Архіў навін

Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя. Праект накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, паведаміў сёння, прадстаўляючы дакумент дэпутатам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
«Беларусь памятае, пакуль памятае кожны з нас». Пад такім слоганам за месяц да Дня Перамогі выдавецкі дом «Беларусь сёння» запусціў анлайн-сэрвіс відэапаштовак «Беларусь памятае». Па спасылцы victory.sb.by кожны жадаючы можа загрузіць фота ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кароткую біяграфію або гісторыю з яго жыцця і імгненна атрымаць відэаролік пра свайго героя. Гэтую відэаадкрытку можна спампаваць і падзяліцца ёю ў сацсетках.
У вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна 12 красавіка ў 10.00 стартуе рэспубліканскі міжканфесійны дабрачынны праект «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 17 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Шклоўскім раёне. Прыём будзе праходзіць з 9.00 да 13.00 у будынку Гарадзішчанскага сельскага выканаўчага камітэта (аг. Гарадзішча, вул. Цэнтральная, д. 10). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Шклове: (802239) 78-207, 78 -188.
Механізаваныя атрады БДСГА дапамагаюць аграрыям Магілёўскай вобласці правесці пасяўную. Пра гэта паведамілі ў ВНУ.
У горадзе на Дняпры 10 красавіка правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна азнаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай работы на Магілёўшчыне.
КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі. На працягу месяца сумесна з УДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці ў 19 раёнах быў праведзены маніторынг 57 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 32 мехдвароў у 34 сельгасарганізацыях. Практычна ўсюды выяўленыя недахопы і парушэнні, па якіх аформлены пацвярджальныя фотаматэрыялы. Па ўсіх недаглядах прадстаўнікам мясцовых органаў улады, у тым ліку аблвыканкаму, і кіраўнікам арганізацый аператыўна ўнесены прапановы па вырашэнні існуючых праблем.
Навесці належны парадак у гарадах і населеных пунктах рэгіёна– такую задачу паставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у ходзе відэаканферэнцыі са старшынямі гарадскіх, раённых выканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.