Навiны
Дырэктарам Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра прызначана Юлія Сямёнава
Ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы» адбылася значная падзея. Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун прадставіў калектыву новага дырэктара.
Ім стала Юлія Сямёнава — вопытны кіраўнік, якая да гэтага часу паспяхова выконвала абавязкі дырэктара ДУК «Палац культуры вобласці».
Міжведамасны круглы стол па актуальных пытаннях прафілактычнай работы з непаўналетнімі прайшоў у Магілёве
Круглы стол па абмеркаванні актуальных пытанняў правядзення прафілактычнай работы ў сферы супрацьдзеяння распаўсюджванню і спажыванню псіхаактыўных рэчываў сярод непаўналетніх адбыўся 4 лютага. Мерапрыемства прайшло ў рамках абласной міжведамаснай акцыі «Разам», якая стартавала ў рэгіёне з 2 лютага і накіравана на фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў устаноўкі на здаровы лад жыцця, папярэджанне ўжывання і распаўсюджвання псіхаактыўных рэчываў.
Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства: стаўка на генетыку і высокія надоі
Дзяржаўная праграма «АПК будучыні» зацверджана на бліжэйшыя 5 гадоў. Яна накіравана на развіццё высокапрадукцыйнай сельгасвытворчасці, забеспячэнне харчовай бяспекі і рост экспартнага патэнцыялу. Над гэтым працуе Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства. Ні мароз, ні моцныя снягі не паўплывалі на яго эфектыўную працу.
Конкурс на лепшы дзіцячы малюнак па экалагічнай тэматыцы стартаваў у Беларусі
Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку стартаваў у Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны! Выбралі аднагалосна з больш як 100 варыянтаў
Лагатып Года беларускай жанчыны вызначаны ў Беларусі, паведаміла карэспандэнту старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская. Лагатып можна спампаваць ТУТ.
Беларускі саюз жанчын ініцыяваў конкурс на стварэнне лагатыпа ў хуткім часе пасля таго, як кіраўніком дзяржавы была аб'яўлена тэматыка 2026 года.
Галоўны доктар Магілёўскай паліклінікі - пра тое, як падоўжыць жыццё. Сучасныя тэхналогіі ў медыцыне
Першы прыярытэт праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця бягучай пяцігодкі - нацыянальная дэмаграфічная бяспека. Як адзначаюць спецыялісты, вылучае гэту праграму сярод усіх папярэдніх - беспрэцэдэнтную ўвагу да народазберажэння. У прыватнасці, за пяць гадоў плануецца павялічыць чаканую працягласць жыцця (гэта адзін з асноўных індыкатараў якасці сістэмы аховы здароўя) да 76 з паловай гадоў.
У Беларусі выпрацуюць адзіны падыход да ўстанаўлення графікаў вулічнага асвятлення
У Беларусі выпрацуюць адзіны падыход да ўстанаўлення графікаў вулічнага асвятлення, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Пад кіраўніцтвам Мінэнерга прайшла нарада, прысвечаная карэкціроўцы рэжымаў работы вулічнага асвятлення ў населеных пунктах краіны.
Аляксандр Лукашэнка адмяніў павышэнне з 1 студзеня тарыфаў на ЖКП для насельніцтва
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб пераносе тэрміну павышэння тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з 1 студзеня на 1 сакавіка гэтага года. Гэта зроблена ў мэтах недапушчэння значнага павелічэння для грамадзян фінансавай нагрузкі па плаце за ЖКП. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
З адпаведнай прапановай да кіраўніка дзяржавы звярнуўся ўрад, і Прэзідэнт яе падтрымаў.
АПК Магілёўскай вобласці: забяспечанасць кармамі, загрузка магутнасцей і сістэмная работа над тэхналогіямі
Пра сітуацыю ў аграпрамысловым комплексе рэгіёну распавёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Сёння ён паразмаўляў з журналістамі пасля тэлефоннага дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Магілёўскай вобласці за 2025 год скарацілася больш як на 10 працэнтаў
Магілёўская вобласць упэўнена працягвае курс на зніжэнне захваральнасці на ВІЧ-інфекцыю. Паводле звестак абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, за 2025 год у рэгіёне зарэгістравана 130 новых выпадкаў інфікавання, што на 11,2 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд 2024 года.
Важна адзначыць, што зніжэнне захворвання - гэта не выпадковы поспех, а ўстойлівы трэнд апошніх сямі гадоў. Пазітыўная дынаміка стала магчымай дзякуючы сістэмнай рабоце медыкаў і сучасным падыходам да тэрапіі.
