Архіў навін

Пераможцам рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стаў атрад «Спадчыннікі» з сярэдняй школы №8 Магілёва. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 4 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 195 проб вады адкрытых вадаёмаў, 22 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
У Бялынічах 11 чэрвеня плануецца правесці акцыю па ацэнцы фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, жыхароў таксама праінфармуюць аб прафілактыцы, паведаміла прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб’яднання «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапелькевіч.
У Магілёўскай вобласці па папярэдніх дадзеных 390 выпускнікоў закончылі школу з медалямі. З іх залатыя ўзнагароды атрымаюць 362 адзінаццацікласнікі, сярэбраныя – 28, паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Сяргей Сыранкоў. «У 2018/2019 навучальным годзе выпускнікоў-медалістаў на 55 больш у параўнанні з мінулым, – адзначыў суразмоўца. – Пры гэтым колькасць дзяцей, якія скончылі сярэднюю школу, на 400 менш і складае 6,3 тыс.»
Памятны знак установяць у Магілёве на месцы саборных могілак – у скверы перад філіялам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на праспекце Міру, паведамілі ў гарвыканкаме.
У Магілёве 8 чэрвеня падчас мясцовай ініцыятывы «Горад-сад, горад-луг» пройдзе трэнінг па закладцы саду лекавых раслін як зоны падтрымкі біялагічнай разнастайнасці горада, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Паўдзельнічаць у трэнінгу можа кожны. Падчас мерапрыемства на тэрыторыі аграбіялагічнай станцыі «Любуж» універсітэта (старт у 9.00) будзе высаджана больш за 200 лекавых раслін (больш за 20 відаў). Удзельнікі азнаёмяцца з асаблівасцямі па іх вырошчванні і доглядзе, каб у далейшым прымяніць гэтыя веды на сваіх прысядзібных участках.
Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Крутой 13 чэрвеня правядзе асабісты прыём грамадзян у Бялынічах.
Міжнародны вяшчальны цэнтр (МВЦ), які забяспечыць трансляцыю ІІ Еўрапейскіх гульняў, пачне працаваць у Мінску з 17 чэрвеня. З арганізацыяй важнага для спартыўнага форуму аб'екта ў Футбольным манежы азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 6–7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Праграма мерапрыемстваў.