Архіў навін

Дэмантаж пуцеправода праз чыгунку пачаўся ў Магілёве. Будаўнікі плануюць цалкам яго разабраць да канца тыдня. Фактычна пуцеправод пабудуюць зноўку. Старыя пралёты і падпорныя сцены знясуць, а пасля пачнецца ўстаноўка новых маналітных сцен, падмурка, маставых бэлек. Мост па вул. Першамайскай пашыраць да 14 м і прыпадымуць на 60 см, каб на перспектыву можна было правесці электрыфікацыю руху цягнікоў.
У Быхаўскім раёне аграрыі ўпершыню вырасцілі другі ўраджай зялёнага гарошку. Пачалася яго ўборка – і вынік парадаваў. Дзякуючы ўдаламу эксперыменту ў мясцовага кансервава-агароднінасушыльнага завода з’явілася дадатковая магчымасць добра зарабіць.
З 13 верасня 2019 года па 31 снежня 2020 года дзейнічае пагадненне паміж Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ГУП «Цэнтральны рынак г. Магілёва» аб прадастаўленні дадатковых 30 гандлёвых месцаў і 20 гандлёвых месцаў на прывакзальным рынку на бязвыплатнай аснове пенсіянерам і інвалідам I і II групы. Тут названыя катэгорыі грамадзян могуць рэалізоўваць да 20 кг сельскагаспадарчай прадукцыі, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.
Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 20 верасня а 10.00 на плошчы Славы Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Ужо 35 гадоў юныя магілёўцы змяняюць адзін аднаго ў Ганаровай варце ля Вечнага агню, аддаючы даніну памяці загінулым воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія абаранялі і вызвалялі горад на Дняпры.
Для конкурснай праграмы ХХІІ міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» адабрана 124 работы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Падчас Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі рака галавы і шыі, якая пройдзе 16-20 верасня, можна будзе бясплатна прайсці абследаванне для ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў гэтай лакалізацыі ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры.
Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br385,56. Гэты нарматыў прымяняецца ў Беларусі з 10 верасня, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Тарыфы на паслугі ЖКГ у Беларусі ў 2020 годзе будуць павышацца ў два этапы. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.