Навiны
Вялікі гарадскі велапрабег пройдзе ў Магілёве 1 мая
Вялікі гарадскі велапрабег пройдзе ў Магілёве 1 траўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Гарадскі велапрабег будзе прысвечаны 85–годдзю гераічнай абароны Магілёва і Году беларускай жанчыны.
Семінар-практыкум па актуальных пытаннях арганізацыі працы СМІ прайшоў у Магілёве
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбыўся семінар–практыкум «Актуальныя пытанні арганізацыі працы СМІ». Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў у гарадах Магілёве і Бабруйску, а таксама галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці.
Абласны этап Нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Салдацкі канверт — 2026» пройдзе ў Магілёве 25 красавіка
Абласны этап Нацыянальнага фестывалю–конкурсу патрыятычнай песні «Салдацкі канверт – 2026» пройдзе ў Магілёве 25 красавіка. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Як расказалі субяседнікі, у песенным спаборніцтве прымуць удзел больш як 20 фіналістаў адборачнага этапа. Конкурснай праграмай прадугледжана выкананне песень ваенных гадоў, сучасных патрыятычных кампазіцый, а таксама твораў уласнага сачынення.
Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ пройдзе 12-17 ліпеня
Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ пройдзе 12–17 ліпеня. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
У Магілёве прадставілі ваенна-гістарычны зборнік да 85-годдзя гераічнай абароны горада і вобласці ў 1941 годзе
У Музеі гісторыі Магілёва сёння, 24 красавіка, адбылася прэзентацыя 19–га выпуску ваенна–гістарычнага зборніка «Магілёўскі пошукавы веснік». Выданне прысвечана 85–годдзю гераічнай абароны горада і вобласці ў 1941 годзе, расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка–патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Мікалай Барысенка.
Праявіць мужнасць і стойкасць: амаль 170 прызыўнікоў Магілёўскай вобласці адправіліся на тэрміновую ваенную службу
Урачыстая адпраўка прызыўнікоў Магілёўскай вобласці на тэрміновую ваенную службу прайшла сёння, 24 красавіка, на абласным зборным пункце ў Магілёве. Шэрагі Узброеных Сіл папоўнілі амаль 170 навабранцаў, якія будуць служыць у 103–й асобнай гвардзейскай паветрана–дэсантнай брыгадзе ў Віцебску.
Акадэмія кіравання аб'явіла конкурс інтэрактыўных праектаў «Святло Вялікай Перамогі» для студэнтаў і школьнікаў
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі аб'явіла старт конкурсу інтэрактыўных праектаў «Святло Вялікай Перамогі». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі і іншых краін, паведамілі ў акадэміі.
У Магілёўскай вобласці ўлетку плануецца аздаравіць 48 тысяч дзяцей
Сёлета ў Магілёўскай вобласці планавая лічба аздараўлення дзяцей з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў захаваецца на ўзроўні мінулага года – 48 тысяч школьнікаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна–курортным лячэнні насельніцтва.
У тым ліку ў стацыянарных лагерах плануецца аздаравіць каля 15,5 тысячы, неперасоўных намётавых тэрмінам 12 дзён — 1,5 тысячы, перасоўных тэрмінам 9 дзён — 3 тысячы і 28 тысяч у дзённых лагерах.
З 1 мая ў Беларусі павышаюцца «ўзроставыя» даплаты да пенсій
Памеры «ўзроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 мая, паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца на 2,5 працэнта і складзе 95,56 рубля для людзей ва ўзросце 75–79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 222,97 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) – 191,12 рубля, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 254,82 рубля.
У Беларусі з 1 мая вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
У Беларусі з 1 мая на 2,5 працэнта вырастуць памеры дзяржаўных дапамог, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або 5096,2 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 14 БПМ, або 7134,68 рубля.
З 1 мая ў Беларусі павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму вырастуць з 1 мая, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
З 1 мая па 31 ліпеня 2026 года ў Беларусі будуць дзейнічаць новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна–дэмаграфічных групах.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 509,62 рубля. Гэта на 2,5 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 лютага 2025 года.
Бабруйчанка Аліна Шаўчук стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па барацьбе
Беларуска Аліна Шаўчук заняла другое месца на кантынентальным форуме па барацьбе 2026 года, які праходзіць у сталіцы Албаніі Тыране.
