Архіў навін

У Магілёве сёння стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Першым блокам, над якім працавалі эксперты, сталі эканоміка, малы і сярэдні бізнес.
Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у аграгарадку Гарадзішча Шклоўскага раёна правёў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы. Ён выслухаў амаль 20 пытанняў не толькі ад жыхароў Шклоўскай зямлі – прыехалі людзі з Магілёва і Дрыбінскага раёна.
Магілёў з аднадзённым візітам наведвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Сёння ў аблвыканкаме адбылася сустрэча дыпламата з кіраўніком нашага рэгіёна Леанідам Зайцам.
Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 у Лядовым палацы (вул. Гагарына,1), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Спаборніцтва на званне найлепшай артылерыйскай батарэі ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл праходзіць 15-19 красавіка на палігоне 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады Асіповіцкі, паведамілі ў Мінабароны.
У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў старшыня ведамства Алег Садоўскі. Як паказалі праведзеныя ў 2018-м і студзені-сакавіку 2019 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва аб’ектаў рознага прызначэння ў вобласці пакуль не выкараненыя. Кантралюючыя органы па-ранейшаму працягваюць выяўляць неадзінкавыя парушэнні ў гэтай сферы.
Персанальная выстава Уладзіміра Напрэенкі, прысвечаная 75-годдзю мастака, адкрыецца 19 красавіка ў 15.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.
Выстава «Час жыцця / Час смерці» адкрыецца 17 красавіка ў 17.00 у магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. У склад экспазіцыі ўвойдуць работы, створаныя падчас Х Міжнародных майстар-класаў іканапісу, якія праходзілі ў верасні 2018 года ў Навіцы. У двухтыднёвым пленэры ўзялі ўдзел 40 мастакоў з Польшчы, Украіны, Літвы і Сербіі. Тэма форума – сюжэты ўсёй біблейскай гісторыі: ад старазапаветных часоў да эпохі Новага Запавету, ад смерці на крыжы да Ушэсця.
Аб’яўлены конкурс на стварэнне талісмана «Горкі – здаровы горад». Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць быць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, аўтарскія калектывы Горак і Горацкага раёна. Конкурс пройдзе ў тры этапы. З 15 па 30 красавіка ажыццяўляецца прыём, апрацоўка і адбор работ. Народнае галасаванне на сайце gorkiv.by адбудзецца 2-5 мая. Вызначаць пераможцаў і лаўрэатаў журы будзе 6-10 мая. Падвесці вынікі плануецца 14 мая.
Единый день информирования, который пройдет 18 апреля в городах и районах Могилевской области, будет посвящен внешней политике Республики Беларусь, реализации национальных интересов и укреплению позитивного имиджа белорусского государства на международной арене.
Чарговы адборачны тур спаборніцтваў па кіберспорце «Бітва гарадоў» па Dota 2 адбудзецца ў Магілёве 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі кіберспорту.