Архіў навін
Выязное пасяджэнне аблвыканкама адбылося ў Магілёўскім раёне. Як адзначыў кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, галоўная задача мерапрыемства – прадэманстраваць перадавы вопыт у галіне жывёлагадоўлі. У якасці ўзораў для пераймання – філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» і малочна-таварны комплекс ААТ «Магілёўскі лянок».
Гарады Магілёўскай вобласці далучаюцца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Міжнародны праект традыцыйна стартуе 16 верасня і завершыцца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля, паведамілі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Са слоў суразмоўцаў, у мерапрыемствах Еўрапейскага тыдня мабільнасці штогод удзельнічае больш за 50 краін свету. У 2018-м агульнаеўрапейскую кампанію падтрымала 66 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў Беларусі. Сёлета ўжо зарэгістравалася 9 населеных пунктаў Сінявокай, у ліку якіх 2 з Прыдняпроўскага краю – Крычаў і Асіповічы.
На працягу верасня штодня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (акрамя выхадных дзён) у Магілёўскім аблвыканкаме па тэлефоне (80222) 23 02 55 будзе працаваць «гарачая тэлефонная лінія» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі.
Па названым нумары грамадзяне могуць выказаць сваё меркаванне па арганізацыі работы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы пражывання, а таксама звярнуцца з прапановамі па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Усе прапановы і пажаданні будуць разгледжаны зацікаўленымі асобамі.
Свята адкрыцця новага навучальнага года «Дарогай натхнення і творчасці» завершыць Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры творчасці, на пляцоўцы якога (Магілёў, пр-т Міру, 23 а) 7 верасня адбудзецца мерапрыемства.
У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.
Медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё» ўзначаліў Віталь Генадзьевіч Аўсеенка. Раней ён быў першым намеснікам галоўнага рэдактара на першым гарадскім тэлеканале ў Гомелі, працаваў на «Радыё 107,4 FM», удзельнічаў у адкрыцці Гомельскай радыёстанцыі «Праўда Радыё», Бабруйскага радыё «Zефір FM» і тэлеканала «Бабруйск 360». Апошняе месца работы Віталя Аўсеенка– тэлеканал «СТВ» у Мінску.
Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве.
Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.
Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з намеснікам дырэктара бальніцы кітайскай медыцыны правінцыі Цзянсу Ван Юе.
Переводчик