Архіў навін

Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая, паведамляецца на сайце "Белпошты". Пенсія і дапамогі за 7 мая пачнуць выплачваць з 4 мая ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны. Выплата пенсій за 9 мая пачнецца ў АПС Мінска з 4 мая, у астатніх АПС - 8 мая. 7 і 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС. Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў cаll-цэнтры "Белпошты" па нумары 154. Рэжым работы call-цэнтра: панядзелак-пятніца - з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля - з 9.00 да 17.00, 7 і 9 мая - з 9.00 да 17.00.
У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі. Парадак яе фарміравання і вядзення вызначыла Міністэрства адукацыі сваёй пастановай ад 16 красавіка 2019 года нумар 36. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. База даных тых, хто навучаецца, - дзяржаўны інфармацыйны рэсурс. Ён ствараецца для рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці і фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Вядомы асілак з Бабруйска Вячаслаў Харанека ўстанавіў 160-ы рэкорд у кар’еры. Адбылося гэта сёння ў час XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі».
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-сакавік 2019 года паступіла Br 289,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 5,7%, або на Br 15,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 105 млн. (36,3%), падатку на дабаўленую вартасць – Br 51,8 млн. (17,9%), акцызаў – Br 21,7 млн. (7,5%), падатку на нерухомасць – Br 20,4 (7%).
Рашэннямі выканаўчых камітэтаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці вызначана 51 месца адпачынку з арганізацыяй купання. Аздараўленне і купанне насельніцтва вобласці будзе таксама весціся ў 11 ведамасных месцах адпачынку (7 з іх належаць аздараўленчым лагерам і 4 – арганізацыям і арандатарам месцаў адпачынку ля вады), паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД Мікалай Маісееў.
Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прадастаўлена права бясплатнага праезду ў паяздах міжнародных зносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Такой магчымасцю ветэраны змогуць скарыстацца ў перыяд правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 164, якім комплексна ўрэгуляваны пытанні правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.