Архіў навін

Уладальнікі срэбра ў камандным першынстве па стральбе з класічнага лука II Еўрапейскіх гульняў у межах праекта «Алімпійскі шлях» вырашылі падтрымаць калег з рэгіёна. Пра гэта расказала галоўны трэнер нацыянальнай жаночай каманды па стральбе з лука Кацярына Цімафеева ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1». «У нашай камандзе дзве прадстаўніцы Магілёўскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву – Карына Дзёмінская і Ганна Марусава, таму разам мы прынялі рашэнне перавесці сродкі ў памеры Br 10 тыс. на развіццё гэтай установы», – падкрэсліла галоўны трэнер.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па самба Анжэлу Жылінскую з заваяваннем золата II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. «На радасць нашых заўзятараў твая перамога ярка і магутна завяршыла гэты спаборніцкі дзень», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што поспехі беларускіх самбістаў стануць добрым арыенцірам для ўсіх членаў нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь, якім трэба будзе змагацца на спартыўных арэнах Радзімы за званне пераможцаў Еўрапейскіх гульняў.