Архіў навін

Больш за $ 2 млн замежнай бязвыплатнай дапамогі паступіла ў Магілёўскую вобласць за 7 месяцаў 2019 года. Пра гэта на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый рэгіёна паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава.
У тым ліку па ўзроўні гатоўнасці аб’ектаў вытворчасці цяпла і яго спажывання, замены зношаных участкаў цепласетак, забяспечанасці грамадскага і прыватнага сектараў палівам.
Памятны знак знакамітаму земляку Сяргею Грахоўскаму ўсталявалі каля школы ў Глуску. Беларускі паэт, публіцыст, празаік, перакладчык – ганаровы грамадзянін Глуска. Глуская школа № 1 носіць яго імя..
Раённы фестываль народнай творчасці і рамёстваў «Глушанскі хутарок» пройдзе 4-5 кастрычніка ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын. «Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.
У 2020 годзе ў Магілёве павінен адкрыцца новы культурна-асветніцкі цэнтр. Яго будаўніцтва вядзецца насупраць музея Бялыніцкага-Бірулі па пешаходнай вуліцы горада – Ленінскай. На плошчы ў 2 тыс. кв. м плануюць размясціць невялікую школу, дзіцячы сад, творчыя гурткі і спартыўныя секцыі.
Завяршаецца XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве». Мастакі-рэалісты ўвекавечваюць на палотнах прыроду Бялыніцкага раёна. Горад Бялынічы прыняў эстафету на правядзенне ў наступным годзе Дня пісьменства. Таму арганізатары пленэру запрасілі сусветна вядомых жывапісцаў адлюстраваць на палотнах пейзажы Бялыніцкай зямлі, радзімы вядомага мастака Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі. Па словах мастакоў, надвор’е нармалізавалася, пасля дажджоў з’явілася сонца, а з ім яркія фарбы восені, гэта значыць, на мове пейзажыстаў, з’явіўся жывапіс.