Архіў навін

З новага навучальнага года Магілёўскі дзяржаўны эканамічны каледж прафесійна-тэхнічнага навучання прыступіць да рэалізацыі эксперыментальнага праекта па дыстанцыйным навучанні асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарата па спецыяльнасці «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын», паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч. Падрыхтавана і зацверджана праграма навучання, вызначаны спецыялісты, якія будуць займацца з дзецьмі. Відэасувязь будзе арганізавана пры дапамозе скайпа. У эксперыментальную групу набяруць 8 чалавек.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 14 чэрвеня правядзе прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве. Прыём пачнецца ў 9.00 ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (вул. Першамайская, 71, уваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 32 71 53.
Чырвоны Крыж з 11 чэрвеня арганізуе пункт выдачы пітной вады ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі БТЧК. Пункт размесціцца ля ГЦ «Е-Сіці», дзе праходзяць рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца ў Магілёве 14 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачнецца ў 11.30 на пляцоўцы каля корпуса №7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адкрывае тры новыя спецыяльнасці, дзве з якіх – IT. Пра гэта паведамілі ў вышэйшай навучальнай установе. З гэтага года ВНУ пачне прыём абітурыентаў на «Электронны маркетынг», «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)». Плануецца, што студэнтамі названых спецыяльнасцей стане 60 чалавек. На бюджэт маюць намер залічыць 44 абітурыенты, на платнае – 16.
Акцыя «Здаеш кватэру – плаці падаткі» пройдзе 17–21 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. Аб фактах здачы ўнаём памяшканняў без выплаты падаткаў можна будзе паведаміць штодня з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (0222) 29-40-94.
Прыняты дадатковыя меры па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 222 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам карэкціруецца ўказ нумар 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» ад 14 студзеня 2014 года.
Уладальнікі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш як 3,5 т з прычэпамі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня вызваляюцца ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 292. На гэты перыяд уладальнікам названай катэгорыі транспартных сродкаў не трэба заключаць дагавор карыстання платнай аўтамабільнай дарогай, рэгістраваць транспартны сродак у сістэме BelToll і ўстанаўліваць на транспартны сродак устройства электроннай аплаты.