Архіў навін
У спаборніцтвах прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый галіновых прафсаюзаў у складзе 15 зборных каманд. На працягу двух дзён – 13 і 14 верасня – на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў» яны паспрачаюцца за званне самых моцных, спрытных і спартыўных.
У праграму спартакіяды ўвайшло сем відаў спорту: валейбол, міні-футбол, лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, гіравы спорт, дартс і плаванне. У фінале будуць вызначаны агульнакамандныя, камандныя і асабістыя месцы. Пераможцаў узнагародзяць кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Крыты тэнісны корт адкрылі на тэрыторыі Магілёўскага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба. На будаўніцтва новага аб’екта было выдзелена Br 4 млн 260 тыс.
У цяперашнюю выбарчую кампанію ЦВК надасць асаблівую ўвагу стварэнню ўмоў для галасавання людзям з абмежаванымі магчымасцямі. На гэта звярнула ўвагу ў размове з журналістамі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У Беларусі, паводле даных на 9 верасня, зарэгістравана 211 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Больш за ўсё ініцыятыўных груп да гэтага часу зарэгістравана ў Мінску - 81, далей ідуць Мінская і Віцебская вобласці - 35 і 25 адпаведна.
Паводле статыстыкі ЦВК, сярод патэнцыяльных кандыдатаў, чые групы зарэгістраваны, 80,6 працэнта беспартыйныя. Сабіраць подпісы выбаршчыкаў маюць намер таксама прадстаўнікі дзевяці палітычных партый.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
З 31 кастрычніка па 5 лістапада ў Магілёве ў чарговы раз пройдзе Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», а тэлеканал «“Беларусь 4” Магілёў» падрыхтаваў тэлеверсіі гала-канцэртаў фестывалю мінулых гадоў.
Па нядзелях у 16.45 у эфіры тэлеканала будзе выходзіць праграма «Залаты шлягер: год за годам». Відэазапіс канцэрта першага фестывалю, які адбыўся ў 1995 годзе, гледачы ўбачаць ужо 15 верасня. Свае найлепшыя песні выканаюць Юрый Багацікаў, Аляксандар Колкер, Марыя Пахоменка, Муслім Магамаеў, Віктар Вуячыч, Тамара Міянсарава, Уладзімір Трошын, Нані Брэгвадзэ, Эдуард Хіль.
Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слаўгарадскага райвыканкама.
Тут адбудзецца прэзентацыя страў нацыянальнай кухні «Усім да смаку нашы прысмакі», якія можна будзе прадэгуставаць. Найлепшым кулінарам уручаць заслужаныя ўзнагароды.
Незвычайны аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Яго прывёз прадстаўнік Цэнтра культуры і спорту Японіі «Добрасуседства» ў краінах СНД, даследчык японскай культуры Уладзіслаў Асака, паведамілі ва ўстанове культуры.
На інтэрактыўнай выставе можна ўбачыць экспанаты з прыватнай калекцыі, радзімай якіх з’яўляюцца далёкія краіны: Японія, Інданезія (в. Балі), Папуа-Новая Гвінея, Гватэмала і Шры-Ланка.
Переводчик