкрывае для Беларусі доступ да самых высокатэхналагічных сегментаў сучаснага рынку цеплаізаляцыі: з аднаго боку, праектныя магутнасці дазваляюць цалкам закрыць унутраныя патрэбы грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва, а з другога – каля 40% інавацыйнай прадукцыі плануецца экспартаваць.

16.05.2019 - 08:39

Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў чатыры магазіны гандлёвай сеткі кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

14.05.2019 - 09:29

Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 28 мая. З 9.00 да 11.00 па тэлефоне 8 (0222) 27-36-74 на пытанні жыхароў рэгіёна адкажа начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.

13.05.2019 - 10:28

Інфармацыйная сустрэча па пытанні рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адбудзецца 14 мая ў 11.00 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (вул. Ленінская, д. 63, 8 паверх).

Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

04.05.2019 - 10:44

За студзень-сакавік 2019 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br 13,1 млн. падаткаў і плацяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 12%, або на Br 1,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

За гэты перыяд колькасць зарэгістраваных прадпрымальнікаў узрасла на 4,4% (на 1 003 чалавекі) і склала 23 743 ІП. Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў роўна 4,5 %.

03.05.2019 - 15:12

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-сакавік 2019 года паступіла Br 289,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 5,7%, або на Br 15,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 105 млн. (36,3%), падатку на дабаўленую вартасць – Br 51,8 млн. (17,9%), акцызаў – Br 21,7 млн. (7,5%), падатку на нерухомасць – Br 20,4 (7%).

25.04.2019 - 10:09

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў праверку Палыкавіцкага сельвыканкама па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і выканання патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КДК Аляксей Іглікаў.

Устаноўлена 13 выпадкаў невыканання ўмоў прадастаўлення зямель, у 4 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця ўчасткаў, у 9 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым прадугледжаныя ў названых выпадках меры ўздзеяння па «даўгабудах» сельвыканкам не прымаў.

24.04.2019 - 09:58

У Магілёве на працягу месяца абследуюць безгаспадарчыя домаўладанні і створаць рэестр старога і пустога жылля. Такую задачу паставіў на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.