Архіў навін

Магілёўскай вобласці чатырохтысячную мяжу па перавозцы збожжа пераадолелі тры кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» (Магілёўскі раён).
Больш за Br 100 млн. у 2019 годзе прадугледжана інвестыцыйнай праграмай Магілёўскай вобласці на самыя розныя будоўлі рэгіёна. Дзве з іх – бальніцы ў Асіповічах і Бабруйску. Самы шматлікі па насельніцтве раён вобласці – Асіповіцкі – даўно заслугоўваў абзавесціся сучаснай бальніцай. Будоўля новага корпуса пачалася два гады таму. Ён вырас побач са старым будынкам бальніцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Іх злучыла пераходная галерэя.
Новая школа ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва расчыніць дзверы 1 верасня. Сацыяльна значны аб’ект на паўгода раней здадуць спецыялісты найбуйнейшай магілёўскай арганізацыі – ААТ «Будаўнічы трэст № 12».
Да пачатку новага навучальнага года прыкметна зменіцца дзіцячая школа мастацтваў Глуска. Цяпер там ідзе бягучы рамонт, распавяла дырэктар ДШМ Аксана Мельнік. Абнаўляюць будынак дзве брыгады прыватнай будаўнічай фірмы з Бабруйска. Першымі ў трэцяй дэкадзе ліпеня прыехалі плітачнікі, якія заняліся рамонтам двух санвузлоў і класа харэаграфіі. Трохі пазней да іх падключыліся аддзелачнікі. На пачатак гэтага тыдня яны ўжо выканалі значную частку фасадных работ: прыбралі старую плітку, нанеслі тынкоўку, уцяплілі цокаль будынка.
Новы тэатральны сезон Магілёўскі абласны драмтэатр адкрывае прэм’ерай спектакля «Дзядзечкаў сон». Паказ запланаваны на 12 верасня, паведамілі ва ўстанове культуры.
Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» адбудзецца 14 жніўня на базе Кіраўскага УКП «Жылкамгас» (вул. Арлоўскага, д. 68). Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Кіраўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Мерапрыемства пройдзе пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!».
У Глускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ўвесь жнівень будзе працаваць выстава «Вуліцы майго мястэчка». Ідэю арганізацыі такой экспазіцыі падалі самі глушчане, распавяла дырэктар установы культуры Наталля Акуліч. У музей сталі звяртацца жыхары і госці райцэнтра з пытаннем: дзе можна ўбачыць старыя здымкі Глуска, якія былі прадстаўленыя на выставах рэтрафатаграфій, праведзеных у Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці рэдакцыяй газеты «Радзіма»?
Гарачую лінію на тэму «Меры,якія прымаюцца ў вобласці, па арганізацыі закупак у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, дзікарослых грыбоў і ягад» правядзе 29 жніўня Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. У гэты дзень жыхары рэгіёна з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 31-06-04 могуць паведаміць інфармацыю аб недахопах пры ажыццяўленні закупак вырашчанай імі сельгаспрадукцыі, нарыхтаваных грыбоў і ягад.
Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Беларуска ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчат да 18 гадоў набрала 7,5 ачка. Першае месца заваявала польская шахматыстка Алісія Слівічка, якая атрымала восем перамог і пацярпела толькі адно паражэнне ад Вольгі Бадзелька. У 9-м туры беларуска да апошняга змагалася за золата, але партыя завяршылася ўнічыю.
Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан далучыцца да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам». Як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”» 13жніўня з 15.00 патэнцыйных удзельнікаў праекта будуць сустракаць валанцёры. Яны раскажуць наведвальнікам магазіна пра акцыю і адрасатах – выхаванцах Раснянскай дапаможнай школы-інтэрната і Дрыбінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы Мсціслаўскага райвыканкама выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю і зямлёй. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Конкурс эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» абвясціў Кіраўскі райвыканкам. Спаборніцтва прысвечана 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэтай з’яўляецца захаванне памяці аб ахвярах таго страшнага часу. Кампазіцыйнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва з распрацоўкай планіровачнага рашэння прапанаванай тэрыторыі, ужо існуючых аб’ектаў і ландшафту.
