Архіў навін
Галоўнай мэтай у новым навучальным годзе застаецца павышэнне якасці адукацыі, эфектыўнасці работы навучальных устаноў і кожнага педагога. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на абласной педагагічнай канферэнцыі, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года, на якім любы жадаючы зможа самастойна запоўніць апытальнік, запрацуе 4 кастрычніка. пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.
У новым навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі складзе Br12,75 для школьнікаў і Br5,1 - для дашкольнікаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.
У аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна 24 жніўня адбудзецца свята, прымеркаванае да 75-годдзя ўтварэння ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага». Мерапрыемствы пачнуцца ў 10.00 на пляцоўцы перад Мышкавіцкім СДК.
Жыхароў і гасцей аграгарадка чакае канцэртна-забаўляльная праграма. Будуць арганізаваны аглядныя палёты Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ, праца гандлёвых палатак, дзіцячых атракцыёнаў і катанне на конях. Гледачы таксама ўбачаць шоу парашутыстаў і канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Завершаць свята вячэрняя дыскатэка, фаер-шоу і салют.
На 31 жніўня прыпадае дзень Флора і Лаўра, якія шанаваліся як заступнікі коней. У гэты дзень прынята ставіцца да жывёл па-асабліваму: не толькі не выкарыстоўваць у якасці «конскай сілы», але і не сядлаць жывёл, не паганяць пугай.
А ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна 31 жніўня пройдзе традыцыйнае раённае спартыўнае свята «Конная фіеста-2019», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор».
Заключны 4-ы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе адбудзецца 24 жніўня ў Магілёве. Спаборніцтвы пройдуць на спартыўна-трэніровачнай базе ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 7), паведаміў вядучы спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.
Паводле папярэдніх заявак, у спаборніцтве прымуць удзел каманды з рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Латвіі. На заключным этапе судзейская калегія вызначыць пераможцаў і прызёраў адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
Сення адбылася 17-я сесія Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў ХХVІІІ склікання. Удзел у яе працы прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыні сельскіх саветаў дэпутатаў, начальнікі служб і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прадстаўнікі СМІ.
Магіляўчанка Арына Пехцерава ўвайшла ў дзясятку фіналістаў беларускага нацыянальнага адбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2019».
Удзельнікаў фіналу выбіралі падчас праслухоўвання ў Белтэлерадыёкампаніі. Да яго былі дапушчаны 38 юных выканаўцаў і калектываў (з 44 заявак).
У дзясятцы фіналістаў аказалася 7 прадстаўнікоў Мінска і па адным ад Магілёва, Брэста і Гомеля.
У выніку ў фінал выйшлі:
1. Марыя Ермакова (Мінск) «VETRA»;
2. Сафія Храловіч (Мінск), «Давай танцуй»;
3. Марыя Жыліна (Мінск), «Спявала, гукала, чакала»;
Наймацнейшыя велагоншчыкі Беларусі з’едуцца на 51-ы традыцыйны мемарыял Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскага па веласіпедным спорце на шашы. Спаборніцтвы пройдуць 24-25 жніўня ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна, паведамілі ў райвыканкаме.
Штогадовыя спаборніцтвы збяруць спартсменаў з усіх абласцей і горада Мінска.
Адкрыты дабрачынны рахунак для аказання дапамогі ў рамонце і добраўпарадкаванні помніка ў в. Боркі Кіраўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Усе, хто жадае аказаць садзейнічанне ў абнаўленні помніка, могуць пералічыць грашовыя сродкі на рахунак:
УНП 701217025
BY 92 АКВВ 36421290922877100000
Філіял 703 ААБ Беларусбанк
код АКВВВУ21703
для ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»
Чарговая чатырнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 23 жніўня ў 10.00 у Доме саветаў (каб. 245 аблвыканкама).
Будуць разглядацца пытанні:
Аб стане забеспячэння кадрамі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, шляхах павышэння якасці падрыхтоўкі і замацавання кадраў у вёсцы
Аб справаздачы дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Ульянаўскай выбарчай акрузе № 13 Гацко У. У.
На сесію запрашаюцца:
– члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
II рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Рамесная майстэрня» пройдзе 24 жніўня ў Краснаполлі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Раманенка.
Падоўжаны тэрмін прыёму заявак на конкурс эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». Спаборніцтва прысвечана 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэтай з’яўляецца захаванне памяці аб ахвярах таго страшнага часу
Магілёўскі вагонабудаўнічы завод асвоіў вытворчасць пуцявой вагоннай тэхнікі новага пакалення. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Эма Урублеўская.
Штогод Беларуская чыгунка праводзіць рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел як пазакласныя вакзалы, так і вакзалы I, II і III-га класаў.
Сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі.
Другое месца па выніках штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прысуджана вакзалу станцыі Брэст-Цэнтральны.
У Магілёве стартаваў пілотны праект па будаўніцтве індывідуальнага жылля прамысловым спосабам, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ галоўны інжынер Упраўлення капітальным будаўніцтвам Магілёва Дзмітрый Хухракоў.
Ужо пабудаваны дзве двухпавярхоўкі плошчай 125 кв. м кожная. Яны зроблены з цэментава-стружкавых пліт. Жыллё здаецца з поўным аздабленнем, да яго прыкладаецца 10 сотак зямлі.
Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе 3-4 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
«3-4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які мы прысвячаем тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы збіраемся такім вялікім пісьменніцкім колам, таму што гэта тэма прадаўжае нас хваляваць. Галоўны лейтматыў гэтай сустрэчы - словы пісьменніка за мір», - расказала Алена Стэльмах.
Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікулаў у 2019/2020 навучальным годзе. Тэрміны пазначаны ў інструктыўна-метадычным пісьме ведамства, якое размешчана на яго сайце.
XVIII летняя спартакіяда Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адбылася ў Магілёве.
У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёве ўсталявалі першы інфармацыйны стэнд аб страчаных помніках архітэктуры. Ён размясціўся на будынку, дзе знаходзіўся сабор Святога Іосіфа, па адрасе вул. Першамайская, 29.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Валерыя Малашкі намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Сучасным выклікам і пагрозам можна проціпаставіць кансалідацыю і еднасць грамадства на аснове ўзважанай, разумнай і справядлівай дзяржаўнай палітыкі. Такі пункт гледжання выказаў журналістам, Андрэй Кунцэвіч, назначаны сёння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў трох раёнах Магілёўскай вобласці.
Летні лес багаты не толькі на ягады і грыбы, але і на людзей, якія заблудзіліся ў гушчарах. Толькі 17 жніўня ратавальнікі ўдзельнічалі ў пошуках трох чалавек. Ніхто не пацярпеў, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Днём у лесе каля аграгарадка Заводская Слабада Магілёўскага раёна заблукаў 54-гадовы магілёвец. Усвядоміўшы, што не можа выйсці з лесу самастойна, ён патэлефанаваў па тэлефоне 101. Дзве гадзіны пошукаў далі станоўчы вынік: работнікі лясніцтва выявілі зніклага мужчыну.
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў жніво. У рэгіёне збожжа прыбралі з 14 406 га, намалацілі больш за 29,3 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 27 ц/га, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.
Рэспубліканская акцыя «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, працягнуцца да 24 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 жніўня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Переводчик