Архіў навін

Памятныя знакі «У гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады» ўручылі сёння адзінаццаці жыхарам Магілёва. Урачыстая цырымонія адбылася ў Гарадской выставачнай зале.
Мемарыяльныя мерапрыемствы пройдуць у Магілёўскай вобласці ў дзень чарнобыльскай трагедыі. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў праверку Палыкавіцкага сельвыканкама па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і выканання патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КДК Аляксей Іглікаў. Устаноўлена 13 выпадкаў невыканання ўмоў прадастаўлення зямель, у 4 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця ўчасткаў, у 9 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым прадугледжаныя ў названых выпадках меры ўздзеяння па «даўгабудах» сельвыканкам не прымаў.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і скутарыстаў пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскай вобласці. Дэвіз мерапрыемства – «Колаў менш – небяспекі больш», паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. «З надыходам цёплых дзён кіроўцы двухколавага транспарту масава выязджаюць на дарогу, – адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. – Ужо цяпер на дарогах рэгіёна такога транспарту становіцца ўсё больш. Не прымушаюць сябе чакаць і аварыі з іх удзелам».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 красавіка першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«Белпошта» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла мастацкія маркіраваныя канверт і картку. Дызайн для навінак паштовай прадукцыі распрацавала Марына Віткоўская, паведамілі на прадпрыемстве. Канверт паступіў у продаж ужо з 19 красавіка, картку можна будзе набыць з 25 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі, магазіне «Филателия», а таксама ў інтэрнэт-магазіне «Белпошты».
Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».