Інфармацыйны рэсурс ЦВК ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by), з дапамогай якога будуць асвятляцца ўсе важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, пачаў сваю работу 9 жніўня. На рэсурсе публікуюцца апошнія навіны СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі. Тут таксама размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. У ім кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, падрабязна расказвае аб парадку вылучэння ў акруговыя выбарчыя камісіі, якія павінны быць утвораны не пазней за 2 верасня ўключна.
Трэцяя змена дзіцячага сацыяльнага лагера Junior Ignite Camp пачала працу ў вёсцы Дудзінка Мінскай вобласці. Гэтым разам удзельнікамі незвычайных заняткаў у сферы IT стала сто таленавітых хлопцаў і дзяўчат з 34 гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці, падлеткі з інваліднасцю, падапечныя UNHCR і SOS-Дзіцячая вёска (Бараўляны), паведамілі арганізатары.
У Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца будаўніцтва сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама.
У Магілёўскай вобласці больш за 60% вырабленай прадукцыі рэалізуецца на экспарт. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар сёння на пасяджэнні, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за першае паўгоддзе 2019 года.
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Дакументы прымаюцца ў кабінеце № 111 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Апошні дзень – 30 жніўня 2019 года.
Ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне 13-14 жніўня адзначаць Мядовы спас. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.
У Магілёве 22 жніўня адбудзецца выязное пасяджэнне грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 14.30 у абласным выканаўчым камітэце. У першай частцы пасяджэння эксперты ЕЭК раскажуць аб прававых асновах у сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), а таксама аб адказнасці за парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі.
Астанкі 6 савецкіх байцоў паднятыя ў Чавускім раёне. Пошукавая аперацыя вядзецца паблізу ракі Проня на месцы лютых баёў. Разам з пошукавікамі клуба «ВІККРУ» у раскопках удзельнічаюць іх расійскія калегі, а таксама байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны.
Спіс помнікаў прыроды Магілёўскай вобласці можа папоўніць яшчэ адзін аб’ект. У лясах Касцюковіцкага раёна расце дуб, узрост якога амаль 200 гадоў. Каб вызначыць параметры дрэва, у рэгіён запрасілі спецыялістаў Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынік даследавання сведчаць аб тым, што дуб можа прэтэндаваць на атрыманне статусу помніка прыроды мясцовага значэння.
Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. На выставе, якая з поспехам падарожнічае па Беларусі, будзе прадстаўлена 62 работы мастака. У пейзажах і нацюрмортах таленавіты жывапісец раскрывае паэтычную прыгажосць сціплай беларускай прыроды, прыгажосць малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека.
На асіповіцкім пуцеправодзе, які эксплуатаваўся амаль 20 гадоў, пачаўся доўгачаканы рамонт. Гэты мост звязвае паўночную і паўднёвую часткі райцэнтра і з’яўляецца галоўнай гарадской транспартнай артэрыяй. У апошні час было шмат скаргаў ад кіроўцаў на стан асфальтавага пакрыцця і наяўнасць так званых тэмпературных швоў. Завяршыць рамонт плануецца да 1 лістапада.
Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 7 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. З праблемнымі пытаннямі да кіраўніка Прыдняпроўскага краю звярнулася дзевяць жыхароў рэгіёна. Так, сям’ю магілёўцаў, якія пражываюць па вуліцы М. Лук’янава, турбавала адсутнасць у іх нядаўна збудаваным прыватным доме вады. Яшчэ ў мінулым годзе новабудоўля была прынята ў эксплуатацыю, але да гэтага часу яна застаецца без цэнтралізаванага водазабеспячэння.
Сетку садаводчых гадавальнікаў створаць на тэрыторыі Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла дырэктар мясцовага фонду развіцця «Старт-Усход» Аляксандра Чарткова.