Магілёўская вобласць у ліку пераможцаў для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках пяцігодкі і 2025 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка падпісаў указ № 138 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2021–2025 гады і 2025 год». Пра гэта паведамілі ў пресс–службе кіраўніка дзяржавы.
Указам вызначаны пераможцы спаборніцтваў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у сферы сацыяльна–эканамічнага развіцця.
Па выніках работы ў 2021–2025 гадах пераможцамі сталі Брэсцкая, Мінская і Магілёўская вобласці.
Урад пералічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору
Урад пералічыў стаўкі ўтылізацыйнага збору. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер–міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс–службе ўрада.
Магілёўскі парк атракцыёнаў адкрые сезон з 1 мая
Парк атракцыёнаў на праспекце Пушкіна ў Магілёве плануе паўнацэнна пачаць працу з 1 мая. Пра гэта распавёў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка.
Пасяджэнне аблвыканкама па пытаннях развіцця прамысловага комплексу прайшло ў Магілёве
Вынікі працы асобных прадпрыемстваў прамысловага комплексу Магілёўшчыны разгледзелі сёння на паседжанні аблвыканкама.
Студэнты БРУ і валанцёры Чырвонага Крыжа арганізавалі міні-ініцыятыву «Дзеці дажджу»
Пры Беларуска–Расійскім універсітэце 25 гадоў дзейнічае валанцёрскі рух «Ад сэрца да сэрца». Студэнты цесна працуюць з таварыствам Чырвонага Крыжа. На днях яны сумесна рэалізавалі міні–ініцыятыву «Дзеці дажджу». Рабят, якія наведваюць абласны цэнтр карэкцыйна–развіваючага навучання і рэабілітацыі, запрасілі на свята ў тэатр лялек.
Магіляўчанка Сюзана Валадзько заваявала золата чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
Сюзана Валадзько стала чэмпіёнкай Еўропы па цяжкай атлетыцы 2026 года ў катэгорыі да 69 кілаграмаў. Турнір праходзіць у грузінскім Батумі.
Беларуская спартсменка ў суме пакарыла ў двух практыкаваннях 237 (108+129) кілаграмаў, што дало магчымасць ёй узняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Тройку прызёраў дапоўнілі расіянка Зарына Гусалава (232 кг) і немка Ліза Швайцэр (231 кг).
Сустрэча Анатоля Ісачанкі з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан завяршылася падпісаннем дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026-2027 гады
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан на чале са старшынёй Сагдыйскай вобласці Раджабам Ахмадзодай. Візіт дэлегацыі, якая ўключае каля пяці дзясяткаў чалавек з ліку прадстаўнікоў улады і буйнога бізнесу, стаў важным этапам у рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Таджыкістан.
Жыллёвыя, зямельныя і пытанні развіцця фермерскіх гаспадарак разгледжаны на асабістым прыёме Сяргея Савіцкага
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Савіцкі. У цэнтры ўвагі былі звароты жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна.
У Магілёўскай вобласці на рэспубліканскі суботнік выйшла 270 тысяч жыхароў
У Магілёўскай вобласці падвялі папярэднія вынікі ўдзелу ў рэспубліканскім суботніку. Маштабная акцыя аб'яднала сотні працоўных калектываў, моладзь і кіраўніцтва рэгіёна. Вынікі працоўнага марафону агучыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Кіраўнікі структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
На дзялянцы ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна працоўны дэсант высадзіў маладыя дрэвы падчас акцыі «Лес! Дабро! Парадак!».
Як адзначыў ляснічы Чамяранскага лясніцтва Магілёўскага лясгаса Арцём Канторшчыкаў, дзякуючы сумесным намаганням валанцёраў і супрацоўнікаў лясгаса на тэрыторыі Чамяранскага лясніцтва ўжо адноўлена каля 60 гектараў лесу, а далей — больш.
Прафсаюзны дэсант высадзіў будучы лес у Дрыбінскім раёне
Сёння прафсаюзны актыў Магілёўшчыны – паўсотні чалавек – працаваў у Заходскім лясніцтве на тэрыторыі Дрыбінскага раёна. Рэспубліканскі суботнік тут супаў з акцыяй «Лес, дабро, парадак»: на плошчы 3 гектары з'явіліся саджанцы елкі, дуба і ліпы.
