Архіў навін
Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Паводле слоў суразмоўцаў, спектакль задуманы як выязны. З ім трупа драмтэатра наведае школьныя і аздараўленчыя лагеры, а таксама дзіцячыя сады рэгіёна. Юныя гледачы ўбачаць новую казку гэтым летам. Першы паказ адбудзецца ў пачатку чэрвеня.
Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.
Упершыню на свяце пройдзе конкурс кампазіцый з паветраных шароў сярод каманд курсаў факультэта міліцыі. Тут прадставяць музычна-забаўляльную праграму з гульнямі, лялькамі, паветранымі шарамі, выступленнямі прафесійныхклоўнаў. Дзеці змогуць «намаляваць» святочнае тату, пачаставацца прысмакамі, папкорнам і салодкай ватай.
Праект «Летняя сцэна» пачне працу ў музеі Бялыніцкага-Бірулі г. Магілёва 1 чэрвеня. На працягу трох месяцаў магілёўцам і гасцям горада дадуць магчымасць у выхадныя дні прыходзіць з маленькімі слухачамі ў двор музея на канцэрты класічнай музыкі для дзяцей, знаёміцца з шэдэўрамі сучаснай класікі ў выкананні выдатных сталічных музыкантаў, атрымліваць асалоду ад чорна-белага кінематографа пад шатамі ліп разам з праектам «Кінема» і нават танцаваць кубінскую румбу, падпяваючы Siboney прыезджаму комба. Тут таксама можна будзе выпіць гарачыя напоі і сітро.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 72 жыхаркі Мінска, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У 2019 годзе спаўняецца 450 гадоў з часу першага згадвання Дрыбіна ў летапісах. Яго заснаванне адносяць да 1569 года. І ў гонар гэтай знамянальнай даты ў сталіцы шапавалаў адсвяткуюць юбілей у пачатку восені.
Як адзначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, праграма мерапрыемстваў будзе насычанай, удзел у іх прымуць знакамітыя ўраджэнцы Дрыбіншчыны.
Ну а першы падарунак гарадскому пасёлку жыхары ўжо паднеслі. Сіламі жылкамгаса да юбілейнай даты быў устаноўлены памятны знак на скрыжаванні вуліц Першамайская і Леніна.
У Быхаўскім раёне з прычыны пажару на ферме загінулі цяляты. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паведамленне аб узгаранні цялятніка ААТ «Валадарскі», размешчанага ў в. Нераж, паступіла ў службу МНС 28 мая ў 14.31. Да прыбыцця ратавальнікаў работнікі фермы выратавалі 15 цялят з часткі фермы, якая не гарэла.І ўсё ж значнай шкоды пазбегнуць не ўдалося: агонь знішчыў дах і перакрыцце на ўсёй плошчы над будынкам, загінулі 34 цяляты да 1 года.
Акцыя «Магілёў – здаровы горад», прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню і II Еўрапейскім гульням, а таксама «Вальс выпускнікоў» пройдуць 30 мая ў абласным цэнтры. Мерапрыемствы адбудуцца ў межах прафілактычнага праекта «Магілёў – здаровы горад», паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Арляня» ў Клімавіцкім раёне плануе ў бягучым годзе прыняць на аздараўленне першую групу расійскіх школьнікаў. Пра гэта паведаміла дырэктар Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэгіна Аляксеенка.
Расійскіх дзяцей тут чакаюць у ліпені-жніўні падчас чацвёртай змены. Гэта будуць школьнікі з суседняга Шумяцкага раёна. «Зараз вядзецца набор першай групы, прапрацоўваюцца пытанні фінансавання і аплаты тураў», – патлумачыла дырэктар цэнтра.
Переводчик