Архіў навін
Форум Моладзевага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў «Сацыяльныя гарантыі моладзі. Маладыя спецыялісты» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання 14 чэрвеня. Пра гэта расказаў старшыня моладзевага савета Віктар Аўдзюшка.
У межах мерапрыемства будзе разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца моладзевай палітыкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прававых аспектаў працаўладкавання маладых спецыялістаў, вопыту работы з моладдзю ў арганізацыях рэгіёна на прыкладзе ААТ «Магілёўхімвалакно» і РУП «Магілёўаблгаз».
У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 5 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты ўзялі 204 пробы вады адкрытых вадаёмаў, 17 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
На падрыхтоўку школ і дзіцячых садоў Магілёва да новага навучальнага года накіруюць каля Вr 2,5 млн.
У бюджэце Магілёва прадугледжана каля Вr 2,5 млн. на падрыхтоўку школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама.
З выдзеленых сродкаў больш за Вr 1,4 млн. накіруюць на капітальны рамонт будынкаў і памяшканняў, больш за Вr 950 тыс. – на бягучы рамонт. Асаблівую ўвагу маюць намер надаць рамонту дахаў. Паколькі большасць устаноў адукацыі пабудавана яшчэ ў савецкі перыяд, то да цяперашняга моманту іх дахі патрабуюць поўнай замены.
Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Так, Дзяржаўтаінспекцыя 20 чэрвеня да 18.00 вызваліць ад аўтамабіляў стаянку. З 20.00 гэтага дня да 20.00 1 ліпеня кіроўцы не змогуць тут пакінуць машыны. На гэты ж час будзе перакрыты рух па мясцовым праездзе ад праспекта Пушкінскага да Палаца культуры вобласці.
Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы стартуюць у рэгіёне 23 чэрвеня, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Больш за Br 250 тыс. накіруюць да канца года ў Магілёве на рамонт інтэрнатаў. Гэта будуць акумуляваныя сродкі, якія паступілі ад жыхароў на кошт плацяжоў за пражыванне. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Упраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Андрэй Кіблоў.
Переводчик