Архіў навін
Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах, які ствараюць навучэнцы магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа там, дзе праходзіў Дняпроўскі рубеж.
Доўгачасовую агнявую кропку прывезлі з Быхаўскага раёна. Яе ўстанавілі на гістарычным месцы – у пойме Дняпра, дзе ў 1944 годзе лейтэнант Іван Мяльноў з саслужыўцамі штурмавалі вышыню, акупаваную немцамі.
У нашым рэгіёне найлепшым сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў стаў камбайнер ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Зміцер Анісімаў. Ён намалаціў 2705 тыс. т новага ўраджаю. Сярод маладых кіроўцаў на адвозцы збожжа вызначыўся кіроўца ААТ «Амкадор-Шклоў» Павел Ціханаў, які перавёз 4644 тыс. т збожжа і зернебабовых.
Normal
0
false
false
false
RU
X-NONE
X-NONE
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У гаспадаркі Быхаўскага раёна працягвае паступаць новая тэхніка. На гэтыя мэты па дзяржаўнай праграме па пераадоленні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br 1,5 млн.
Літаральна на гэтым тыдні паступіла яшчэ 8 сельскагаспадарчых машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Іх ужо накіравалі ў ААТ «Вараніно», “Быхаўрайаграпрамтэхснаб», «Валадарскі», «Быхаўскі», «ПМК-85 Вадбуд», «Навабыхаўскі».
Сёлета першакурснікі БДСГА атрымаюць унікальны электронны студэнцкі білет, сумешчаны з банкаўскай плацежнай картай. Такі праект будзе запушчаны ўпершыню ў Магілёўскай вобласці.
Новы білет стане пропускам у карпусы, бібліятэку, а таксама паўнавартасным плацежным інструментам – міжнароднай плацежнай банкаўскай картай, якой можна разлічвацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, у інтэрнэт-магазінах, карыстацца дысконтнымі праграмамі, інтэрнэт-банкінгам.
Савет па развіцці прадпрымальніцтва Бабруйска сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў 11 верасня правядзе прыём суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі горада.
Сустрэча арганізуецца з мэтай выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў. Яна адбудзецца ў памяшканні бізнэс-цэнтра ААТ «Атэль “Турыст”», (вул. Войкага, 20) з 10.00 да 12.00.
Прапановы і пытанні для разгляду можна накіраваць на электронную пошту imp.bricrb@mail.ru.
Цэнтр адукацыі дарослых «Баркулаб» адкрыты ў Быхаўскім раёне. Ролю мясцовага «асветніка дарослых» узяў на сябе мясцовы фонд развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна.
Переводчик