Архіў навін

Цэнтр бяспекі МНС у Магілёве наведала ўжо больш за 13 тыс. дзяцей і дарослых. На гэтую сучасную інтэрактыўную пляцоўку для навучання прыязджаюць не толькі магілёўцы, але і госці з усёй вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Міжнародны пленэр «Сожская палітра» пройдзе ў Крычаве з 24 па 28 верасня. Прымяркуюць яго да Дня горада, паведамілі ў дзіцячай школе мастацтваў раённага цэнтра. Удзельнікамі пленэру стануць мастакі з Беларусі і Расіі. На новыя творы майстроў пэндзля натхніць Замкавая гара і іншыя мясцовыя славутасці, а яшчэ яркія фарбы восені. Зараз арганізатары пленэру прымаюць заяўкі. Адправіць іх можна на электронную поштуkrichevartskool@tut.by.
Акцыя «Чырвоны Крыж – за бяспеку» пройдзе ў Магілёве 7 верасня. З 11.00 да 15.00 на плошчы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для дзяцей і моладзі, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК.
Пераможцам Алімпійскага ўрока «Веданне – сіла!», які прайшоў у НАК Беларусі, стала каманда «Майстры» беларускай алімпійскай чэмпіёнкі-2018 па біятлоне Дзінары Алімбекавай, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 7 верасня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама адбылося сёння ў Магілёве. На мерапрыемстве прынята рашэнне аб утварэнні абласной і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.
Традыцыйна першага верасня ва ўсіх установах адукацыі Шклоўскага раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў.
Лінейка стала сапраўдным святам для 417 школьнікаў. Прычым, не толькі тых, хто жыве ў райцэнтры. У школе вучацца яшчэ 100 дзяцей з 8 навакольных вёсак.Іх да пачатку ўрокаў падвозяць на аўтобусе. Зразумела, што гучала вельмі шмат слоў падзякі будаўнікам, якія зрабілі ўсё, каб навучальная ўстанова адкрылася да пачатку навучальнага года. А старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц уручыў школе падарункі: школьны аўтобус і камплект спартыўных мячоў.
В начале июня этого года ученик средней школы №21 Владислав Кравцов вытащил из воды своего отца. В понедельник, 2 сентября, Влада ждал приятный сюрприз. Во время школьной линейки мальчика наградили за спасение человека Грамотой президиума республиканского совета ОСВОД и карманными часами.
У Чавусах напрыканцы верасня плануюць афіцыйна адкрыць абноўлены Ратушны сквер. Стары парк добраўпарадкавалі ў межах пілотнай ініцыятывы «Зялёная зона для амаладжэння гістарычнай часткі горада Чавусы»– адной са складнікаў вялікага праекта «КАМГАР», расказаў эксперт праекта Андрэй Пахоменка.
Фінальнае мерапрыемства абласной дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам” адбудзецца 3 верасня ў 14.00 у Дрыбінскім раёне. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ». У гэты дзень у раённы цэнтр адправіцца «Машына дабра». На працягу месяца валанцёры руху «Добрае Сэрца» ва ўнівермагу «Цэнтральны» Магілёва збіралі канцылярскія і спартыўныя тавары для ДУА «Раснянская дапаможная школа-інтэрнат» і ДУСА «Дрыбінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Дзеці перададуць падарункі выхаванцам названых устаноў адукацыі, а таксама правядуць для іх займальны квэст.
У Слоніме эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена гораду Бялынічы. Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства.
Аграрыі Магілёўскай вобласці намалацілі 1 млн т збожжа, паведамляецца ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 3 верасня ў 10.00 у кабінеце №205 Дома светаў (г.Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў навучальна-спартыўнай установе «Клімавіцкі ЦФАР “Здароўе”». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў. Кантралёры выявілі неэфектыўнае выкарыстанне плавальнага басейна і міні-басейна, завышэнне справаздачных звестак аб іх загрузцы, незаконнае атрыманне ўстановай бюджэтных сродкаў на суму больш за Br 70 тыс., іншыя парушэнні, у тым ліку тыя, што пацягнулі прычыненне шкоды на суму Br 0,3 тыс.
Паскоранымі тэмпамі працуюць будаўнікі на аб’екце СШ № 2 г. Чэрыкава. Яе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй быў пачаты, як і прадугледжвалася нарматыўнай дакументацыяй, у першых чыслах жніўня. Здаць аб’ект планавалася ў канцы кастрычніка (генпадрадчык – ААТ «Пінсксаўгасбуд»).