У Бабруйску падвялі вынікі агляду-конкурсу ініцыятыў «Маладзёжны погляд: бітва ідэй»
Сёлета на ўдзел у традыцыйным гарадскім конкурсе была пададзена рэкордная колькасць праектаў — больш за паўсотні. З іх да фіналу дайшлі 22.
Итоги выполнения целевых показателей в строительном комплексе Могилевской области за 2025 год подвели на заседании коллегии
Пасяджэнне калегіі камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама адбылося 3 лютага ў абласным цэнтры. На ім былі разгледжаны пытанні аб выкананні даведзеных заданняў па жыллёвым будаўніцтве за 2025 год, аб'ёмаў будаўніча-мантажных, падрадных работ, аб выкананні Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і Інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці за 2025 год і задачы на 2026 год.
Гарачая лінія па пытаннях арганізацыі гандлёвага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці пройдзе 12 лютага ў Магілёўскім аблвыканкаме
Магілёўскім аблвыканкамам 12 лютага 2026 года будзе праводзіцца тэматычная гарачая лінія па пытаннях арганізацыі гандлёвага абслугоўвання сельскай мясцовасці Магілёўскай вобласці.
Прапановы прымаюцца з 09.00 да 13.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 71-32-55.
Рэд.
Хуткасць, трапнасць і бездараж: якія выпрабаванні чакаюць удзельнікаў «Трактарнага біятлона» у Горках
Спаборніцтвы па «Трактарным біятлоне» пройдуць 21 лютага на навучальным палігоне Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Спартыўна-масавае мерапрыемства, якое адбудзецца чацвёрты раз, прымеркавана да святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 16 лютага.
Стартаваў прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па менеджменце сярод моладзі
Стартаваў прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе па менеджменце сярод моладзі ў 2026 годзе, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
У алімпіядзе могуць удзельнічаць студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.
Запуск рухавікоў, буксіроўка і гарачая гарбата: як ДАІ Магілёўскай вобласці дапамагае людзям у маразы
Супрацоўнікі ДАІ Магілёўскай вобласці аказваюць дапамогу вадзіцелям і пешаходам ва ўмовах моцных маразоў.
3 лютага на трасах рэгіёну праходзіць сумесная акцыя міжраённага аддзела ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама і Чырвонага Крыжа. Інспектары спыняюць аўтамабілі, правяраюць гатоўнасць машын да эксплуатацыі ў мароз і даюць рэкамендацыі ўдзельнікам руху. Таксама прапануюць выпіць гарачага чаю з печывам, каб сагрэцца.
Вызначыліся фіналісты Нацыянальнага конкурсу беларускай эстраднай песні ад Магілёўскай вобласці
Трое маладых выканаўцаў з Магілёўскай вобласці выйшлі ў фінал ХХV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Другі адборачны этап конкурсу прайшоў 3 лютага ў Магілёве. У ім прынялі ўдзел 15 вакалістаў ва ўзросце ад 16 да 31 года, якія маюць вопыт выступленняў на рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.
2026 год - 85-годдзе абароны Магілёва і Дняпроўскага рубяжа, шэраг экспедыцый запланаваны ў віккруўцаў
Каля дзвюх тысяч чырвонаармейцаў, якія зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны, паднялі віккруўцы падчас пошукавых экспедыцый. З гэтых невядомых пахаванняў па медальёнах і асабістых рэчах устанавілі імёны 170 байцоў. А яшчэ больш за 20 тысяч - па архіўных дакументах. Больш за 30 гадоў «віккруўцы» праліваюць святло на невядомыя да гэтага старонкі з гісторыі Другой сусветнай вайны.
«Ці гатовы ты служыць Радзіме?» Камандзір магілёўскага АМАПу раскрыў падрабязнасці адбору ў міліцэйскі спецназ
Якія патрабаванні прад'яўляюцца да супрацоўнікаў атрада міліцыі асаблівага прызначэння? Якім кандыдатам аддаюць перавагу пры адборы? На гэтыя і іншыя пытанні часопіса «Спецназ» адказаў камандзір АМАПа УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Якушаў.
Цёплы клопат у мароз: валанцёры Чырвонага Крыжа дапамаглі больш як 3 тыс. людзей у Магілёўскай вобласці
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ў Магілёўскай вобласці за перыяд анамальных халадоў аказала дапамогу больш як 3 тыс. чалавек, задзейнічаўшы каля 500 валанцёраў у стацыянарных і мабільных пунктах абагравання.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 лютага
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
Так, у суботу, 7 лютага, можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Сем атлетаў у пяці відах спорту. Графік выступлення беларусаў на Алімпіядзе-2026
Беларускія спартсмены ў суботу, 7 лютага, пачынаюць выступленні на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года ў італьянскіх Мілане і Корціна-д'Ампецо.
Удзел у галоўным старце чатырохгоддзя ў нейтральным статусе прымуць сем беларускіх спартсменак. Першыя камплекты ўзнагарод будуць разыграны 7 лютага - у гэты дзень лыжніца Ганна Каралёва выйдзе на старт скіатлона 10+10 км (пачатак - у 15.00 па мінскім часе), а канькабежка Марына Зуева выступіць на дыстанцыі 3000 м (18.00).
На фермах і комплексах створаны ўсе ўмовы, каб жывёлы адчувалі сябе камфортна пры любых маразах.
Першарадная ўвага - маладняку, у радзільным - электраацяпленне
У ААТ «Горацкае» аднайменнага раёна 1648 галоў дойнага статка. Ільвіная доля - 1280 - змяшчаецца на двух сучасных малочнатаварных комплексах. На МТК «Красуліна» самы высокі паказчык па гаспадарцы сярэдняга надоя на адну карову за мінулы год - 8406 кілаграмаў. Гэта сучасны аб'ект, дзе створаны ўсе ўмовы як для жывёл, так і для абслуговага персаналу. Таму ніякія маразы не страшныя.
Як працуе адзінае ў Магілёўскай вобласці прадпрыемства, якое аказвае комплекс паслуг па дапрацоўцы насення
«Магнітная» праверка адбірае лепшых
Адзінае ў вобласці прадпрыемства, якое аказвае комплекс паслуг па дапрацоўцы насення, ААТ «Магілёўскае насенне траў» працуе 24/7
У Беларусі абноўлены пералік спецыяльнасцей для мэтавай падрыхтоўкі ў ВНУ
Працоўнае месца з гарантыяй
У спісе, складзеным з удзелам практычна ўсіх міністэрстваў і многіх ведамстваў, больш за 250 спецыяльнасцей для навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі кадраў. Ёсць IT-кірунак, псіхалогія, філасофія і нават тэалогія. Выпускнікам школ застаецца вызначыцца з жаданай прафесіяй і прайсці конкурсны адбор ва ўніверсітэце. У выйгрышы ўсё: працадаўцы атрымліваюць патрэбных спецыялістаў, выпускнікі - гарантаванае працаўладкаванне.
Анатоль Ісачанка ацаніў ход будаўніцтва прафілакторыя для маладняку буйной рагатай жывёлы ў Дрыбінскім раёне
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка разам з кіраўнікамі раённых выканкамаў і прадстаўнікамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні вобласці наведалі прафілакторый для цялят у вёсцы Кароўчына Дрыбінскага раёна.
«Планы амбіцыйныя, але выканальныя»: Анатоль Ісачанка прадставіў вынікі працы рэгіёну і задачы на новую пяцігодку
Чарговая дваццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў у пашыраным складзе прайшла сёння ў Магілёве. На ёй была заслухана справаздача старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці за 2025 год».
Прамую тэлефонную лінію 11 лютага правядзе камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 11 лютага будзе праводзіцца прамая тэлефонная лінія па пытанні: «Прадастаўленне фінансавай падтрымкі ў арганізацыі індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Аказанне садзейнічання ў перасяленні ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць».
Клопат аб людзях у лютыя маразы: як сістэма аховы здароўя вобласці працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці
У сувязі з анамальна нізкімі тэмпературамі, якія ўстанавіліся на тэрыторыі краіны, Міністэрства аховы здароўя ўвяло рэжым павышанай гатоўнасці для стацыянарнай і хуткай медыцынскай дапамогі. Гэта мера накіравана на забеспячэнне бесперабойнай і эфектыўнай работы ўсёй сістэмы ў экстрэмальных умовах надвор'я. Магілёўская вобласць, як і іншыя рэгіёны, аператыўна пачала ўсе неабходныя мерапрыемствы.
Нацбанк прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля
Нацыянальны банк прэзентаваў новы графічны знак беларускага рубля.
Пераможцам конкурсу на лепшы новы графічны знак стаў Васіль Шчабятун. Яго праца набрала максімальную сумарную колькасць балаў. Аўтару сёння ўручылі прыз - сертыфікат на Br3 тыс.
Переводчик