Архіў навін

Клічаўская фермерская гаспадарка «Канстанта Арт» займаецца арганічным земляробствам. Кожны дзень тут выбіраюць сотню кілаграмаў агуркоў новага ўраджаю. Фермер Віктар Арцем’еў вядзе свой праект з 2015 года і вырошчвае зеляніну і гародніну па прынцыпах арганічнага земляробства – на біягумусе і без выкарыстання хіміі. Раннія агуркі ўжо можна нарэзаць у салату, таматы – на падыходзе.