Архіў навін

У Магілёўскай вобласці вызначыліся з планамі на гэты год па паляпшэнні якасці пітнога водазабеспячэння. У рэгіёне пабудуюць дзясяткі новых станцый абезжалезвання ў сельскай мясцовасці і райцэнтрах. На гэтыя мэты прадугледжана Br 9,5 млн. Зараз рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю, паведаміў начальнік аддзела інвестыцый, па праблемах ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама Віктар Кішкель.
Крэатыўныя праекты рэалізуюць у Магілёве выпускнікі чацвёртага сезона школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца». Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў. Адна з задумак –«Гарадок»– не ўнікальная ў сваім родзе, але будзе цікавая для жыхароў абласнога цэнтра. Яе сутнасць – стварэнне ў цэнтры Магілёва інтэрактыўнай гульнявой пляцоўкі. Тут усе жадаючыя змогуць пагуляць у настольны тэніс, дваровыя гульні (класікі, твістар і інш.), патанцаваць на асфальце і пачытаць цікавую кнігу.
Нацыянальны банк з 29 красавіка выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка.
У магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы манастыр вернуты выкрадзены абраз ХІХ стагоддзя. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга. «Аўтары дзённікаў кантынентальнага форуму «Игры.by» Станіслаў Ліпскі і Андрэй Казлоў адправяцца ў цэнтр Рыма, каб разам са знакамітымі спартсменамі даць старт эстафеце агню ва ўнікальным музеі «Алтар свету». Запаляць факел нашы алімпійскія чэмпіёны, імёны якіх 3 мая першымі даведаюцца гледачы“Беларусь 1”», – расказалі ў прэс-службе.
Забарону на наведванне лясоў увялі ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.