Архіў навін

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Кіраўнік рэгіёна разгледзеў прыватныя звароты заяўнікаў, якія пры дэталёвым аналізе набывалі рэзанансна-грамадскі характар.
У фінале 13-га сезона рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend, які адбудзецца 16 мая, за прызавы фонд у Br 75 тыс. пазмагаецца 15 праектаў. У іх ліку «Глуша Адамовіча», які прадугледжвае стварэнне турыстычнай інфраструктуры, брэнда для пасёлка Глуша Бабруйскага раёна.
XXIII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа» адкрыецца 18 мая ў Магілёве. У маштабным свяце прымуць удзел прадстаўнікі хрысціянскай, каталіцкай і пратэстанцкай канфесій, паведамілі ва ўпраўленні культуры гарвыканкама.
Аўтапрабег у гонар Дня Перамогі арганізуюць у Бабруйску 9 мая. Ужо не першы год дзясяткі жыхароў горада на Бярэзіне адзначаюць свята за рулём тэматычна аформленых аўтамабіляў. Стартуе аўтапрабег на задняй паркоўцы «Бабруйск-Арэны» (вул. Апермана). Далей калона пройдзе ад вуліцы Карбышава да «Кургана Славы» ў в. Сычкава. Тут бабруйчане разгорнуць самы вялікі сцяг Беларусі ў Магілёўскай вобласці, ускладуць кветкі да мемарыяльнага комплексу, запусцяць у неба паветраныя шары. Пасля калона адправіцца ў горад і даедзе да помніка воінам-вызваліцелям.
Новы рэнтгенаўскі тамограф запушчаны ў Бабруйскай цэнтральнай бальніцы. Апарат коштам амаль Br 1,3 млн. набыты за сродкі Міністэрства аховы здароўя. Памяшканне для яго ўстаноўкі рамантавалі спецыялісты міжраённага домабудаўнічага камбіната.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў уручыла прэміі ў галіне працы.
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, развіццё сельскагаспадарчай, будаўнічай галін, прамысловасці, журналістыкі і нацыянальнага тэлебачання, значныя дасягненні ў сферах адукацыі, культуры, мастацтва і спорту прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржаўных узнагарод.
У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэсціравання па навучальных прадметах, стартуе ўступная кампанія. Зарэгістравацца на ЦТ можна па 1 чэрвеня ўключна. Раней Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік ВНУ і каледжаў у кожнай вобласці і Мінску, дзе гэта можна зрабіць. Пункты рэгістрацыі (у гэтых жа ўстановах адукацыі затым пройдзе і само тэсціраванне) будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня). У час майскіх свят рэгістрацыя праводзіцца 6 мая.