Архіў навін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня.
З 11.00 да 13.00 па нумары тэлефона (8 0222) 25 22 51 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Разбірацца давялося ў самых розных праблемах. Напрыклад, у канфлікце інтарэсаў.
Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Актыўны ўдзел у святкаванні прыняла дэлегацыя нашага рэгіёна на чале са старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандрам Казекам. У яе склад увайшлі вядомыя магілёўскія аўтары: Уладзімір Ясеў, Алёна Беланожка, Жанна Усцінава, Алена Кісель.
Чатыры каманды юных футбалістаўпрадстаўляюць Магілёўскую вобласць на фінальным этапе «Скуранога мяча». Так, дружына FС «YurGen» з Клімавіцкага раёна змагаецца ва ўзроставай катэгорыі хлопчыкаў 2009–2010 г.н. (група «Б»). У сярэдняй катэгорыі (2007–2008 г. н., група «Б») гонар нашага рэгіёна абараняе «Тарпеда» з Магілёва. Сярод юнакоў 2005–2006 г. н. (група «Б») гуляе яшчэ адна Магілёўская каманда з аналагічнай назва – «Тарпеда». Ёсць нашы прадстаўнікі і сярод дзяўчынак (2008–2010 г. н., група «Б»). Тут таксама змагаецца за перамогу «Тарпеда» з горада на Дняпры.
Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу плануюць увесці ў эксплуатацыю ў верасні 2020 года. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Кісель.
Рэканструкцыя ўстановы аховы здароўя вядзецца з мінулага года. Аб’ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці з фінансаваннем на 2019-ы ў суме Br 2,5 млн.
Дзяржаўных узнагарод ўдастоены работнікі розных сфер за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў праектаванні сацыяльна значных аб’ектаў, развіцці прамысловасці, транспартнай і дарожнай галін. Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі Магілёўшчыны.
Переводчик