У Шклоўскім раёне прайшоў семінар-дэманстрацыя айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі лёну. Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі 80-90%.
Во всех православных храмах Могилевской области 1 сентября состоятся утренние либо вечерние молебны на начало учебного года. Во время молитв священнослужители обратятся с напутственным словом к школьникам и студентам, напоминая о том, что учеба - это большой труд, и призовут с усердием и настойчивостью с помощью Божией осваивать и совершенствовать знания, а родителям и учителям - чтобы с великим терпением и самоотречением помогали всем детям в учебе.
Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе тыдзень ушанавання артыстаў Галіны Угначовай і Васіля Галеца, якія ў жніўні адзначылі 70-годдзе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. На працягу чатырох дзён можна будзе назіраць за таленавітай ігрой юбіляраў: кожны вечар на асноўнай і малой сцэнах тэатра будуць ісці спектаклі з іх удзелам. Праграма ўключае экзістэнцыяльную камедыю «Ю», Сучасны вадэвіль «Спадары, таварышы, сволачы і дамы», драму «Любоўныя пісьмы» і народную камедыю «Без Ягора будзе гора».
Проблему плодородия почвы, а заодно и переработки мусора в Кличеве решают с помощью… червей.
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання адбудзецца 2 верасня ў 14.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71). Даведачна:
У Беларусі запусцяць спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года. Такім чынам, усе жадаючыя змогуць запоўніць апытальнік праз інтэрнэт. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным камітэце Магілёўскай вобласці.
У адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай гімнастыцы мужчынская зборная рэгіёна ў складзе магілёўцаў Ягора Шарамкова і Аляксея Селязнёва, бабруйчан Алега Цясельскага і Арцёма Бокага з агульным балам 288 заняла трэцяе агульнакаманднаемесца. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”». Спаборніцтвы праходзілі на базе Палаца гімнастыкі Магілёва. За званне наймацнейшых змагаліся спартсмены 2004 года нараджэння і старэйшыя, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны нашай краіны і горад Мінск.
Выхаванцы Магілёўскага гарадскога сацыяльнага прытулку сталі ўдзельнікамі традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», прымеркаванай да Дня ведаў. Партфелі з поўным камплектам неабходных канцылярскіх прыладаў, а таксама кнігі і прысмакі атрымала 14 дзяцей школьнага ўзросту.
Аграрыі дапамагаюць вяскоўцам убраць збожжавыя на прыватных падворках. Масавая ўборка на асабістых прысядзібных участках пачалася пасля таго, як праца ў паляхнаблізіласяда фінішнай прамой. На дапамогу вяскоўцам прыходзяць і фермеры. У асобных гаспадарках для пенсіянераў і сваіх работнікаў прадугледжаны льготныя расцэнкі. Каб атрымаць дапамогу гаспадаркі, дастаткова пакінуць заяўку ў сельсавеце.
ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам». Мерапрыемства ўяўляе цікавасць для кіраўнікоў кампаній, спецыялістаў па бяспецы федэральных і рэгіянальных органаў улады, цэнтраў аховы працы, навукова-даследчых інстытутаў, прафсаюзных лідараў, службаў забеспячэння і іншых спажыўцоў. Выставачная пляцоўка не мае аналагаў у Расіі і блізкім замежжы і стала важным інструментам фарміравання расійскага рынку сродкаў індывідуальнай абароны.
Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак. «З 9 па 10 верасня падчас «Адзінага дня бяспекі» ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак узнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС», – сказаў Васіль Сіўчак. Ратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі.
ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» плануе ўсталяваць аўтаматызаваную лінію па вытворчасці снэкавай групы вырабаў (брэцаляў, колцаў, саломкі, міні-сушак). Пра гэта паведаміла сёння генеральны дырэктар прадпрыемства Наталля Падлесных падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з рабочым калектывам завода.
Фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» пройдзе ў Магілёве 29 жніўня. У гэты дзень валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць адразу дзве святыні абласнога цэнтра. У цэнтры маладзёжнага клопату акажацца тэрыторыя сінагогі іўдзейскай рэлігійнай грамады Магілёва (вул. Вялікая Грамадзянская, 13, гарадскі парк у Падніколлі). Добраахвотнікі БРСМ пакосяць тут траву, прыбяруць будаўнічае смецце, пафарбуюць лаўкі і адлівы.
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося 2% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Слаўгарадскага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з атрыманым заданнем, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.