Архіў навін
Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання стаў Валерый Берастаў. Члены камісіі аднагалосна прагаласавалі за дасведчанага кіраўніка выбарчых кампаній, вылучанага ад грамадзян шляхам падачы заяў.
У Магілёўскай вобласці прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 62,7 % ад агульнай колькасці членаў акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Аляксей Лаўранёнак.
Цэнтр бяспекі МНС у Магілёве наведала ўжо больш за 13 тыс. дзяцей і дарослых. На гэтую сучасную інтэрактыўную пляцоўку для навучання прыязджаюць не толькі магілёўцы, але і госці з усёй вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Міжнародны пленэр «Сожская палітра» пройдзе ў Крычаве з 24 па 28 верасня. Прымяркуюць яго да Дня горада, паведамілі ў дзіцячай школе мастацтваў раённага цэнтра.
Удзельнікамі пленэру стануць мастакі з Беларусі і Расіі. На новыя творы майстроў пэндзля натхніць Замкавая гара і іншыя мясцовыя славутасці, а яшчэ яркія фарбы восені.
Зараз арганізатары пленэру прымаюць заяўкі. Адправіць іх можна на электронную поштуkrichevartskool@tut.by.
Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку» пройдзе ў Магілёве 7 верасня. З 11.00 да 15.00 на плошчы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК.
Пераможцам Алімпійскага ўрока «Веданне – сіла!», які прайшоў у НАК Беларусі, стала каманда «Майстры» беларускай алімпійскай чэмпіёнкі-2018 па біятлоне Дзінары Алімбекавай, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Переводчик