Архіў навін

Узнагароджаны пераможцы абласнога конкурсу на самае лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі жыцця і дзейнасці прафсаюзных арганізацый. У іх ліку – прафесійныя журналісты, супрацоўнікі рэгіянальных друкаваных выданняў, творчыя калектывы рэдакцый газет, а таксама аўтары-аматары – работнікі прафсаюзных структур.
Фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў арганізуюць па ўсёй краіне. У Магілёве яна размесціцца на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці, у Бабруйску – на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі маючага адбыцца спартыўнага форуму.
Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб «Віккру» адзначае 25-годдзе са дня ўтварэння. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею, адбудзецца 21 чэрвеня ў дзяржаўным ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. П. Арлоўскага (аграгарадок Буйнічы, Магілёўскі раён), паведаміў кіраўнік клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
На мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў прададзена больш за 160 тыс. білетаў, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Аляксей Багдановіч. «На ўчарашнюю раніцу было прададзена больш за 160 тыс. білетаў. Сёння лічба напэўна будзе павялічана, - сказаў Аляксей Багдановіч. - Першапачаткова планавалася прадаць 190 тыс., але з улікам пашырэння магчымасцей для гледачоў колькасць павялічылася да 250 тыс.».
Перапахаванне астанкаў 22-х воінаў-чырвонаармейцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбудзецца 21 чэрвеня ў в. Гаі Магілёўскага раёна. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 20 чэрвеня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 19 чэрвеня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі, што вырабляецца беларускім ААТ «Агракамбінат “Прыдняпроўскі”» (Магілёўскі раён). Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства. Прадукцыя гэтага прадпрыемства, якая пастаўляецца ў Расію, павінна быць выпушчана з 19 чэрвеня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.