Архіў навін

На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.
У Беларусі ў маі прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, якая ўносіць змяненні ў заканадаўства па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін. Дакумент змяшчае адказы на многія пытанні, якія цікавяць жыхароў, у тым ліку па арэндным, сацыяльным жыллі, налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Чакаецца, што закон да канца чэрвеня будзе апублікаваны і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года. Якія асноўныя навацыі ў ім змешчаны, расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плату за ліфт і прыбіранне пад'ездаў адвяжуць ад колькасці жыльцоў
Магілёўскі аблвыканкам і ЗАТ «Банк ВТБ» сёння падпісалі пагадненні аб узаемадзеянні па пытаннях прадастаўлення льготных банкаўскіх крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва рэгіёна. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні праўлення банка Павел Мандрыка.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 6 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Краснапольскім раёне з 7 чэрвеня, Касцюковіцкім і Хоцімскім – з 9 чэрвеня, Бялыніцкім – з 11 чэрвеня, а Быхаўскім і Асіповіцкім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Маладзёжны марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адправіўся па месцах баявой славы Беларусі. Пра гэта паведамілі ў абкаме Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння прадставіў Руслана Страхара на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Штогадовая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Магілёве. Пра гэта паведамляе партал Саюзнай дзяржавы. З расійскага боку чакаецца ўдзел каманд з 23 абласцей. У складзе Цэнтральнага аргкамітэта алімпіяды – намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі Таццяна Сінюгіна.
У трэцім квартале 2019 года разгорнецца будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Жылін.