Участак для пасадкі выбралі не выпадкова. У Заходскім лясніцтве, як і ў многіх раёнах вобласці, яшчэ свежыя шнары ад леташняй стыхіі. Ураганы пакінулі пасля сябе гектары буралому. Цяпер на месцы загінуўшых дрэў вырасце новы лес.
Больш за 29 тыс. дрэў высадзяць у Асіповіцкім раёне падчас рэспубліканскага суботніка
Больш за 29 тыс. сеянцаў хвоі і бярозы высадзяць удзельнікі рэспубліканскага суботніка на тэрыторыі Брыцалавіцкага лясніцтва ў Асіповіцкім раёне пад кіраўніцтвам намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Матусевіча і намесніка міністра лясной гаспадаркі Ігара Малашэвіча.
Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства лясной гаспадаркі і прадстаўнікі ўлады 18 красавіка далучыліся да рэспубліканскага суботніка і акцыі «Лес! Дабро! Парадак!». Удзельнікам трэба будзе высадзіць каля 29 тыс. сеянцоў хвоі і бярозы на плошчы 4,8 га.
Супрацоўнікі Мінэканомікі прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку на тэрыторыі Бялыніцкага лясгаса
Сёння, 18 красавіка, падчас рэспубліканскага суботніка супрацоўнікі міністэрства эканомікі. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Мінэканомікі.
Працавалі адразу на некалькіх лакацыях на чале з міністрам эканомікі Юрыем Чабатаром і яго намеснікам Аляксеем Зубовічам. На тэрыторыі Бялыніцкага лясгаса ўдзельнічалі ў аднаўленні лясоў: на плошчы 2 га высаджаны саджанцы елкі і бярозы.
Клімавіцкі раён прырастае новымі інвестпраектамі, развівае сельскую гаспадарку і будуе планы на будучыню
Не шукаць шчасця за трыдзевяць земляў
Каталізатар для запуску большасці інвестпраектаў у Клімавіцкім раёне – Праграма сацыяльна–эканамічнага развіцця паўднёва–ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці
«Я і дзяцей хачу далучыць да гэтай традыцыі»: магіляўчане зрабілі акцэнт на добраўпарадкаванні месцаў адпачынку
Сярод самых масавых лакацый падчас рэспубліканскага суботніка ў Магілёве – папулярныя зоны адпачынку ў гараджан: Пячэрскі лесапарк, парк Паднікольле, скверы. Па папярэдніх падліках, у Магілёве на суботнік выйшла 97 тысяч чалавек.
З выглядам на «вялікае малако»: як на суботніку талакой дапамагалі будаваць прафілакторый у Дрыбінскім раёне
Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскага суботніка. Працоўныя дэсанты працуюць ва ўсіх кутках рэгіёну – на добраўпарадкаванні памятных месцаў, будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў і ў сельскай мясцовасці. Маштабная праца кіпела паўсюдна, аднак адной з ключавых лакацый стаў Дрыбінскі раён. У вёску Нікольск прыбыў прадстаўнічы дэсант кіраўніцтва рэгіёна, каб аказаць практычную дапамогу ў будаўніцтве прафілакторыя для цялят.
У Магілёўскай вобласці палявыя работы ідуць шырокім фронтам - аграрыі не выбіваюцца з графіка нават у непагадзь
Трымаць тэмп пасяўной
Магілёўская вобласць у гэтым сельскагаспадарчым сезоне ставіць амбіцыйныя задачы: намалаціць не менш як 1,5 мільёна тон збожжавых і зернебабовых. Хлебаробы нарошчваюць тэмпы, але пры гэтым не губляюць у якасці. Складаемыя поспеху – спраўная тэхніка, запас насення і угнаенняў, адказныя кадры. У пагоні за высокім валавым зборам не забываюцца і пра рэнтабельнасць, у аснове якой — строгае выкананне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны.
У Магілёўскім раёне стартавала сяўба селекцыйных узораў ільну-даўгунцу
«Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі» пачала сяўбу льна–даўгунца. Прадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні, насенняводстве і селекцыі бульбы, збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў і лёну. На сёння 24 сарты лёну–даўгунцу, выведзеных спецыялістамі станцыі, уключаны ў дзяржрэестр. У 2026 годзе былі перададзены і пачаты выпрабаванні двух новых сартоў.
Переводчик