Архіў навін
Цырымонія адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 21 чэрвеня ў Мінску. У гэты дзень Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» ў Мінску прыме больш за 22 тыс. гледачоў, паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі будучага спартыўнага форума.
«Цырымонія адкрыцця – гэта шоу, якое больш ніколі не паўторыцца, – адзначылі суразмоўцы. – Сцэнарый, дэкарацыі, складаныя харэаграфічныя пастаноўкі, музычныя нумары і многія іншыя арыгінальныя рашэнні – усё гэта ствараецца спецыяльна для мінскай цырымоніі. Убачыць гэта на свае вочы яшчэ раз проста немагчыма».
Акрэдытацыю сродкаў масавай інфармацыі для ўдзелу ў XI Міжнародным інвестыцыйным форуме «Млын поспеху» праводзіць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Заяўку неабходна накіраваць на адрас электроннай пошты otd.smi@yandex.ru або па тэлефоне 27-37-13 ў тэрмін да 25 чэрвеня 2019 года.
Прозвішча, імя, імя па бацьку
Пасада
Моладзевы марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыбыў сёння ў Магілёўскую вобласць.
II Еўрапейскія гульні стануць мерапрыемствам, свабодным ад тытуню. Асноўная мэта – забеспячэнне права ўсіх, хто не паліць (спартсменаў, валанцёраў, гасцей, дзяцей), дыхаць чыстым паветрам, папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.
На фан-зонах для курэння вызначаць спецыяльныя месцы. Таксама абмежаванні курэння будуць уведзены ў кафэ і рэстаранах на тэрыторыі спартыўных збудаванняў, у таксі, у гасцініцах, дзе будуць пражываць удзельнікі і госці, у Вёсцы спартсменаў.
У мікрараёне Казіміраўка пабудуюць сучасную паліклініку, якая будзе разлічана на 850 наведванняў у змену, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.
Будаўнічыя работы плануецца пачаць ужо восенню. Фінансаванне будзе весціся за кошт спонсарскіх сродкаў, з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Пастаўлена задача пабудаваць новы аб’ект за паўтара года.
Рэспубліканскую спартакіяду школьнікаў па скачках на батуце прымаў Магілёў. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «БАГІМА» імя А. Р. Мішчанкі.
У спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 70 спартсменаў 2003 года нараджэння і маладзейшыя. Па выніках выступленняў прадстаўнікі Магілёўшчыны занялі другое месца ў агульнакамандным заліку першынства. Найлепшымі сталі батутысты Віцебшчыны. Бронза дасталася атлетам Гомельскай вобласці.
На тэрыторыі Магілёўскай абласной бальніцы пабудуюць новы кардыяхірургічны корпус. На сённяшні дзень вызначана пляцоўка і пачаты праектна-пошукавыя работы, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жылін.
Да будаўнічых работ плануецца прыступіць восенню-зімой бягучага года. Фінансаванне будзе весціся за кошт спонсарскіх сродкаў, з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. На гэтыя мэты спатрэбіцца прыкладна Вг 30-35 млн. Пастаўлена задача пабудаваць кардыяхірургічны корпус за паўтара года.
Переводчик