Архіў навін

Наведаць квэсты, касцюмаваныя экскурсіі, флэшмобы, майстар-класы, канцэрты, светлавое шоу і шоу мыльных бурбалак, інтэрактыўныя гульні і іншыя мерапрыемствы змогуць жыхары Магілёўскай вобласці 17-20 мая. У гэтыя дні ў рэгіёне традыцыйна пройдзе акцыя «Ноч музеяў», прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў, які будзе адзначацца 18 мая, паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама. У маштабнай акцыі, асноўнай мэтай якой з’яўляецца паказ рэсурсаў, магчымасцей, патэнцыялу сучасных музеяў, прыме ўдзел больш за 20 музеяў рэгіёна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Магілёўскім аблвыканкамам 22 мая будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг транспарту, а менавіта: праца грамадскага транспарту на маршрутах рэгіянальнага паведамлення (міжгароднія ўнутрыабласныя маршруты). Аб фактах няякаснага аказання паслуг, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы па названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па наступных нумарах тэлефонаў: (0222) 23-02-55, 32-67-43, 27-35-60.
Устаноўлена прозвішча курсанта-міліцыянера, які загінуў пры абароне Магілёва ў 1941 годзе каля вёскі Гаі. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. Паводле слоў суразмоўцы, у сярэдзіне красавіка байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны сумесна з супрацоўнікамі клуба «Віккру», навучэнцамі ўстаноў адукацыі Магілёва, Быхава і Магілёўскага раёна праводзілі экспедыцыю на месцах баёў батальёна міліцыі капітана Уладзімірава і 209-га процітанкавага дывізіёна 121 стралковай дывізіі.
Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў чатыры магазіны гандлёвай сеткі кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
Фотавыстава легендарнага літоўскага фатографа, лаўрэата Нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва, кавалера Ордэна мастацтва і літаратуры Антанаса Суткуса «Людзі Літвы» адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава.