RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

06.09.2020 - 14:39

У Бялынічах урачыста адкрылі XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Са сцэны гучала літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.

05.09.2020 - 07:36

Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства. Гэта свята - асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра - пісьменнікаў і паэтаў - пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.

03.09.2020 - 12:15

У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося менш за 5% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з вызначаным заданнем.

02.09.2020 - 10:06

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць прадстаўнікі бізнесу, якія рэалізуюць праекты па стварэнні, развіцці і пашырэнні вытворчасці; арганізацыі і развіцці экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; выпуску прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне, а таксама ўкараненне новых тэхналогій.

01.09.2020 - 18:47

За вялікім ураджаем збожжа стаіць адказная работа грамадзян. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час ушаноўвання аграрыяў вобласці, якія намалацілі 1 млн т збожжа.

31.08.2020 - 15:17

5–6 верасня ў Бялынічах адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Асноўныя тэматычныя пункты свята: год малой радзімы, 75-годдзе Вялікай Перамогі і 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Праграма распрацавана на падставе прапаноў, якія гучалі ад аргкамітэта, і з улікам сённяшняй эпідсітуацыі.

31.08.2020 - 10:13

Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

28.08.2020 - 08:48

Самы першы званок у Дзень ведаў празвініць для 12 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак, а ў 11-м класе будзе вучыцца 5,8 тыс. юнакоў і дзяўчат.

27.08.2020 - 13:49

У першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю 100 аб’ектаў, уключаных у інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці на 2020 год. Пра гэта паведаміў сёння на чарговай дваццаць трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо. Ён праінфармаваў прысутных аб ходзе рэалізацыі дакумента.

26.08.2020 - 16:17

День белорусской письменности обращает жителей страны к истокам родного языка и культуры. Таким мнением с журналистами поделился заместитель премьер-министра и руководитель оргкомитета Игорь Петришенко во время заседания национального организационного комитета по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в Белыничах.

25.08.2020 - 10:24

Завяршылі ўборку Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі раёны. На фінішнай прамой – аграрыі Бабруйскага, Быхаўскага, Касцюковіцкага раёнаў.

24.08.2020 - 11:44

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

20.08.2020 - 15:35

Магілёўскі «Тэхналіт» распрацаваў новую тэхналогію вытворчасці драўнянага вугалю. Інавацыйнае прадпрыемства будуюць у вёсцы Барсукі Клімавіцкага раёна на месцы былога вайсковага аэрадрома.

19.08.2020 - 15:25

Аб'яўляецца правядзенне адкрытага конкурса журналістаў і блогераў «#Дзень_беларускага_пісьменства2020». Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Магілёўская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз журналістаў”, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установа “Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”.

18.08.2020 - 20:45

Тысячы магілёўцаў сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, каб выказаць падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі.

18.08.2020 - 14:02

Урокі і COVID-19. Госця праграмы «Днямі» ТРК «Магілёў» –намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы, галоўны інфекцыяніст вобласці Ірына Бас.

17.08.2020 - 11:28

Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

14.08.2020 - 16:43

ЦВК зацвердзіла вынікі прэзідэнцкіх выбараў. За дзеючага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 80,1 працэнта выбаршчыкаў. Такія даныя размешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама.

14.08.2020 - 14:16

Навучэнцам і педагогам рэгіёна, трэнерам каманд уручылі спецыяльныя дыпломы Магілёўскага аблвыканкама за высокія дасягненні ў рэспубліканскім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах. Ушанаванне адбылося сёння ў Абласным цэнтры творчасці.

13.08.2020 - 09:47

Сельгаспрадпрыемствы Магілёўскай вобласці прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Усяго, паводле даных на сёння, у рэгіёне засеялі крыху больш за 2 тыс. га. – гэта 3% ад запланаваных аб’ёмаў – пад рапс у вобласці выдзелена каля 60 тыс. га.