Архіў навін
У ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (МАРР) пачаў сваю дзейнасць інтэграваны спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з Германіі Віктар Гусеў. Ён прыехаў у абласны цэнтр на два гады ў межах двухбаковага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і Айзенаха.
Магілёўскі школьнік Уладзімір Грабараў стаў пераможцам XXIII беларускага моладзевага конкурсу твораў эпісталярнага жанру, паведамілі ў РУП «Белпошта».
У гэтым годзе вучні пісалі сачыненне пра свайго героя. Праца вучня сярэдняй школы №18 Магілёва Уладзіміра Грабарава прызнана найлепшай і прадставіць Беларусь на 48-м Міжнародным моладзевым конкурсе твораў эпісталярнага жанру 2019 года ў горадзе Бёрн (Швейцарыя).
«А гады ляцяць, нашы гады як птушкі…» – спяваецца ў вядомай песні. З часам мяняюцца і населеныя пункты. Але ў кожным ёсць нешта непаўторнае і асаблівае: самабытнасць, традыцыі і звычаі. У нашым сённяшнім аглядзе – аграгарадок Александрыя.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе 20 красавіка. Ён прымеркаваны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і абвяшчэння 2019 года Годам малой радзімы.
У Магілёве ў сувязі з правядзеннем 20 красавіка рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў графік працы грамадскага транспарту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.
Аўтобусы № № 38, 39, 40 будуць курсіраваць па графіку будняга дня. Астатнія аўтобусы выйдуць на маршруты па графіку выхаднога дня. Дадатковыя адзінкі транспарту выдзеляць на аўтобусныя маршруты № 4, 24 – па тры машыны, № № 9, 10 – па дзве, № № 11, 20, 30 – па адной. Акрамя таго, на рэйсы ў ранішнія гадзіны «пік» выйдуць аўтобусы № № 15, 17, 43.
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год. Пераможцаў спаборніцтва ўзнагародзяць падчас чарговай адзінаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбудзецца 24 красавіка.
Экскурсійныя туры ў Мінск з наведваннем спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па пэўных відах спорту прапануюць дзецям і заўзятарам з рэгіёнаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтркурорт» Алег Міхайлаў падчас выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.
Переводчик