Архіў навін

Цяжкаатлетка Дар’я Навумава падзяліліся ўражаннямі ад нядаўняга выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі. Спартсменка, якая прывезла з Грузіі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы, пакуль сканцэнтравана на найбліжэйшых стартах – у верасні ў Тайландзе пройдзе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. «Пасля чэмпіянату Еўропы ў нас быў тыдзень для адпачынку. Цяпер пачынаем трэніравацца, рыхтуемся да чэмпіянату свету», – сказала спартсменка. Па словах дзяўчыны, кожны тыдзень у яе дзевяць трэніровак працягласцю каля дзвюх гадзін.
Фінал абласнога конкурсу юных мадэльераў «Залатое вераценца-2019» пройдзе 25 красавіка ў Магілёве, паведаміла метадыст інструктыўна-метадычнага аддзела ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Аліна Клачкова. Спаборніцтва збярэ ў 11.00 у канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці (пр-т Міру, 23а) прадстаўнікоў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна. Увазе гледачоў і журы хлопцы і дзяўчаты прадставяць 27 калекцый адзення.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды спартсменам і трэнерам па цяжкай атлетыцы. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці.
Магілёўскае ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» прыступіла да вырабу і рэалізацыі велікоднай прадукцыі. Да свята на прадпрыемстве вырабяць каля 20 т велікодных кексаў, у тым ліку і аўтарскай працы.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 красавіка. У гэты дзень кожны зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефонах Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65 34 95, 65 32 98.
У студзені-сакавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 975 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 73 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 39,4 тыс. кв. м, або 54% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 29,5 тыс. кв. м. У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 15,5 тыс. кв. м жылля, або 21,2% ад агульнага ўводу па рэгіёне.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 64-33-10 ён адкажа на пытанні, якія тычацца дзейнасці Дэпартамента, паслугякія прадстаўляюцца, і іх кошту, а таксама патрабаванняў, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах і развіцці службы.
Стартап-школа для навучэнцаў старэйшых класаў школ і гімназій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў гарадскім Цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва. Падчас адукацыйнага мерапрыемства дзецям у цікавай форме раскажуць пра свет бізнесу, дадуць магчымасць атрымаць неабходныя веды для рэалізацыі ўласных праектаў падчас майстар-класа «Як прэзентаваць бізнес-ідэю» і інтэрактыўнага трэнінгу «Інтэнсіў Crashidea».
У Магілёўскай вобласці ажыццяўляецца комплекс прэвентыўных мер па папярэджанні пажараў у экасістэмах. Так, сумесна з зацікаўленымі (РАУС, пракуратура, ЖКГ, СЭС, лясгасы, сельвыканкамы, Ахова прыроды, СМІ) праведзена больш за 1,8 тыс.рэйдаў, па выніках якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 650 чалавек.