Архіў навін

Спецыяльнай прэміяй Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы адзначылі 50 прадстаўнікоў моладзі. Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння ў канферэнц-зале аблвыканкама.
Бабруйчанка Надзея Макарчанка і прадстаўніца Міншчыны Вольга Клімава сталі сярэбранымі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў у веславанні на каноэ на дыстанцыі 500 м.
Юбилейную медаль «75 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков» вручил сегодня председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц инвалиду Великой Отечественной войны Ивану Бацанкову. С высокой наградой его также поздравили помощник Президента Республики Беларусь - инспектор по Могилевской области Михаил Русый и военный комиссар Военного комиссариата Могилевской области Александр Горошкин.
У Круглянскім раёне ўстанавілі памятны знак спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсцы Гоенка. Раней тут у памяць аб 68 загінулых мірных жыхарах стаяў абеліск. Фонд міру прафінансаваў яго замену на зусім новы. Устаноўку і добраўпарадкаванне тэрыторыі зрабілі сіламі Цяцерынскага сельвыканкама.
Спектакль «Любоўныя лісты» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Прэм’ерныя паказы запланаваны на 24-25 ліпеня, паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Пастаноўку паводле п’есы Альберта Гурнея будзе ставіць малады рэжысёр, студэнтка 5 курса расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург) Каміля Хусаінава. Дзяўчына добра знаёмая магілёўскаму гледачу. У нашым тэатры яна паставіла спектакль «Жоўты пясочак», а таксама ўдзельнічала ў працы над камедыяй «Тры прыгажуні».
Сёння ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. У Магілёўскай вобласці на ЦТ па гэтым прадмеце зарэгістравалася больш за 2,1 тыс. чалавек, паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.
На II Еўрапейскіх гульнях у Мінску сёння будуць разыграны 24 камплекты ўзнагарод у шасці відах спорту. Больш за ўсё медалёў знойдуць сваіх уладальнікаў на вяслярным канале ў Заслаўі: весляры на байдарках і каноэ вызначаць мацнейшых у 11 намінацыях. Як заўсёды, падапечныя галоўнага трэнера зборнай Беларусі Уладзіміра Шантаровіча маюць намер парадаваць балельшчыкаў высокімі рэзультатамі. Першыя 4 камплекты ўзнагарод на веладроме «Мінск-Арэны» разыграюць удзельнікі спаборніцтваў па трэкавых велагонках. Старт будзе дадзены ў 15.00.
Чарговы дзень II Еўрапейскіх гульняў прынёс беларускім спартсменам 4 узнагароды, з якіх адна вышэйшай пробы.