Архіў навін

У гэтым годзе 1 Мая прафсаюзы Беларусі святкуюць 115-годдзе. Гэта значная для грамадскай арганізацыі дата, адзначаная яркімі падзеямі і добрымі справамі. Больш чым за 100-гадовую гісторыю прафсаюзы прайшлі каласальны шлях развіцця, які сёння дазволіў ім стаць адной з самых магутных і масавых грамадскіх арганізацый у краіне.
Адзіныя дні зніжак, прысвечаныя Дню працы і Дню Перамогі, чакаюць жыхароў і гасцей Магілёўскай вобласці 1 і 9 мая. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Больш чым у 400 рознічных гандлёвых аб’ектах рэгіёна пакупнікам прапануюць скідкі ад 10% да 50% на асобны асартымент нехарчовых тавараў. Так, ААТ «Магазін “Юбілейны”» парадуе магілёўскіх пакупнікоў 20% зніжэннем коштаў, а ААТ «Белгасгандаль-1М» – зніжкамі ад 18% да 40%.
Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна Магілёў-2019 Пераможная» пройдзе 5 мая ў абласным цэнтры. Традыцыйнае спартыўна-масавае мерапрыемства адкрые новы веласезон, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Мастацкі калектыў Паўночнага тэатра оперы Куньцюй прадставіць у горадзе на Дняпры п’есу «Півоневая альтанка». Гастрольны паказ, арганізаваны Кітайскім культурным цэнтрам Мінска, адбудзецца 13 чэрвеня ў 18.30 на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Опера будзе ісці на кітайскай мове з рускімі субтытрамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ нумар 160 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2018 год». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Да занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару вызначаны 59 пераможцаў спаборніцтва ў адпаведных намінацыях сярод абласцей і Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці.
«Белтэлекам» 9 мая традыцыйна прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі. Бясплатныя размовы прадастаўляюцца аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб (поўны спіс размешчаны на сайце «Белтэлекама»).
На ХХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі» будзе прадстаўлена больш за 50 экспанентаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.