Архіў навін

Становішча спраў у сельскай гаспадарцы, перабоі гарачага водазабеспячэння, рашэнне экалагічных праблем. Гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія падымалі людзі ў размове з памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым. Прычым, што характэрна, на прыём прыйшлі не толькі жыхары Слаўгарадскага раёна. Са сваімі праблемамі звярталіся жыхары Быхава, Крычава, Магілёва, Магілёўскага раёна.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 088 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 85,4 тыс. кв. м, або 52, 6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 69,7 тыс. кв. м.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 18 верасня 2019 года № 627.
Адкрыты турнір «Кубак жалезнага льва» шосты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 5 кастрычніка ў 9.00 у Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры. Акрамя беларускіх атлетаў, у турніры возьмуць удзел госці з Казахстана і расійскіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў дзевяці намінацыях: бодзібілдынг, класік фізік, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, фітнес-бікіні, бодзіфітнес, Fit-Model, Wellness Fitness і дзіцячы фітнес.
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня з 14.00 да 17.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. Мерапрыемства пад назвай «Дзень дабра і павагі» прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей. У яго праграме – канцэртная праграма, якая будзе прадстаўлена адразу на некалькіх пляцоўках. Яшчэ адна пазнаёміць удзельнікаў свята з кніжнымі навінкамі. Пляцоўка фінансавай граматнасці дапаможа людзям пенсійнага ўзросту асвоіць методыку аплаты камунальных паслуг праз сучасныя гаджэты.
У трэці дзень чэмпіянату свету па жаночай барацьбе, які праходзіць у НурСултане, Ірына Курачкіна (57 кг) заваявала бронзавы медаль і алімпійскую ліцэнзію. У паядынку за трэцяе месца Ірына Курачкіна, якая перамагла ў суцяшальнай сутычцы расіянку Марыну Сіманян (19:8), не пакінула шанцаў польскай спартсменцы Ёвіце Вжэсень (4: 0). Гэта ўзнагарода пакуль адзіная для беларусаў на планетарным першынстве па барацьбе.