Архіў навін

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва. Перспектыўныя прапановы па далейшым развіцці дружалюбных і партнёрствах адносін абмяркоўвалі сёння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і першы намеснік старшыні пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу Чэнь Чжэньнін.
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У суботу, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе.
Парламент павінен прадстаўляць усе слаі беларускага грамадства. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. «Будучы парламент павінен быць лепшы за гэты. Калі будзе такі ж або горшы, значыць няма развіцця. Таму, не ў крыўду дэпутатам сказана, павінны прыйсці людзі лепшыя, якія, калі гэта патрэбна будзе, павядуць рэспубліку наперад», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Па стане на раніцу 16 верасня ў акруговыя выбарчыя камісіі Магілёўскай вобласці ад асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, паступіла 68 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў. Ён патлумачыў, што прыём дакументаў завяршыўся 12 верасня ў 19.00 у адпаведнасці з графікам працы выбарчых камісій.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўтворана 739 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.
Выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Магілёўскай вобласці вядуць акрэдытацыю назіральнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі. «Па стане на 16 верасня выбарчымі камісіямі Магілёўскай вобласці акрэдытавана 47 назіральнікаў, 42 з іх акрэдытавалі акруговыя камісіі і 5 – абласная», – адзначылі суразмоўцы.